Перайсці да зместу

Пашпарт «Новай Беларусі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пашпарт «Новай Беларусі» — праект альтэрнатыўнага пашпарта для грамадзян Рэспублікі Беларусь, які мог бы засведчваць асобу і дазваляў легальна перамяшчацца паміж краінамі. Пачаты беларускім Аб’яднаным пераходным кабінетам у адказ на забарону беларусам атрымліваць эміграцыйныя дакументы ў дыпламатычных місіях Беларусі за мяжой[1][2] ў сувязі з палітычным крызісам, які працягваецца ў краіне. Упершыню праект прадставіў член Кабінета Валерый Кавалеўскі  (англ.) на канферэнцыі «Новая Беларусь  (руск.)» у 2023 годзе.[3] Паводле рашэння Аб’яднанага пераходнага кабінета першыя фізічныя ўзоры дакумента мусяць з’явіцца ў 2024 годзе.

Патрэбе ў такім дакуменце папярэднічала масавая эміграцыя беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў і палітычнага крызісу 2020 года.[4] Для многіх з тых, хто пакінуў Беларусь, пытанне абнаўлення дакументаў стала актуальным, бо не ўсе з іх могуць прыехаць у Беларусь з прычыны небяспекі рэпрэсій. У некаторых эмігрантаў ёсць дзеці, якія таксама з гэтых прычын не могуць атрымаць пашпарт. Праблема заахвоціла Аб’яднаны пераходны кабінет пад старшынствам Святланы Ціханоўскай распрацаваць праект альтэрнатыўнага пашпарта.

Зноскі