Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
---|---|
Заснаваны | 15 жніўня 1840[1] |
Рэктар | Віталь Віктаравіч Веліканаў |
Студэнты | 15 000[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | baa.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Заснавана ў 1836 г. пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 г. — Горыгорацкі земляробчы інстытут.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горы-Горацкая земляробчая школа — спецыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 годзе вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горыгорацкі земляробчы інстытут.
Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адна з першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расійскай імперыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў паўстанні 1863—1864 г. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 годзн адноўлены і меў назву Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
У 1925 годзе да інстытута далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Мінску ў 1922 годзе) і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў Беларускую сельскагападарчую акадэмію.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі размешчаны ў паўночнай частцы горада Горкі.
24.4.1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Яна стала асновай для стварэння адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У 1837 г. адбылася ўрачыстая закладка будынка школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў.
Комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Другой сусветнай вайны старыя будынкі (корпус № 4, бібліятэка, адміністрацыйны, прафесарскі, фізіка-хімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы садок) і пабудаваныя ў 1960—1980-я гады новыя карпусы (галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры). Будынкі знаходзяцца ў маляўнічым пейзажным парку, злучаныя добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. З усходу парк агінае р. Капылка, якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу сажалку («Ніжняе возера») з маляўнічым бярозавым гаем на беразе. На паўночна-ўсходняй ускраіне размешчаны рэгулярны, радыяльнай планіроўкі пладовы сад вучэбнай гаспадаркі акадэміі.
Корпус № 4 пабудаваны ў цэнтральнай частцы ў стылі класіцызму. Галоўны фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны порцікам з васьмю трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Будынак бібліятэкі перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў паўднёва-ўсходняй частцы ў стылі канструктывізму. двухпавярховы, складанай у плане формы. Адміністрацыйны корпус пабудаваны ў цэнтры ў пачатку XX ст. трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Прафесарскі таксатарскі і фізіка-хімічны карпусы, дзіцячы садок пабудаваны ў паўночнай частцы ў пачатку XX ст. двухпавярховыя будынкі.
Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Кіркор (1919—1924)
- Аляксей Кайгарадаў (1924—1925)
- Платон Саевіч (1928)
- Пётр Кальцоў (1935)
- Мікалай Каўцэвіч (1945—1949)
- Віктар Шэмпель (1949—1952)
- Іван Гаркуша (1952—1964)
- Канстанцін Сонцаў (1964—1977)
- Усевалад Борматаў (1977—1980)
- Сяргей Назараў (1980—1992)
- Вячаслаў Шаршуноў (1992—1994)
- Аляксандр Цыганаў (1995—2008)
- Аляксандр Курдзека (2008—2014)
- Павел Саскевіч (2014—2018)
- Андрэй Калмыкоў (2018 — 16 мая 2019)
- Віталь Веліканаў (з 16 мая 2019)[4].
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Рымавіч Цыганаў, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, акадэмік РАСГН, рэктар БДСГА (з 1995).
- Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык, навуковец-біёлаг, пісьменнік.
- Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі, рэктар БДУ.
- Іван Іванавіч Ціцянкоў, беларускі палітычны дзеяч.
- Юрка Гаўрук, беларускі паэт і перакладчык, з восені 1925 дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры.
- Сяргей Сцяпанавіч Захараў, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1959). Дэкан агранамічнага факультэта (1950—1951), прарэктар па навуковай рабоце (1951—1953), загадчык кафедры земляробства 1954—1974.
- Марк Залманавіч Фрэйдзін, кандыдат эканамічных навук, прафесар, заслужаны эканаміст БССР.
- Анатоль Маісеевіч Каган, дэкан эканамічнага факультэта, доктар эканамічных навук, з 2007 — прафесар кафедры аграбізнесу.
- Аляксандр Паўлавіч Курдзека, рэктар БСГА (з 2008), прафесар кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі.
- Ігар Міхайлавіч Курбатаў, доктар навук, у 1954—1969 гг. загадчык кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі.
- Сяргей Уладзіміравіч Фамін, беларускі паэт, у 1930-х выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры.
- Іван Канстанцінавіч Багаяўленскі
- Андрэй Ігнатавіч Івіцкі (1904—1992), вучоны ў галіне меліярацыі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Скончыў акадэмію ў 1925 годзе.
- Сяргей Вітальевіч Касьяненка, доктар сельскагаспадарчых навук. Скончыў акадэмію ў 1978 годзе.
- Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц, кандыдат філасофскіх навук, у 1972—2007 гг. — дацэнт, прафесар кафедр філасофіі і паліталогіі, права і маркетынга, гісторыі права і дзяржавы, рэдактар часопіса «Вестник Белоруской государственной сельскохозяйственной академии», ганаровы прафесар акадэміі.
- Іосіф Майсеевіч Ліўшыц — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1954).
- Міхаіл Васілевіч Рытаў, вучоны-аграном.
- Віталь Георгіевіч Стралкоў (1930—2000), вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. У 1977—1998 гг. загадчык кафедры кормавытворчасці.
Артыкулы ў энцыклапедыях
[правіць | правіць зыходнік]- У. М. Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89—91.
- У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
- У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93—91.
- У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
- У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. — С. 367.
- У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. С. 367—368
- У. М. Ліўшыц. Горкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5. — С. 360.
- У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://baa.by/en/history/
- ↑ http://www.baa.by/ovuze/
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 367—368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Белорусская сельскохозяйственная академия. Соавт.: Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай», 1986. — 126 с., ил. ISBN 5-7860-0070-2
- Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Краткий очерк истории и деятельности. Соавт.: В. М. Лившиц, Немыкина И. А., Добролюбов Н. Н., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Ковалев П. А., Кожемяков И. С., Шитов Н. А., Зосимов М. В.. Пуговко А. В., Шерснев П. М., Назаров С. И., Минск: «Ураджай», 1990. — 277 с., 8 л. ил. ISBN 5-7860-0070-2
- Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Иллюстрированный буклет. Авторы текста. Соавт.: Н. Н. Добролюбов,В. М. Лившиц. Минск: «Полымя», 1990. — 32 с. ISBN 985-61-09-8
- Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. Соавт.: Добролюбов Н. Н.,В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
- Белорусская государственная сельскохозяйственная академия: памятники и памятные места (к 180-летию со дня открытия) . Соавт.: Цыганов, А. Р. Великанов, В. В. Чечёткин, А. С. — Горки : БГСХА, 2020. — 283 с. ISBN 978-985-882-020-6.
- Добролюбов Н. Н.,В. М. Лившиц .Белорусская сельскохозяйственная академия — первое в России высшее сельскохозяйственное учебное заведение. Материал в помощь лектору. К 150-летию со дня открытия. Минск: Белорусское республиканское общество «Знания»,1990. — 24 с.
- Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. У. М. Ліўшыц Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
- Беларуская сельскохозяйственная акадэмия (на рус. и бел. языках). 155 лет. Иллюстрированный буклет. Соавт. Цыганав А. Р. У. М. Ліўшыц. Минск: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1995. — 48 с. ISBN 985-6120-09-8
- Горецкие сельскохозяйственные учебные заведения. Очерки истории (1836—1919 гг.). Соавт.:Лившиц В. М., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Цыганов А. Р., Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1997. — 164 с. ISBN 985-6120-18-7
- Горы — Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.:Лившиц В. М., В.Немыкин, А. Р. Цыганов. Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1999. — 169 с., ил. 4 л. ISBN 985-6120-42-Х
- Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии 1836—2000 г. Авт.-сост. В. М. Лившиц, 3-е изд., испр. и доп. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2000. — 212 с. ISBN 985-6120-51-9
- У. М. Ліўшыц. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
- Ліўшыц, У. М. Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. — Горкі : БДСГА, 2020. — 316 с. ISBN 978-985-7231-46
- Кафедра механизации животноводства и электрификации сельскохозяйственного производства (к 50-летию со дня основания). Соавт.: В. А. Шаршунов,В. М. Лившиц, А. В. Червяков. Горки:, ред.изд. отдел БГСХА, 200. — 86 с.
- Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. Научно-педагогические школы и основные направления научных исследований. Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, П. А. Саскевич, А. М. Карташевич, Э. А. Петрович. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА, 2001. — 120 с.
- Первый послевоенный ректор академии. Соавт.: Цыганов А. Р. Лившиц В. М. Горки: ред.-изд. отдел БГСХА, 2001. — 25 с. ISBN 985-6120-64-0
- Белорусская государственная сельскохозяйственная академия (студенту-первокурснику). Соавт. А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2001, 60 с. ISBN 985-6120-61-6
- Выдающий агрохимик Беларуси. Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. А. Кадыров. Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 2003. — 32 с., ил. 5 л. ISBN 985-6120-7-5
- Инновационные разработки Белорусской сельскохозяйственной академии Соавт.: А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. В. Шалак. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 240 с., ил. ISBN 985-6738-58-X
- Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Соавт. А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 144 с.
- Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 4-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. В. М. Лившиц, Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2005. — 214 с.
- Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
- Научно-педагогические школы Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: история восхождения (к 170 — летию академии). Соавт. А. П. Курдеко, А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц, М. В. Шалак, К. П. Сучков. Минск: «Экоперспектива», 2009. −196 с. ISBN 985-469-31-01
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць.100 пытанняў і адказаў (1840—1919).Частка 1. Сааўт. А. П. Курдзека, А. Р. Цыганаў, У. М. Ліўшыц. Горкі: 2010. — 145 с., іл.
- Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. Соавт. А. А. Герасимович,В. М. Лившиц. Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2010. — 182 с., ил. ISBN 985-467-295-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт БДСГА Архівавана 8 жніўня 2018.