Тур, жывёла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
† Тур
Ur-painting.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bos primigenius (Bojanus, 1827)

Арэал
выява
Карта рассялення тура
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   183845
NCBI   9909
EOL   11021570

Тур, першабытны бык (Bos primigenius) з'яўляецца вымерлым відам парнакапытных жывёл роду сапраўдных быкоў падсямейства быкоў сямейства пустарогіх, першабытны дзікі бык, прабацька сучаснай буйной рагатай жывёлы.

Жыў з другой паловы антрапагену ў лесастэпах і стэпах Усходняга паўшар'я. Цяпер лічыцца вымерлым ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека і інтэнсіўнага палявання. Апошняя асобіна не была забітая на паляванні, а загінула ў 1627 годзе ў лясах недалёка ад Якторава(польск.) бел.) — лічыцца, што з-за хваробы, якая закранула маленькую генетычна слабую і ізаляваную папуляцыю апошніх жывёл гэтага роду.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Bos primigenius Vig uroksen.jpg
Шкілет тура

Гэта быў магутны звер з мускулістым, стройным целам вышынёй у карку каля 170—180 см і масай да 800 кг. Высока пасаджаная галава была ўвянчаная доўгімі вострымі рогамі. Афарбоўка дарослых самцоў была чорнай, з вузкім белым «рамянём» уздоўж спіны, а самак і маладых жывёл — рудавата-бурай.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Самцы
    • Вага — 800 кг.
    • Вышыня ў карку — ад 1,8 да 2 м.
    • Даўжыня цела каля 3,3 м.
    • Рог — 0,8 м.
  • Самкі значна менш.

Вобраз жыцця і харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Траваеднае млекакормячае.

Хоць апошнія туры дажывалі свае дні ў лясах, раней гэтыя быкі трымаліся ў асноўным у лесастэпах, а нярэдка заходзілі і ў стэп. У лясы жа яны, верагодна, адкачоўвалі толькі зімой. Сілкаваліся травой, парасткамі і лісцем дрэў і хмызнякоў. Гон прыходзіўся ў іх на восень, а цяляты з'яўляліся ўвесну. Жылі невялікімі групамі або ў адзіночку, а на зіму аб'ядноўваліся ў больш буйныя статкі. Натуральных ворагаў у тураў было мала: гэтыя моцныя і агрэсіўныя жывёлы лёгка спраўляліся з любым драпежнікам.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаўся ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе[1].

Да 1400 года туры насялялі толькі ў адносна маланаселеных і цяжкадаступных лясах на тэрыторыі сучасных Польшчы, Беларусі і Літвы. Тут яны былі ўзятыя пад ахову закона і жылі як паркавыя жывёлы ў каралеўскіх угоддзях. У 1599 годзе ў каралеўскім лесе ў 50 км ад Варшавы яшчэ насяляў маленькі статак тураў — 24 асобіны. Да 1602 ў гэтым статку засталося ўсяго 4 звера, а ў 1627 году загінуў апошні тур на Зямлі. Гэта была самка, якая памёрла ў Польшчы ў Яктораўскай пушчы. Аднак зніклы тур пакінуў аб сабе добрую памяць: менавіта гэтыя быкі ў старажытнасці сталі родапачынальнікамі розных парод буйной рагатай жывёлы.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Bos primigenius indicus (Linnaeus, 1758)
  • Bos primigenius mauretanicus (Thomas, 1881)
  • Bos primigenius namadicus (Falconer, 1859)
  • Bos primigenius primigenius (Bojanus, 1827)

Зноскі

  1. Йовчев, Николай. По следите на изчезналите животни, София 1982, с. 16-17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 33. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Link FA