Прысутныя месцы (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Прысутныя месцы
Пл. Свабоды 23.JPG
53°54′13″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне г. Мінск, Плошча Свабоды, 23
Аўтар праекта Л. Садоўскі, К. Хршчановіч
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000238шыфр 712Г000238

Прысутныя месцы (Мінск Гістарычны цэнтр)
Прысутныя месцы
Прысутныя месцы

Прысутныя месцы, Дом прафсаюзаў — будынак манастырскага корпуса манастыра базыльян у Мінску, які пазней выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. Уваходзіць у Ансамбль Плошчы Свабоды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор Міранскі. Будынак Мінскіх губернскіх прысутных месцаў. Пач. XX ст.

Корпус былога манастыра базыльянаў быў выкарыстаны для будынка Прысутных месцаў(руск.) бел.. У 1840 годзе архітэктарам К. Хрышчановічам складаецца праект перабудовы манастыра[1]. Працы па рэканструкцыі былі завершаны да 1852 года[2]. Будынак Прысутных месцаў з невялікімі змяненнямі дайшоў да нашага часу, да 1982 г. вядомы як Дом прафсаюзаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак манастыра (пл. Свабоды, 23/19) уяўляе сабой трохпавярховы аб'ём прамавугольны ў плане з унутраным дворыкам, арыентаваны галоўным фасадам на плошчу Свабоды. Цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам, завершана складаным ступеньчатым атыкам. Над галоўным уваходам невялікі балкон з металічнай агароджай. Паміж першым і другім паверхамі карнізны пояс. Накрыты вальмавым дахам. Сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Фасад завершаны фрызавым поясам з трыгліфамі і карнізам з сухарыкамі. Пластыка дваровага фасада ўзбагачана рызалітамі, плоскімі лапаткамі. У інтэр'еры скляпенні першага паверха крыжовыя[3].

Зноскі

  1. ЦДГА РФ у Санкт-Пецярбургу, ф. 1293, он. 165, спр. 151, арк. 1.
  2. Syrokomla Wl. Mińsk.—Teka Wileńska, 1957, N l, s. 177.
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]