Пагадненне Сайкса — Піко
Пагадненне Сайкса — Піко (англ.: Sykes–Picot Agreement) ад 16 мая 1916 года — тайнае пагадненне паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і пазней Італіі[1], у якім былі размежаваны сферы інтарэсаў на Блізкім Усходзе пасля Першай сусветнай вайны.
Пагадненне было распрацавана ў лістападзе 1915 года французскім дыпламатам Франсуа Жорж-Піко і англічанінам Маркам Сайксам.
Паводле пагаднення, Вялікабрытанія атрымлівала тэрыторыю, якая адпавядае сучасным Іарданіі, Іраку, і раён вакол горада Хайфа. Францыя атрымлівала паўднёва-ўсходнюю частку Турцыі, паўночны Ірак, Сірыю і Ліван. Астатняя тэрыторыя паміж Міжземным морам і ракой Іардан павінна была знаходзіцца пад міжнародным кантролем. Кожная з дзяржаў мела права вызначыць дзяржаўныя межы ў сваёй зоне ўплыву.
Многія разглядаюць пагадненне як пераломны пункт у адносінах паміж Захадам і арабскім бокам. Яно адмаўляла абяцанні, дадзеныя арабам[2] праз Томаса Эдварда Лоўрэнса, пра стварэнне нацыянальнай арабскай дзяржавы на тэрыторыі Вялікай Сірыі ў абмен на падтрымку брытанскіх войскаў у барацьбе з Асманскай імперыяй.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ААН Вытокі Палесцінскай праблемы: Распад Атаманскай імперыі
- ↑ Lawrence of Arabia: The Battle for the Arab World. Director James Hawes. PBS Home Video, 21 кастрычніка 2003. Interview with Kamal Abu Jaber, former Foreign Minister of Jordan
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст пагаднення
- Пагадненне Сайкса-Піко 1916 (пераклад)
- Гіпатэтычная карта Блізкага Усходу па ўмовах пагаднення
- Здані Сайкса-Піко над «часавай дзяржавай Сірыя»(недаступная спасылка). Mignews (2 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2013. Праверана 10 лютага 2013.
- Міжнародныя дагаворы XX стагоддзя
- Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
- Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі
- Гісторыя Блізкага Усходу
- Араба-ізраільскі канфлікт
- Францыя ў Першай сусветнай вайне
- Гісторыя Лівана
- Май 1916 года
- Міжнародныя дагаворы аб тэрытарыяльных зменах
- Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны
- Падзеі 16 мая