Перайсці да зместу

Крыштаф Міхал Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Міхал Сапега
Крыштаф Міхал Сапега
Крыштаф Міхал Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
пісар вялікі літоўскі
10 сакавіка 1631 — 17 жніўня 1631
Папярэднік Стэфан Пац
Пераемнік Казімір Леў Сапега
падстолі вялікі літоўскі
27 жніўня 1630 — 10 сакавіка 1631
Папярэднік Крыштаф Сапега[d]
Пераемнік Гедэон Міхал Трызна

Нараджэнне 10 жніўня 1607(1607-08-10)[1][2]
Смерць 17 жніўня 1631(1631-08-17)[1][2] (24 гады)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Леў Сапега[2]
Маці Альжбета з Радзівілаў[2]
Жонка няма
Дзеці няма
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.

У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).

Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.

Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).

Зноскі

  1. а б Krzysztof Mikołaj Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6