Рагачоўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:41, 13 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Рагачоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Рагачоў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Віталь Аляксандравіч Сушко[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,19 %, руская 24,96 %
Размаўляюць дома: беларуская 32,11 %, руская 55,97 %[2]
Насельніцтва (2009)
60 933 чал.[2] (7-е месца)
Шчыльнасць 29,41 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,88 %,
рускія — 4,91 %,
іншыя — 3,21 %[2]
Плошча 2 066,99[3]
(7-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
152 м[4]
Рагачоўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рагачоўскі раёнраён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Бабруйскім, Быхаўскім, Слаўгарадскім і Кіраўскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Буда-Кашалёўскім, Жлобінскім і Кармянскім раёнам Гомельскай вобласці.

Гісторыя

Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі сучаснага Рагачоўскага раёна 14 тыс. гадоў таму — плямёны археалагічнай культуры Лінгбі. Знойдзена некалькі прадметаў гэтага перыяду і адно паселішча. У эпоху мезаліту і неаліту людзі ўжо асвойваюць большую частку тэрыторыі раёна: знойдзена больш за 25 паселішчаў гэтага перыяду, у тым ліку 5 на тэрыторыі горада. Пры археалагічных раскопках знойдзены гарадзішчы Збароў і Кісцяні.

Тэрыторыя раёна была ў складзе Чарнігаўскага, Кіеўскага і Тураўскага княстваў, а ў XIII стагоддзі увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У XV стагоддзі Маскоўскія войскі Івана III ўзялі Рагачоў, але потым былі вымушаныя сысці. У часы Рэчы Паспалітай тэрыторыя знаходзілася ў Рагачоўскім старостве.

У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай ўсё левабярэжжа краіны з Рагачовам адыходзіць да Расійскай імперыі. Кацярына II робіць Рагачоў цэнтрам Рагачоўскай правінцыі, а ў 1777 — цэнтрам Рагачоўскага павета. У павет уваходзілі цяперашнія Рагачоўскі, Жлобінскі, Чачэрскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі і палова Кіраўскага раёна.

29 красавіка 1919 г у складзе РСФСР была ўтворана Гомельская губерня, у яе склад увайшла і Рагачоўшчына. З студзеня 1938 ўваходзіць у склад Гомельскай вобласці.

Геаграфія

Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з нязначнымі ўзвышшамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 З ° ніжэй за нуль, ліпеня — +18,5 °C °. Ападкі — 590 мм у год, вегетатыўны перыяд — 192 дня. Па тэрыторыі раёна працякаюць Дняпро, яго прытокі Друць, Дабрыца, Добасна, Ракатун, Ржаўка, Гутлянка, Вуглянка. Азёры: Святое, Крушынаўскае, Добрае, Вялікае Камарына. 32 % тэрыторыі раёна займаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, яловыя лясы. У раёне 40 тыс. га лугоў. У пасляваенныя гады непадалёк ад вёскі Гарадзец геолагі адкрылі найбагацейшыя паклады торфу.

Насельніцтва

На тэрыторыі раёна размешчана 208 населеных пунктаў. У склад раёна ўваходзяць 17 сельскіх саветаў.

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).