Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
(ВА РБ)
Заснаваны 1995
Тып Дзяржаўны
Начальнік генерал-маёр Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
Студэнты каля 2500
Дактарантура 250 кандыдатаў навук
Дактары 20
Выкладчыкаў 700
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас Мінск-57, установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
Сайт varb.mil.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваéнная акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў.

Гісторыя

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на базе двух вучылішчаў — Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага. Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча стала пераемнікам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнаваеннага вучылішча (МВВПАВ), якое было заснавана 10 мая 1980 года, і за час свайго існавання (да 1991 года) ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш 1900 афіцэраў, 35 з іх па завяршэнні вучобы атрымалі залатыя медалі. Больш за 150 яго выпускнікоў прайшлі афганскую вайну. З 1980 па 1991 год у Мінскім ваенна-палітычным вучылішчы атрымалі ваенную адукацыю 900 чалавек з 21 замежнай краіны.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, МВВПАВ было пераўтворана ў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча.

Сёння ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» уваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны і мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) № 02100/0533105 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.

Навучанне і матэрыяльна-тэхнічная база

Акадэмія налічвае сем факультэтаў — агульнаваенны, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, пагранічны, унутраных войскаў. Рыхтуюцца спецыялісты па 20 спецыяльнасцях, 7 напрамках і 35 спецыялізацыях.

Навучанне курсантаў на афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння першасных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання лейтэнант з тэрмінам навучання 4 ці 5 гадоў (у залежнасці ад спецыяльнасці).

Выкладчыцкі калектыў налічвае звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў і больш за 250 кандыдатаў навук, 25 прафесараў і каля 200 дацэнтаў. Многія з іх носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

Значнае месца ў навучанні будучых афіцэраў займае агульнаваенная і фізічная падрыхтоўка. Разнастайная і добра абсталяваная спартыўная база спрыяе рабоце шматлікіх спартыўных секцый.

Факультэты і спецыяльнасці

№ п/п Пералік спецыяльнасцей, спецыялізацый (напрамкаў спецыяльнасцей) Кваліфікацыя Тэрмін навучання
Агульнавайсковы факультэт
1 Кіраванне мотастралковымі падраздзяленнямі Спецыяліст па кіраванню - інжынер 4 гады
2 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі спецыяльнай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
3 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
4 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый па спецыялізацыі: кіраванне падраздзяленнямі вайсковай разведкі Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
5 Кіраванне танкавымі падраздзяленнямі Спецыяліст па кіраванню - інжынер 4 гады
6 Тылавое забеспячэнне войскаў па спецыялізацыі: забеспячэнне гаручым Спецыяліст па кіраванню 4 гады
7 Ідэалагічная праца ў падраздзяленнях па кірунку: ідэалагічная праца (Узброеныя Сілы) Спецыяліст па ідэалагічнай працы 4 гады
8 Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі Спецыяліст па кіраванню - інжынер 5 год
9 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм, па спецыялiзацыi эксплуатацыя і рамонт артылерыйскіх радыётэхнічных сістэм Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
10 Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення па спецыялізацыі: эксплуатацыя і рамонт артылерыйскага ўзбраення Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання
11 Тэлекамунікацыйныя сістэмы Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
12 Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
13 Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт супрацьпаветранай абароны
14 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт ваеннай разведкі
15 Кіраванне падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый Спецыяліст па кіраванню з веданнем замежных моў 5 год
16 Тэлекамунікацыйныя сістэмы (кірунак «тэлекамунікацыйныя сістэмы (радыёкантроль і супрацьдзеянне)») Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Авіяцыйны факультэт
17 Кіраванне паветраным рухам, баявое кіраванне авіяцыяй Інжынер па кіраванні паветраным рухам. Спецыяліст па кіраванню 5 год
18 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: франтавая авіяцыя Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванню 5 год
19 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: вайсковая авіяцыя Пілот-інжынер верталёта. Спецыяліст па кіраванню 5 год
20 Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам па кірунку: штурманская авіяцыя Штурман-інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
21 Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм

па спецыялізацыі: прымяненне падраздзяленняў і вайсковых часцей радыётэхнічнага забеспячэння палётаў авіяцыі, эксплуатацыя і рамонт радыётэхнічных сродкаў палётаў авіяцыі

Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
22 Тэхнічная эксплуатацыя электрасістэм і пілатажныя-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
23 Тэхнічная эксплуатацыя пілатуемых лятальных апаратаў і іх сілавых установак Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
24 Тэхнічная эксплуатацыя комплексаў узбраення лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
25 Тэхнічная эксплуатацыя бартавых радыёэлектронных комплексаў лятальных апаратаў Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 5 год
Факультэт унутраных войскаў
26 Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў Спецыяліст па кіраванню - юрыст 4 гады

Спасылкі