Горад Жодзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жодзіна
BELAZ truck zhodino.jpg
БелАЗ
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
21,97[1] км²
Насельніцтва
63 888 чалавек[2] (2016)
Шчыльнасць
2 840 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 87,73 %,
рускія — 8,05 %,
украінцы — 1,2 %,
іншыя — 3,02 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1775
Паштовы індэкс
22160-222169
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Горад Жодзіна (Беларусь)
Горад Жодзіна
Горад Жодзіна (Мінская вобласць)
Горад Жодзіна

Жо́дзіна (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання, які знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна (не ўваходзіць у яго склад) Мінскай вобласці Беларусі, на р. Плісе. За 55 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Насельніцтва — 63 888 чал. (2016)[2]. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскам ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам. З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква—Брэст (1871) — чыгуначная станцыя. З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 г. пасёлкі Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і меліярацыйных машын і суседнія вёскі Зарэчча і Крушынкі былі аб'яднаныя ў гарадскі пасёлак Жодзіна. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). З 1963 г. — горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

XVIII стагоддзе

XX стагоддзе

XXI стагоддзе

  • 2005 — 61,2 тыс. чал.
  • 2006 — 61,2 тыс. чал.
  • 2012 — 62,5 тыс. чал.[6]
  • 2016 — 63 888 чал.[2]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны». Выдаецца са студзеня 1991 г.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуе 9 школ, 2 гімназіі, 1 прафесійны ліцэй і Жодзінскі палітэхнічны тэхнікум.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям'і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я), цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я).

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Св. Міхала Архангела (1864).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 2,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  3. Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Літаратура/Памяць/Смалявіцкі раён і Жодзіна — С. 27—48; 58—59.
  4. Жодино // Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3-е выданне)
  5. Жодино // Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
  6. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Дэмаграфічнае становішча. Асноўныя дэмаграфічныя паказальнкі па абласцях, гарадах і раёнах. http://web.archive.org/web/20111119202122/http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_current_data/10.pdf
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — С. 39.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жодино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]