Старыя Дарогі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Старыя Дарогі)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Старыя Дарогі
Vodonapornaya bashnya.gif
Воданапорная вежа
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
Насельніцтва
10 468 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1792
Паштовы індэкс
222910
Аўтамабільны код
5
Старыя Дарогі на карце Беларусі ±
Старыя Дарогі (Беларусь)
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі (Мінская вобласць)
Старыя Дарогі

Стары́я Даро́гі[2] (афіц. транс.: Staryja Darohi) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыАсіповічы. Праз горад праходзіць аўтадарога БабруйскСлуцк. Насельніцтва 10 468 чал. (2017)[1].

Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі, якое знаходзіцца за 2 км на ўсход ад горада. Але на аснове картаграфічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў [3]. Найверагодней, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[4]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з'явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 16951744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Па стане на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 196230 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб. 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Старыя Дарогі».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Спыніцца можна ў гасцініцы «Старыя Дарогі»[10].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Воданапорная вежа (пач XX ст.)
  • Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў[11].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Трехверстовая карта. Лист XVII-7 Глуск, Бобруйск, Щедрино, Паричи
  4. 4,0 4,1 Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 630.
  5. Таццяна Гусева. Угодкі Слуцкага збройнага чына святкавалі паасобку // «Салідарнасць», 26 лістапада 2007.
  6. Старыя Дарогі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  7. Старые Дороги // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. Алена Калешка, Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 413.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Старые Дороги // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Іна Соркіна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]