Перайсці да зместу

Спіс загінуўшых падчас пратэстаў у Беларусі (2020—2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс загінуўшых падчас пратэстаў у Беларусі — пералік загінуўшых і памерлых пры нявысветленых абставінах падчас акцый пратэсту ў Беларусі (2020) напярэдадні, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[1]. Пры гэтым рэжым Лукашэнкі ні разу не прызнаў, што людзі загінулі ад дзеянняў яго сілавых структур[2].

Царква Уваскрасення Хрыстова. Развітанне з Раманам Бандарэнкам. 20 лістапада 2020 года.
Імя, прозвішча Пра асобу Дата смерці Акалічнасці смерці
1 Аляксандр Тарайкоўскі 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку сілавікоў 10 жніўня 2020 Загінуў каля 23:00 побач станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску. Ішоў у бок сілавікоў, падняўшы рукі ўгору, побач праляцела святлошумавая граната, але не зачапіла яго. Праз яшчэ два метры наперад, зноў стрэлілі з боку сілавікоў, ад гэтага траплення ён загінуў на месцы[3]. Па першай рэжымавай версіі, спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў і яно выбухнула ў яго руках[4].
2 Аляксандр Віхор 25 гадоў, памёр у шпіталі пасля збіцця сілавікамі ў аўтазаку 12 жніўня 2020 Быў затрыманы ў Гомелі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканне з дзяўчынай. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль у стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр. 13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазіроўкі. Сваякі не пагадзіліся з такой заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца»[5][6].
3 Канстанцін Шышмакоў 29 гадоў, знойдзены павешаным 18 жніўня 2020 15 жніўня знік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго слоў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці[7][8].
4 Генадзь Шутаў 44 гады, памёр у шпіталі пасля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным 19 жніўня 2020 11 жніўня ў Брэсце атрымаў стрэл у галаву ад сілавіка ў цывільным. Паранены быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у Мінск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня[9][10][11].

У лютым 2021 года высвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава[12][13][14].

5 Мікіта Крыўцоў 28 год, знойдзены павешаным 22 жніўня 2020 Знік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладзечне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Мінску. Паводле версіі следства, ён скончыў жыццё самагубствам[15], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[16].
6 Аляксандр Будніцкі 53 гады, знойдзены мёртвым 1 верасня 2020 Знік 11 жніўня ў Мінску. Знойдзены мёртвым 1 верасня (як мяркуецца, у парку каля ўнівермага «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі. Па папярэдняй версіі, памёр ад сардэчнага прыступу[17].
7 Раман Бандарэнка 31 год, памёр у рэанімацыі пасля збіцця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах 12 лістапада 2020 Калі Раман падыйшоў на мурала ў Мінску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна збілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска  (бел. (тар.))[18] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленне мінскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 з вялікім ацёкам мозга, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[19], дзе неўзабаве памёр.
8 Вітольд Ашурак 50 год, памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17 21 мая 2021 Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго і іншых палітычных зняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязняў[20]. 21 мая 2021 года памёр у Шклоўскай калоніі ПК № 17[21].
9 Дзмітрый Стахоўскі 18 гадоў, самагубства 25 мая 2021 Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года (арт. 293 КК). Пасля допыту 25 мая 2021 года юнак спрыгнуў з 16-павярховага будынка[22]. У перадсмертнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Следчы камітэт[23].
10 Андрэй Зельцэр 32 года, перастрэлка, у выніку якой загінулі 31-гадовы супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрый «Нірвана» Федасюк і Андрэй Зельцэр 28 верасня 2021 Па рэжымавай версіі, 28 верасня сілавікі «адпрацоўвалі» адрасы, па якіх маглі знаходзіцца людзі, «дачынныя тэрарыстычнай дзейнасці». Жыхар адной з кватэр адмовіўся адкрыць дзверы невядомым, заблакіраваўся ўнутры разам з жонкай. Пры гэтым абодва бакі рабілі відэаздымку. Пасля ўварвання ў кватэру сілавікоў, мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў іх бок. У выніку аднаму з іх прычынены пашкоджанні, ад якіх ён памёр у бальніцы. Агнём у адказ мужчына забіты.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
  • На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзнік народны мемарыял, які ўлады рэгулярна знішчалі, а людзі аднаўлялі нанова.
  • Увечары 12 лістапада 2020 года, пасля з’яўлення навіны пра смерць Рамана Бандарэнкі, на Плошчы Перамен узнік народны мемарыял, які быў знішчаны ўладамі 15 лістапада.
  • 20 лістапада 2020 года ў Кіеве насупраць будынка Пасольства Беларусі ва Украіне ўсталяваны помнік ахвярам рэжыму Лукашэнкі[24][25].

17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова[26].

26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі[27].

  1. JOINT MOTION FOR A RESOLUTION on the continuous violations of human rights in Belarus, in particular the murder of Raman Bandarenka (англ.). Еўрапейскі парламент (25 лістапада 2020). Праверана 21 снежня 2020.
  2. Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода». Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020. Праверана 28 снежня 2020.
  3. Літвінава, Алена. «Стралялі на паражэньне». Сьведка гібелі Тарайкоўскага зьехаў ва Ўкраіну і расказаў, як гэта было (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (28 верасня 2020).
  4. Гункель, Елена. В Минске при взрыве погиб демонстрант (руск.). Deutsche Welle (10 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  5. Родным памерлага ў Гомлі пратэстоўца аддалі заключэньне аб яго сьмерці (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (15 жніўня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  6. Борисевич, Катерина. «Мой сын не умер, он погиб ни за что». В Гомеле скончался 25-летний парень, которого задержали на улице (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (15 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 29 верасня 2020.
  7. Пропавшего директора музея из Волковыска, который отказался подписывать протокол голосования на выборах, нашли мертвым(недаступная спасылка)
  8. 29-гадовы дырэктар музея з Ваўкавыска, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах, знойдзены мёртвым. Наша Ніва (18 жніўня 2020).
  9. Зайцева, Анжелика. В госпитале умер мужчина из Бреста, в которого силовики выстрелили на протестах. Ему было 44 года (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
  10. Шунтов, Алексей. Выстрел на Московской улице. Что мы знаем о смерти Геннадия Шутова (руск.). Медиазона (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  11. Шунтов, Алексей. Убийство Геннадия Шутова в Бресте. Что мы узнали из записи камеры видеонаблюдения (руск.). Медиазона (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 кастрычніка 2020.
  12. Шатило, Ирина. В Бресте судят Александа Кордюкова, который был вместе с Геннадием Шутовым, когда того смертельно ранили (руск.). Брестская газета (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2021. Праверана 17 лютага 2021.
  13. На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  14. «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2021. Праверана 18 лютага 2021.
  15. В Молодечно простились с найденным мертвым участником протестов Никитой Кривцовым(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
  16. Слезы на глазах Молодечненских фанатов — они не верят, что Никита Кривцов покончил с собой Архівавана 27 студзеня 2021.
  17. Пропавшего 11 августа минчанина нашли мёртвым в парке (руск.). Новая газета. Праверана 5 чэрвеня 2024.
  18. Загінуў збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен. Наша Ніва (12 лістапада 2020).
  19. Борисевич, Катерина. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020.
  20. Активист БНФ Ашурок написал из колонии в Шклове, что «политических» заключённых обязали носить желтые бирки. Это законно? (руск.)(недаступная спасылка). Telegraf.by. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021.
  21. У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак . Наша Ніва (21 мая 2021).
  22. В Минске 18-летний парень покончил жизнь самоубийством из-за преследования за массовые беспорядки (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 13 кастрычніка 2021.
  23. Williams, Matthias; Polityuk, Pavel. Belarus teenager investigated over protests kills himself, rights group says (англ.). Reuters (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2021. Праверана 13 кастрычніка 2021.
  24. Под посольством Беларуси в Киеве активисты установили памятный крест жертвам режима Лукашенко
  25. Установка креста в память о погибших от режимом Лукашенко напротив посольства в Киеве
  26. Европарламент принял резолюцию по Беларуси и вмешательству России (руск.). Міжнароднае французскае радыё (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 17 лютага 2021.
  27. Санкции, международное расследование преступлений. Европарламент принял новую резолюцию по Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.