Беларуская мова ва Украіне
Белару́ская мова ва Украі́не (укр.: білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, а таксама ў асяроддзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.
Статыстычныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года беларускую мову ва Украіне назвалі роднай 56 249 асоб, у тым ліку 19,8 тысяч этнічных беларусаў. Найбольшая колькасць беларускамоўнага насельніцтва Украіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы працэнтны паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях — 0,26%, 0,19% і 0,18% ад насельніцтва адпаведна.
Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Украіны 2001 года сведчаць пра павелічэнне сярод беларусаў Украіны долі рускамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост долі асоб, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэнне працэнтнай долі асоб, што лічаць у якасці роднай мовы беларускую мову.
Родная мова беларусаў ва Украіне згодна з перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[1][2]:
1979 | 1989 | 2001 | |
---|---|---|---|
руская | 56,0% | 55,2% | 62,5% |
беларуская | 35,1% | 35,5% | 19,8% |
украінская | 8,9% | 9,3% | 17,5% |
іншая | 0,02% | 0,1% | 0,2% |
У параўнанні з данымі перапісу насельніцтва 1989 года скарацілася доля асоб, што ўказваюць пра сваё валоданне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5% украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7[1][2].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прыведзены спіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10% ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 года[3]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асоб.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Размеркаванне насельніцтва паводле нацыянальнасці і роднай мовы (укр.). Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. (13 красавіка 2014).
- ↑ а б Звесткі Усесавецкага перапісу насельніцтва 1989 года Архівавана 29 кастрычніка 2020.
- ↑ Перапіс насельніцтва 2001 года. Размеркаванне паводле нацыянальнасці і мовы Архівавана 6 кастрычніка 2013. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інтэрактыўная карта пашыранасці беларускай мовы паводле раёнаў і гарадскіх радаў Украіны (укр.). statistika.in.ua (13 красавіка 2014).