Лютаўская рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43: Радок 43:
[[Катэгорыя:Гісторыя Расіі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Расіі]]
[[Катэгорыя:1917]]
[[Катэгорыя:1917]]
[[Катэгорыя:Лютаўская рэвалюцыя]]
[[Катэгорыя:Лютаўская рэвалюцыя 1917]]

Версія ад 20:08, 29 кастрычніка 2018

<table class="infobox infobox-e8292d4270f6b8ec " style="" data-name="Лютаўская рэвалюцыя
" > «Прэч арла!».
Мастак Іван Уладзіміраў.
Музей палітычнай гісторыі Расіі
Краіна Расія Расійская імперыя Дата 23 лютага (8 сакавіка) — 3 (16) сакавіка 1917 года Асноўная мэта Звяржэнне манархіі, устанаўленне рэспублікі Вынік Адрачэнне Мікалая II ад прастола, канец манархічнага праўлення ў Расіі (дэ-факта), устанаўленне рэспубліканскага ладу

Лютаўская рэвалюцыя 1917рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, вынікам якой стала падзенне манархіі, абвяшчэнне рэспублікі і пераход улады да Часовага ўрада.

Лютаўская рэвалюцыя пачалася як стыхійны парыў народных мас, аднак яе поспеху спрыяў і гостры палітычны крызіс у вярхах, рэзкая незадаволенасць ліберальна-буржуазных кол адзінаасобнай палітыкай цара. Хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі, стачкі на прамысловых прадпрыемствах горада наклаліся на незадаволенасць і закісанне сярод шматтысячнага сталічнага гарнізона, які далучыўся да рэвалюцыйных мас, што выйшлі на вуліцы. 27 лютага (12 сакавіка) 1917 года ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстанне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты горада, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасць да хуткіх і рашучых дзеянняў. Разрозненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з анархіяй, якая ахапіла сталіцу, а некалькі частак, знятых з фронту дзеля здушэння паўстання, не здолелі прабіцца да горада.

Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэнне ад пасады Мікалая II[1], спыненне панавання дынастыі Раманавых і фармаванне Часовага ўрада пад старшынствам князя Георгія Львова. Гэты ўрад было цесна звязаны з буржуазнымі грамадскімі арганізацыямі, якія ўзніклі ў гады вайны, як то Усерасійскі земскі саюз, Гарадскі саюз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўны савет, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэкларацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіравання[2].

Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі быў сфармаваны паралельны орган улады — Петраградскі савет, што прывяло да сітуацыі, вядомай як двоеўладдзе. 1 (14) сакавіка 1917 года новая ўлада была ўсталявана ў Маскве, на працягу сакавіка — па ўсёй краіне.

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. Пад рэд. Л.В.Лойка. — Мн.: ТАА Цэнтр інавацыйных праграм і праектаў, 2003.

Спасылкі

Шаблон:Hist-stub