Нямецкая акупацыя Люксембурга ў час Першай сусветнай вайны

Герма́нская акупа́цыя Люксембу́рга падчас Першай сусветнай вайны працягвалася з 2 жніўня 1914 года па 11 лістапада 1918 года. Нямецкія войскі, развіваючы наступленне супраць Францыі, акупавалі Люксембург. На працягу акупацыі Люксембургу было дазволена захаваць свой урад і палітычную сістэму. Палітычныя партыі краіны спрабавалі засяродзіцца на іншых пытаннях, такіх як эканоміка, адукацыя і канстытуцыйная рэформа.
Унутрыпалітычная сітуацыя ў Люксембургу была ўскладнена смерцю прэм’ер-міністра Поля Эйшэна ў 1915 годзе. Пасля яго смерці змяніліся некалькі ўрадаў, а пасля вываду нямецкіх войскаў у краіне пачаўся канстытуцыйны крызіс.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
З 1867 года па ўмовах Лонданскага дагавора Люксембург быў абвешчаны нейтральнай дзяржавай. У чэрвені 1914 года аўстрыйскі эрцгерцаг Франц Фердынанд быў забіты сербскім нацыяналістам, што прывяло да пагаршэння адносін паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, а затым і да вайны паміж імі. 28 ліпеня Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі, пасля чаго 1 жніўня Германія абвясціла вайну Расіі, пачалася Першая сусветная вайна.
Пасля аб’яўлення Францыяй вайны Германіі, 3 жніўня, нямецкае камандаванне прыняло рашэнне аб рэалізацыі плана Шліфена, які прадугледжваў абыход асноўных сіл французскай арміі праз тэрыторыю нейтральных дзяржаў і выхад да Парыжу.
З 1860-х гадоў, люксембуржцы ўсведамлялі нямецкія амбіцыі[1] і ўрад Люксембурга быў інфармаваны аб палажэннях плана Шліфена. Улічваючы этнічныя і моўныя сувязі паміж Люксембургам і Германіяй, люксембуржцы баяліся, што немцы могуць уключыць Люксембург ў склад Германскай імперыі. З мэтай пазбягання гэтага, урад Люксембурга паўторна пацвердзіў нейтралітэт краіны[2].
Уварванне
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля пачатку вайны і разгортвання германскай арміі супраць войскаў Антанты на Заходнім фронце Люксембург апынуўся перавалачным пунктам для 4-й нямецкай арміі. Адна з чыгунак з Рэйнскай вобласці ў Францыю праходзіла праз Труав’ерж, на поўначы Люксембурга. Выкарыстанне гэтай чыгуначнай станцыі нямецкімі войскамі стала першым парушэннем нейтралітэту Люксембурга[3]. Прэм’ер-міністр Эйшен пратэставаў, аднак не змог прадухіліць уварванне нямецкай арміі.
2 жніўня пачалося поўнамаштабнае ўварванне: нямецкія войскі рухаліся праз паўднёва-ўсходнюю частку краіны, перасякаючы раку Мозель у Рэміхе і Васербіліге, у накірунку сталіцы — Люксембурга[4]. Дзясяткі тысяч нямецкіх салдат уступілі на тэрыторыю Люксембурга ў гэтыя дваццаць чатыры гадзіны[5]. Вялікая княгіня Марыя Адэлаіда загадала арміі Вялікага княства, якая складалася з 400 ваеннаслужачых[6] не аказваць супраціву нямецкім войскам. У другой палове дня 2 жніўня Марыя Адэлаіда і прэм’ер-міністр Эйшен сустрэліся з нямецкім генералам Рыхардам Карлам фон Тэсмарам на мосце Адольфа ў сталіцы[7]. Нямецкая ваенная прысутнасць была ўспрынята кіраўніцтвам княства як непазбежнасць[8].

2 жніўня 1914 года канцлер Германіі Тэабальд фон Бэтман-Гольвег заявіў, што акупацыя Люксембурга апраўданая з ваеннага пункту гледжання, паколькі Францыя мела намер уварвацца ў Люксембург раней[9]. Французскі бок заявіў, што гэты аргумент не з’яўляецца апраўданнем парушэнню нейтралітэту Вялікага Герцагства[10]. Бэтман-Гольвег таксама выказаў шкадаванне ў сувязі з акупацыяй Люксембурга, прапаноўваючы кампенсацыі за страты ў сувязі з прысутнасцю нямецкіх войскаў. 4 жніўня Бэтман-Гольвег заявіў у Рэйхстагу:
![]() |
«Мы былі вымушаныя ігнараваць пратэсты урадаў Люксембурга і Бельгіі. Мы павінны выправіць гэтую несправядлівасць, як толькі нашы ваенныя мэты будуць дасягнуты»[11]. | ![]() |
Аднак пазней, Бэтман-Гольвег перагледзеў свае заявы з нагоды Люксембурга. У сваёй вераснёўскай праграме, германскі канцлер прапанаваў уключыць Люксембург ў склад Германскай імперыі[12]. Пасля перамогі сіл Антанты ў бітве на Марне, пачалася пазіцыйная вайна, што азначала працяг нямецкай акупацыі Люксембурга.
Урад Эйшэна
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля пачатку пазіцыйных баявых дзеянняў грамадскасць Люксембурга разумела, што захаванне права на самакіраванне можна дамагчыся толькі лаяльнасцю да Германіі. Урад Поля Эйшэна заручыўся падтрымкай люксембуржцаў, якія верылі ў здольнасць дасведчанага палітыка кіраваць краінай падчас акупацыі. 4 жніўня 1914 года Эйшэн выправадзіў з краіны французскага міністра ў Люксембургу[13], а затым праз чатыры дні пакінуў краіну і бельгійскі міністр. У 1915 годзе пасля ўступлення Італіі ў вайну італьянскі міністр таксама пакінуў Люксембург[14]. Таксама Эйшен адмовіўся крытыкаваць Германскі мытны саюз, хоць да пачатку вайны ён адкрыта заяўляў аб выхадзе з яго[15].
13 кастрычніка 1914 года, люксембургскі журналіст Карл Дардар быў арыштаваны немцамі за публікацыю антынямецкага артыкула. Ён быў дастаўлены ў Кобленц і прыгавораны нямецкім ваенным судом да трох месяцаў турмы. Эйшэн быў абураны гэтым выпадкам і заявіў нямецкаму міністру ў Люксембургу, што гэта дзеянне нанесла «прамую шкоду нацыянальнаму суверэнітэту Вялікага Герцагства»[16].
У студзені 1915 года немцамі быў арыштаваны і асуджаны яшчэ адзін грамадзянін Люксембурга па абвінавачванні ў сувязях з французскай разведкай. Эйшэн і міністр юстыцыі Люксембурга Віктар Торн зноў выказалі сваю незадаволенасць[17].
Летам 1915 года Поль Эйшэн паспрабаваў абмежаваць ролю Каталіцкай царквы ў сістэме адукацыі. Аднак гэтая ініцыятыва прэм’ера выклікала рэзкую незадаволенасць Вялікай герцагіні Марыі Адэлаіды, якая прапанавала яму сысці ў адстаўку[18][19].
Пасля Эйшэна
[правіць | правіць зыходнік]Смерць Эйшэна
[правіць | правіць зыходнік]11 кастрычніка 1915 года Поль Эйшэн памёр. Смерць прэм’ер-міністра нанесла сур’ёзны ўдар па становішчу ў Люксембургу і амаль паралізаваны палітычную сістэму краіны[20]. На працягу першага года нямецкай акупацыі, ён быў апорай народа Люксембурга і кіраўніцы Марыі Адэлаіды[21]. Смерць вопытнага палітыка прывяла да пачатку перадзелу ўлады паміж рознымі палітычнымі сіламі.
Пасля смерці Эйшэна пачалася палітычная барацьба паміж клерыкаламі і антыклерыкаламі. Супрацьстаялыя бакі не змаглі забяспечыць сабе большасць у заканадаўчым органе. Каталіцкія кансерватары, сфармаваўшы найбуйнейшы блок, не змаглі сабраць кааліцыю большасці.
Урад Манжэны
[правіць | правіць зыходнік]На наступны дзень пасля смерці Поля Эйшена Марыя Адэлаіда заклікала міністра фінансаў Маціяса Манжэна сфармаваць урад меншасці. Манжэна быў абвешчаны часовым прэм’ер-міністрам і атрымаў афіцыйную пасаду «Старшыня Рады»[22]. Урад Манжэны не павінен быў быць пастаянным. Княгіня Марыя Адэлаіда, прызначыўшы дасведчанага палітыка Манжэну хацела стабілізаваць палітычную сітуацыю ў краіне.
4 лістапада 1915 года Маціяс Манжэна прапанаваў кандыдата на пасаду кіраўніка школы для настаўнікаў. Аднак Марыя Адэлаіда не пагадзілася з выбарам прэм’ер-міністра. Манжэна, надаючы вялікае значэнне адукацыі, праявіў настойлівасць і не пажадаў ісці на саступкі кіраўніцай. У выніку гэтага канфлікту, на наступны дзень Маціяс Манжэна быў адпраўлены ў адстаўку, усяго толькі праз 25 дзён пасля свайго прызначэння.
Урад Лутша
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адстаўкі Манжэны, вялікая княгіня вырашыла сфармаваць кабінет міністраў, які складаўся з кансерватараў на чале з Юберам Лутшэм. Аднак палата дэпутатаў выступіла супраць гэтага. Партыя права мела толькі 20 месцаў з 52, аднак павінна была стаць фактычна кіруючай партыяй[23]. Гэта выклікала абурэнне левых палітычных сілаў, якія абвінавацілі Марыю Адэлаіду ў спробе дзяржаўнага перавароту. Княгіня, спрабуючы знайсці выхад з тупіковай сітуацыі распусціла парламент[24]. 23 снежня 1915 года ў Люксембургу прайшлі парламенцкія выбары, па выніках якіх Партыя права атрымала 25 месцаў, аднак гэтага не хапіла для фармавання ўрада. 11 студзеня 1916 года палата дэпутатаў выказала вотум недаверу ўраду і Лутш быў адпраўлены ў адстаўку.
Урад нацыянальнага саюза
[правіць | правіць зыходнік]Фарміраванне кансенсусу
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сыходу ў адстаўку кансерватыўнага кабінета міністраў, Марыя Адэлаіда звярнулася да вядучага лібэральнага палітыка краіны Віктору Торну з просьбай сфармаваць новы ўрад. Поль Эйшен кіраваў Люксембургам 27 гадоў і падзенне двух кабінетаў міністраў за такі кароткі прамежак часу, прывялі да расчаравання люксембуржцаў ў сваіх палітыках. Торн, звярнуўшыся да палаты дэпутатаў з просьбай аб падтрымцы яго ўрада стаў прымірэнчай фігурай у палітыцы Люксембурга. У сваім выступе перад дэпутатамі ён заявіў: «Калі вы хочаце ўрад, які дзейнічае, і здольны дзейнічаць, то неабходна, каб усе партыі падтрымлівалі гэты ўрад»[25]. Палітычныя партыі пагадзіліся падтрымаць новы ўрад пры ўмове, што кожная з іх будзе запрошаная ва ўрад. Торн быў вымушаны пагадзіцца на гэтыя ўмовы. У выніку гэтага было сфармавана кааліцыйны ўрад , у які ўвайшлі вядучыя люксембургскія палітыкі. Акрамя самога Торна, ва ўрад патрапілі кансерватары Леон Каўфман і Антуан Лефорт, лідар сацыялістаў Мішэль Вельтэр і ліберал Леон Маўтрыер[26].
Недахоп харчавання
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш актуальнай праблемай для ўрада падчас акупацыі была недахоп харчавання[27]. Вайна прывяла да таго, што імпарт прадуктаў харчавання стаў немагчымы. Для таго, каб спыніць пагаршэнне сітуацыі ўрад забараніў экспарт прадуктаў харчавання з Люксембурга. Акрамя гэтага, урад ўсталяваў кантроль коштаў для процідзеяння падаражанню, каб зрабіць прадукты харчавання больш даступнымі для бедных слаёў насельніцтва. Аднак сітуацыя пагаршалася, а германскія акупацыйныя ўлады не прыкладалі намаганняў, каб палепшыць сітуацыю.
У 1916 годзе харчовы крызіс узмацніўся з-за дрэннага ўраджаю бульбы, які быў на 30-40 % менш у параўнанні з ураджаем папярэдняга года. Нягледзячы на цяжкую харчовую сітуацыю, масавага голаду ў Люксембургу ўдалося пазбегнуць. Тым не менш, харчовы крызіс прывёў да таго, што парламент запатрабаваў адстаўкі міністра сельскай гаспадаркі і гандлю Міхаэля Велтэра. 3 студзеня 1917 года Велтэр быў адпраўлены ў адстаўку, а яго месца заняў іншы сацыяліст Эрнэст Леклер.
Забастоўка прамыслоўцаў
[правіць | правіць зыходнік]Незадаволенасць сярод насельніцтва пастаянна расло падчас акупацыі, асабліва на прамыслова развітым поўдні краіны. Восенню 1916 года першыя прафсаюзы работнікаў металургічнай прамысловасці паўсталі ў сталіцы і ў Эш-сюр-Альзэце. Падчас акупацыі вытворчасць чыгуну ў краіне рэзка ўпала, што стварала дадатковую напружанасць. У сакавіку і красавіку 3 беспартыйных дэпутата былі абраныя ў Палату дэпутатаў ад кантона Эш-сюр-Альзэт. Гэтыя незалежныя дэпутаты сталі адзінай заканадаўчай апазыцыяй ўраду нацыянальнага саюза.
У сувязі з блакадай ўзбярэжжа Германіі флотам Брытанскай імперыі, нямецкі ўрад залежаў ад рэсурсаў Люксембурга, так, напрыклад, у 1916 годзе люксембуржцы вырабілі больш адной сёмай частцы нямецкага пераробнага чыгуну. Таму нямецкія акупацыйныя ўлады не маглі дазволіць забастоўкам пачацца сярод металургаў і шахцёраў Люксембурга. Баючыся акцый грамадзянскага непадпарадкавання і масавых забастовак, германскі генерал фон Тэсмар заявіў аб тым, што любой асобе, якая ўчыніла акт гвалту супраць нямецкіх войскаў ці ўдзельнічае ў забастоўках пагражае смяротнае пакаранне.
Нягледзячы на пагрозы фон Тэсмара забастоўка ў Люксембургу пачалася, аднак неўзабаве немцам удалося арыштаваць лідараў забастоўкі і яна была спыненая. Двое лідараў затым былі асуджаныя нямецкім ваенна-палявым судом у Трыры да 10 гадоў пазбаўлення свабоды, што выклікала пратэст урада Люксембурга. Падаўленне забастоўкі сіламі нямецкіх войскаў, а не люксембургскай жандармерыі прывяло да таго, што ў знак пратэсту 19 чэрвеня 1917 года ўрад Віктора Торна зышоў ў адстаўку.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Calmes, Christian. The Making of a Nation From 1815 to the Present Day. — Luxembourg City: Saint-Paul, 1989. — P. 340. (англ.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 56. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)
- ↑ Тэлеграма Эйшена Ягаву. 1 жніўня 1914. (ням.)
- ↑ Тэлеграма Эйшена міністрам замежных спраў. 2 жніўня 1914. (фр.)
- ↑ Прамова Эйшена ў палаце дэпутатаў Люксембурга. 3 жніўня 1914. (фр.)
- ↑ Gaul, Roland.. "The Luxembourg Army" (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ Doody, Richard. "The Grand Duchy of Luxembourg" (англ.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2006. Праверана 27 лістапада 2012.
- ↑ O'Shaughnessy, Edith. Marie Adelaide – Grand Duchess of Luxemburg, Duchess of Nassau. — London: Jonathan Cape, 1932. — 155 с. (англ.)
- ↑ Тэлеграма Бэтман-Гольвега Эйшену. 2 жніўня 1914. (ням.)
- ↑ Ліст Малара Эйшену. 3 жніўня 1914. (фр.)
- ↑ Прамова Бэтман-Гольвега ў рэйхстагу. 4 жніўня 1914. (ням.)
- ↑ Theobald von Bethmann-Hollweg.. Septemberprogramm des Reichskanzlers (ням.) (9 верасня 1914). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 23 ліпеня 2006.
- ↑ Тэлеграма Эйшэна Малару. 4 жніўня 1914. (фр.)
- ↑ Mersch, Jules. "Paul Eyschen". Biographie Nationale du Pays de Luxembourg.. — Luxembourg City: Victor Buck, 1953. — P. 132. (фр.)
- ↑ Ліст Эйшена Нісэну. 28 снежня 1882. (фр.)
- ↑ Тэлеграма Эйшена Буху. 8 снежня 1914. (ням.)
- ↑ Тэлеграма Торна Бергу. 1 лютага 1915. (ням.)
- ↑ Calmes, Christian. The Making of a Nation From 1815 to the Present Day. — Luxembourg City: Saint-Paul, 1989. — С. 93. (англ.)
- ↑ O'Shaughnessy, Edith. Marie Adelaide – Grand Duchess of Luxemburg, Duchess of Nassau. — London: Jonathan Cape, 1932. — С. 134—135. (англ.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 64. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)
- ↑ O'Shaughnessy, Edith. Marie Adelaide – Grand Duchess of Luxemburg, Duchess of Nassau. — London: Jonathan Cape, 1932. — С. 65. (англ.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 65. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 66. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)
- ↑ Kreins, Jean-Marie. Histoire du Luxembourg. — Paris: Presses Universitaires de France, 2003. — С. 88. — ISBN 978-2-13-053852-3. (фр.)
- ↑ Прамова Торна перад палатай дэпутатаў. Люты 1916. (фр.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 69. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)
- ↑ Thewes, Guy. Les gouvernements du Grand-Duché de Luxembourg depuis 1848. — Luxembourg City: Service Information et Presse, 2003. — С. 68. — ISBN 2-87999-118-8. (фр.)