Касцёл Святога Сымона і Святой Алены

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сабор
Касцёл святога Сымона і святой Алены
Касцёл святога Сымона і святой Алены
Касцёл святога Сымона і святой Алены
53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.896519° пн. ш. 27.547478° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Каталіцызм
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль новараманскі стыль
Аўтар праекта Тамаш Пайздэрскі
Заснавальнік Эдвард Вайніловіч
Будаўніцтва 19051910 гады
Стан дзейнічае

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Мінск)
Касцёл святога Сымона і святой Алены
Касцёл святога Сымона і святой Алены

Касцёл святых Сымона і Алены (таксама вядомы як Чырвоны касцёл) — каталіцкі касцёл у Мінску.

Касцёл размяшчаецца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дому Урада.

Змест

[правіць] Гісторыя

Касцёл быў пабудаваны ў 19051910 гадах паводле праекта архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў грамадскі дзеяч Эдвард Вайніловіч, касцёл асвечаны і названы ў гонар святых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касцёлам святой Альжбэты ў польскім мястэчку Ютросін.

У 1923 годзе касцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 годзе — канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатру БССР. Перад Другой сусветнай вайной у касцёле размясцілася кінастудыя.

У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касцёл для набажэнстваў, пасля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасля Другой сусветнай вайны будынак касцёлу быў перабудаваны пад кінастудыю «Савецкая Беларусь».

У 1990 годзе храм быў вернуты каталіцкаму касцёлу, пачаліся працы па яго адраджэнні і рэстаўрацыі. Касцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, маладзежны тэатр.

[правіць] Галерэя

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах