Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
(ВДАВМ)
Міжнародная назва Vitebsk State Academy of Veterinary Medicine
Дэвіз «Чалавечая медыцына захоўвае чалавека, ветэрынарная медыцына аберагае чалавецтва»
Заснаваны 1924
Тып дзяржаўны
рэктар Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка
Рэктар Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка
Студэнты больш за 5500
Выкладчыкаў 355
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебск
Юрыдычны адрас 220116, Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебск, вул. 1-я Даватара 7/11
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»
Сайт vsavm.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, руск.: Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, 1-я вуліца Даватара, 7/11.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1 кастрычніка 1994 года інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мазаіка з маёлікі і надваконне-какошнік

Акадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра ветэрынарнай экспертызы імя Х. С. Гарагляда

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра батанікі і харчазнаўства

Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.

Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 440.
  2. Порохов Фёдор Фёдорович (руск.) // Сайт акадэміі
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]