Лагойск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
→Спасылкі: Дадаў спасылку на надвор'е для горада Лагойск |
||
Радок 168: | Радок 168: | ||
* [http://vandrouka.by/2011/logoysk/ Вандроўка ў Лагойск] |
* [http://vandrouka.by/2011/logoysk/ Вандроўка ў Лагойск] |
||
* [https://www.gismeteo.by/weather-logoysk-11002/ Надвор'е ў горадзе Лагойск] |
|||
{{Лагойскі раён}} |
{{Лагойскі раён}} |
||
{{Гарады Мінскай вобласці}} |
{{Гарады Мінскай вобласці}} |
Версія ад 13:50, 27 студзеня 2018
Горад
Лагойск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1180 горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.
У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[4]. У 1413 мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.
У пач. XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[5]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.
У 1609 вядомы навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 рэгулярныя кірмашы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[5] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793[5].
-
Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды
-
Уезд у мястэчка з боку Мінска
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 1809—1860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[6].
У 1814—1819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музей старажытнасцей. Станам на 1861 у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 — цэнтр воласці Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) — народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.
У 1919 Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1998 Лагойск атрымаў статус горада.
-
Парк і палац
-
Царква Св. Мікалая
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2009 — 10 706 чал.[7]; 2015 — 12 376 чал.[8]; 2016 — 12 739 чал.[9]; 2017 — 12 950 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.
Славутасці
- парк Тышкевічаў (1-я пал. 19 ст.)
- Лагойская Мікалаеўская царква (1824)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
- Лагойскія гарадзішчы
-
Мікалаеўская царква
-
Руіны сядзібы Тышкевічаў
-
Парк Тышкевічаў
-
Памятны знак у парку
Вядомыя асобы
- Васіліса Аляксандраўна Марзалюк, беларуская спартсменка
- В. А. Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак, тэатральны дзеяч, педагог
- К. П. Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
- Я. П. Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф 19 ст.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
- ↑ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
- ↑ Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойск