Інстытут матэматыкі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут матэматыкі
Абрэвіятура ІМ
Краіна
Адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 11
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка матэматычных мадэляў і спосабаў рашэння прыкладных пытанняў
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Намеснік па навуцы Сяргей Лемяшэўскі
Навуковы сакратар Віктар Лепін
Заснаванне
Дата заснавання Чэрвень 1959
Колькасць супрацоўнікаў 101 (2014 г.)
Асноўныя асобы Мікалай Ізобаў,
Матчыная арганізацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Папярэднік Інстытут фізікі і матэматыкі
im.bas-net.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут матэматыкі НАН Беларусі — профільная арганізацыя беларускай акадэмічнай навукі ў галіне матэматыкі. Утвораны ў 1959 годзе.

Гісторыя інстытута

Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова называўся Інстытутам матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР і ўваходзіў у склад Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук, а з 1963 — у Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. 10 лютага 1965 г. адбылася рэарганізацыя: на базе шэрагу лабараторый арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 — Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі), а назва назва Інстытута была зменена на сучасную — Інстытут матэматыкі. 4 красавіка 1975 заснавана Аддзяленне Інстытута матэматыкі АН БССР у Гомелі (зараз — Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп).

З 1987 Інстытут уваходзіць у склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. На пачатак 2013 года у Інстытуце 101 чалавек, іх — 45 навуковых супрацоўнікаў, у т.л. 17 дактароў і 26 кандыдатаў навук. Інстытут падтрымлівае актыўныя творчыя сувязі сувязі з вядучымі навуковымі ўстановамі многіх краін, з'яўляецца арганізатарам шэрагу міжнародных канферэнцый, школ, сімпозіўмаў.

Структура Інстытута

  • Аддзел алгебры (з гомельскай Лабараторыяй дастасавання канечных груп)
  • Аддзел інфармацыйных тэхналогій
  • Аддзел дыферэнцыяльных ўраўненняў
  • Аддзел камбінаторных мадэляў і алгарытмаў
  • Аддзел матэматычнай тэорыі сістэм
  • Аддзел матэматычнай фізікі
  • Аддзел нелінейнага і стахастычнага аналізу
  • Аддзел вылічальнай матэматыкі
  • Аддзел тэорыі лікаў

Навуковыя кірункі

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з'яўляюцца:

Вядомыя навукоўцы

Дырэктары Інстытута ў розныя гады

Узнагароды

Дасягненні навукоўцаў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1972), Ленінскай прэміяй (1978), Дзяржаўнымі прэміямі БССР (1974, 1978, 1982), Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1998), прэміяй Савета Міністраў СССР (1986), прэміямі Ленінскага камсамола (1970, 1987) і ЛКСМБ (1976, 1984, 1990), прэміямі НАН Беларусі (1993, 1995).

Спасылкі

Гл. таксама