Марока: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ce:Марокко
абнаўленне звестак - новы прэм'ер
Радок 20: Радок 20:
|Форма праўлення=[[Дуалістычная манархія]]
|Форма праўлення=[[Дуалістычная манархія]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Кароль]] <br /> [[Прэм'ер-міністр]]
|Пасады кіраўнікоў=[[Кароль]] <br /> [[Прэм'ер-міністр]]
|Кіраўнікі=[[Махамед VI]] <br /> [[Абас эль-Фасі]]
|Кіраўнікі=[[Махамед VI]] <br /> [[Абдэліла Бенкіран]]
|Дзяржаўная рэлігія=[[іслам]] ([[сунізм|суніцкага]] толку)
|Дзяржаўная рэлігія=[[іслам]] ([[сунізм|суніцкага]] толку)
|Этнічны склад= 80% арабы, 19% берберы, 0,3% французы, іспанцы і іншыя, 0,1% абарыгены
|Этнічны склад= 80% арабы, 19% берберы, 0,3% французы, іспанцы і іншыя, 0,1% абарыгены

Версія ад 11:09, 1 лістапада 2012

Каралеўства Марока
араб. ‎‎المملكة المغربية
(аль-Мамляка аль-Магрыбія)
берб.ⵜⴰⴳⵍⴷⵉⵜ ⵏ ⵓⵎⵔⵔⵓⴽ
(Tageldit Umerruk)
Герб Марока
Сцяг Марока Герб Марока
Дэвіз: «араб. ‎‎الله، الوطن، الملك
(Allāh, al Waţan, al Malik — бел.: Бог, Айчына, Кароль
Гімн: «Hymne Cherifien»
Дата незалежнасці 2 сакавіка 1956 (ад Францыі і Іспаніі)
Афіцыйная мова арабская, берберская
Сталіца Рабат
Найбуйнейшыя гарады Касабланка, Рабат, Маракеш, Фес, Танжэр
Форма кіравання Дуалістычная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Махамед VI
Абдэліла Бенкіран
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
56-я ў свеце
446 550 км²
0,056
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

33 241 259 чал. (36-я)
70 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$151,400 млрд[1]  (58-ы)
$4800[1]
Валюта Мараканскі дырхам
Інтэрнэт-дамены .ma
Код ISO (Alpha-2) MA
Код ISO (Alpha-3) MAR
Код МАК MAR
Тэлефонны код +212
Часавыя паясы +0 (у 2009 і 2010гг асобнымі ўказамі на летні перыяд уводзіўся час UTC +1)

Каралеўства Марока — краіна ў Афрыцы, знаходзіцца на паўночным захадзе мацерыка. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Алжырам. Пад кантролем Марока знаходзіцца Заходняя Сахара.

Марока — адзіная афрканская краіна, якая а дадзены момант не з'яўляецца членам Афрыканскага Саюза (выйшла з АС у 1984 гаду). Аднак гэтая дзяржава ўваходзіць у Лігу Арабскіх дзяржаў, Арабскі магрыбскі саюз, Франкафонію, Арганізацыю Ісламская канферэнцыя, групу Міжземнаморскага дыялога, групу 77.

Гісторыя

Старажытнае насельніцтва Марока — плямёны бербераў. У XII ст. да н.э. міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока каланізавана фінікійцамі, з III ст. да н.э. падпарадкоўвалася Карфагену. Пасля яго разбурэння рымлянамі (146 г. да н.э.) Марока знаходзілася пад іх уплывам, каля 42 г. н.э. паўночная частка краіны ўвайшла ў склад Рымскай імперыі як правінцыя Маўрэтанія Тынгітана. У 429 г. узбярэжжа Марока заваявалі вандалы, у 533 г. — Візантыя. У 682 г. Марока заваявалі арабы, якія зрабілі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва краіны: усё яно, за выключэннем яўрэяў, перайшло ў іслам, арабская мова стала дзяржаўнай. У канцы VIII Марока аддзялілася ад Арабскага халіфата, тут замацавалася арабская дынастыя Ідрысідаў (789926 гг.). Пазней правілі розныя дынастыі арабскага і берберскага паходжання, з якіх найбольш магутныя Альмаравіды (10501147 гг.) і Альмахады (11471269 гг.). Пры Альмахадах Марока было цэнтрам вялікай дзяржавы, якая ўключала тэрыторыю сучасных Алжыра, Туніса, Лівіі, значная частка Іспаніі і Партугаліі. Пасля яе распаду пачаўся доўгі перыяд міжусобіц і войнаў паміж берберамі і арабамі. Адначасова разгарнулася еўрапейская экспансія. У 1415 г. Партугалія захапіла г. Сеута. Паступова Партугалія і Іспанія ўстанавілі кантроль над над узбярэжжам Марока. Адраджэнне Марока пачалося пры 1-й дынастыі Саадзідаў (15541660 гг.). У 1578 г. мараканцы нанеслі паражэнне партугальцам і да канца XVII ст. аднавілі сваю ўладу над большай часткай прыбярэжных гарадоў. Кіраванне Ахмеда аль-Мансура (15791603 гг.) лічыцца «залатым векам» у гісторыі Марока. У 1660 г. да ўлады прыйшла 2-я дынастыя Саадзідаў, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры Ісмаіле (16721727 гг.). Пасля яго смерці Марока перажыло працяглыя міжусобіцы і грамадзянскія войны. У XVIII — XIX стст. піраты Марока і іншых «варварскіх дзяржаў» Паўночнай Афрыкі стваралі вялікую небяспеку марскому гандлю ў Міжземнамор’і. Гэта прыцягнула да Марока ўвагу вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі). У 18591860 гг. Іспанія захапіла г.Тэтуан. У 1904 г. Вялікабрытанія прызнала Марока сферай французскіх інтарэсаў, а Францыя і Іспанія дамовіліся пра падзел Марока на сферы ўплыву, што выклікала процідзеянне Германіі і прывяло да Мараканскіх крызісаў 1906 — 1911 гг. У сакавіку 1912 г. Францыя ўстанавіла пратэктарат над Марока, невялікая тэрыторыя на поўначы краіны паводле франка-іспанскага пагаднення (лістапад 1912 г.) адышла пад іспанскі кантроль. Пры гэтым г. Танжэр быў выдзелены ў асобую міжнародную зону, у кіраванні якой апроч Францыі і Іспаніі ўдзельнічалі таксама Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Партугалія, Нідэрланды і ЗША. У 1920 г. правадыр рыфскіх плямён Абд аль-Керым узняў паўстанне супраць іспанцаў і да 1924 г. вызваліў большую частку іспанскага Марока. Паўстанне задушана ў 1926 г. французская арміяй (200 тысяч чалавек) на чале з маршалам А.Ф.Петэнам. Пасля паражэння Францыі ў пачатку 2-й сусветнай вайны (1940 г.) Французскае Марока перайшло пад уладу калабарацыянісцкага ўрада «Вішы» і фактычна ператварылася ў сыравінную базу і стратэгічны плацдарм Германіі і яе саюзнікаў па «восі». У лістападзе 1942 г. у Паўночнай Афрыцы высадзіліся англа-амерыканскія войскі, якія выгналі з Марока нямецкіх і італьянскіх акупантаў. Адначасова ў краіне ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух, у 1943 г. узніклі партыя «Ісцікляль» («Незалежнасць») і Камуністычная партыя Марока, якія адыгрывалі важную ролю ў барацьбе за незалежнасць. У канцы 1950 г. султан М.Сідзі Мухамед бен Юсуф запатрабаваў ад Францыі даць яго краіне поўны суверэнітэт, але атрымаў адмову і ў жніўні 1953 г. быў пазбаўлены прастола (зноў атрымаў яго ад французскіх клад у кастрычніку 1955 г. пад уплывам шырокага паўстанцкага руху).

2 сакавіка 1956 г. Францыя прызнала незалежнасць Французскага Марока. У красавіку 1956 г. Іспанія перадалаМарока сваю частку краіны, але захавала за сабой гарады Мелілья і Сеута. У 1957 г. у склад Марока вернуты г.Танжэр (дагэтуль міжнародная зона), у 1958 г. — тэрыторыя Тарфая. У жніўні 1957 г. М.Сідзі Мухамед бен Юсуф абвясціў сябе каралём Марока пад імем Мухамеда V. Пасля яго смерці (люты 1961 г.) каралеўскі прастол заняў яго сын Хасан II (19611999 гг.), які ў снежні 1962 г. выддаў першую канстытуцыю Марока і абвясціў краіну канстытуцыйнай манархіяй. Тады ж адбыліся першыя ўсеагульныя выбары. У 1972 г. прынята новая канстытуцыя. На эканамічнае становішча Марока негатыўна паўплываў ваенны канфлікт з фронтам ПОЛІСАРЫО у Заходняй Сахары ў 19761989 гг. На ўсеагульным рэферэндуме ў верасні 1997 г. ухвалены папраўкі да Канстытуцыі, паводле якіх створаны 2-палатны парламент, вызначаны функцыі губернатараў, замацаваны палажэнні аб прыхільнасці Марока да дэмакратычных каштоўнасцей. На выбарах у канцы 1997 г. дасягнула поспеху дэмакратычная апазіцыя на чале з Сацыялістычным саюзам народных сіл, лідар якога А.Юсуфі стаў у лютым 1998 г. прэм’ер-міністрам. Пасля смерці ў жніўні 1999 г. Хасана II каралём Марока стаў Мухамед VI.

Насельніцтва

Мараканскі бедуін.

Насельніцтва Марока — мараканцы колькасцю 34,9 млн чалавек (адзнака на ліпень 2009). Гэта трэцяя ў свеце па колькасці насельніцтва арабамоўная краіна пасля Егіпта і Судана. Каля 60 % насельніцтва — арабы, каля 40 % — берберы. Еўрапейцы складаюць 60 тыс. чалавек (галоўным чынам французы, іспанцы і партугальцы), яўрэі каля 3 тыс.[3]. Працэс зліцця розных плямёнаў і народаў у адзіную мараканскую нацыю да канца не завершаны.

Штогадовы прырост насельніцтва складае 1,5 % (2009 г).

Узровень нараджальнасці 20,96 нованароджаных / 1000 чалавек (2009 г)

Узровень смяротнасці 5,45 смерцяў / 1000 чалавек (2009 г)

Сярэдняя працягласць жыцця — 69 гадоў у мужчын, 74 года ў жанчын (2009).

Пісьменнасць — 66 % мужчын, 40 % жанчын (па перапісу 2004 года).

Геаграфія

Абмываецца на поўначы водамі Міжземнага мора і на захадзе — Атлантычнага акіяна. Гібралтарскі праліў аддзяляе Марока ад Еўропы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Алжырам, на поўдні — з Заходняй Сахарай. Паўднёва-усходняя мяжа ў пустыні Сахара дакладна не вызначана.

Агульная плошча краіны 446 550 км².Па гэтым паказчыку Марока займае 57-маё месца ў свеце.

Агульная працягласць сухапутных меж — 2 018 км. У тым ліку з такімі краінамі як: Алжыр — 1 559 км, Заходняя Сахара (акупавана Марока) — 443 км, Іспанія (Сеўта) — 6,3 км, Іспанія (Мелілья) — 9,6 км.

Берагавая лінія краіны : 1 835 км.

На паўночным узбярэжжы Марока размешчаны іспанскія эксклавы Сеўта і Мелілья (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі). Краіна падзяляецца на чатыры фізіка-геаграфічных рэгіёна: Эр-Рыф, ці горны раён, які ляжыць паралельна міжземнаморскаму ўзбярэжжу; Атласкія горы, якія працягнуліся праз краіну з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад Атлантычнага акіяна да Эр-Рыфа, ад якога іх аддзяляе ўпадзіна Таза; рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін атлантычнага ўзбярэжжа; даліны, якія ляжаць на поўдзень ад гор Атласа, пераходзячыя ў пустыню. Найвышэйшы пункт краіны — гара Джэбель-Тубкаль (4165 м) — знаходзіцца ў хрыбце Высокі Атлас. Эр-Рыф падымаецца да (2440 м) над узроўнем мора, Себха-Тах — самае нізка размешчанае месца ў Марока — 55 метраў ніжэй узроўня мора. Галоўныя рэкі краіны: Мулуя, якая ўпадае ў Міжземнае мора, і Себу, якая ўпадае ў Атлантычны акіян.

Клімат

Клімат пры перамяшчэнні па тэрыторыі Марока некалькі змяняецца.

На міжземнаморскім узбярэжжы краіны клімат мяккі, субтрапічны. Сярэдняя тэмпература тут улетку складае каля +24-28 З (часам дасягаючы +30-35 З), а ўзімку +10-12 С. Пры руху на поўдзень клімат становіцца ўсё больш кантынентальным, з гарачым (да +37 З) летам і халаднаватай (да + 5 З) зімой. Сутачны перапад тэмператур можа дасягаць 20 градусаў.

На паўночна-заходнюю частку краіны вялікі ўплыў аказваюць паветраныя масы з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага клімат тут больш халаднаваты, а сутачныя перапады тэмператур значна мацней, чым на астатняй тэрыторыі краіны. У горных раёнах Атласа клімат моцна залежыць ад вышыні месца. Ападкаў выпадае ад 500—1000 мм у год на поўначы да меней 200 мм у год на поўдні. Заходнія схілы Атласа час ад часу атрымліваюць да 2000 мм ападкаў, нярэдкія нават паводкі мясцовага маштабу, у той час як на паўднёвым усходзе краіны бываюць гады, калі ападкі не выпадаюць зусім.

Пачынаючы з 1960-х гадоў, была прынята праграма па будаўніцтве вадасховішчаў і развіццю водных рэсурсаў, якая дазволіла забяспечыць пітнай вадой насельніцтва а таксама сельскую гаспадарку і іншыя сектары эканомікі захаваўшы пры гэтым водныя рэсурсы краіны. Гэта ініцыятыва атрымала высокія ацэнкі ад міжнародных экспертаў і дзейнічае дагэтуль[4].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйны падзел Марока

Тэрыторыя краіны падзяляецца на правінцыі і прэфектуры, якія аб'яднаны ў 16 абласцей, у тым ліку адна вобласць цалкам, а дзве часткова размяшчаюцца на тэрыторыі анексаванай Заходняй Сахары (адзначаны *).

Вобласць Цэнтр Плошча,
км²
Насельніцтва, чал.
(2004)
Нумар
на карце
Вялікая Касабланка Касабланка 1 615 3 631 061 5
Вадзі-эд-Дахаб-эль-Кувіра* Дахла 50 880 99 367 11*
Усходняя Уджда 82 820 1 918 094 10
Гарб-Шрарда-Бені-Хсен Кенітра 8 805 1 859 540 4
Гулімім-Эс-Смара* Гулімім 71 970 401 984 6*
Дукала-Абда Сафі 13 285 1 984 039 2
Маракеш-Тэнсіфт-Эль-Хаўз Маракеш 31 160 3 102 652 8
Мекнес-Тафілалет Мекнес 79 210 2 141 527 9
Рабат-Сале-Замур-Заер Рабат 9 580 2 366 494 12
Сус-Маса-Драа Агадзір 70 880 3 113 653 13
Тадла-Азілаль Бені-Мелаль 17 125 1 450 519 14
Таза-Эль-Хасейма-Таўнат Таза 24 155 1 807 113 16
Танжер-Тетуан Тетуан 11 570 2 470 372 15
Фес-Бульман Фес 19 795 1 573 055 3
Шавія-Уардзіга Сетат 7 010 1 655 660 1
Эль-Аюн-Буждур-Сегіет-эль-Хамра* Эль-Аюн 139 480 256 152 7*

Наземныя межы

Рэлігія

Мараканка

Іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Марока. 98,7 % мараканцаў — мусульмане-суніты, 1,1 % — хрысціяне, 0,2 % — іўдзеі.

Мовы

Мовы Марока

Афіцыйныя мовы — арабская і берберская. Гутарковы мараканскі дыялект лексічна і граматычна вельмі адрозніваецца як ад арабскай літаратурнай мовы, так і ад іншых (немагрыбскіх) дыялектаў арабскага (практычна незразумелы ў арабскіх краінах Блізкага Усходу).

Шырока распаўсюджаны: французская, берберская і іспанская (на поўначы краіны).

Прыкладна 12 млн (40 % усяго насельніцтва), асабліва ў сельскіх раёнах, гаворыць на берберскай мове, які існуе ў Марока ў відзе 3 дыялектаў. Французская, які не з'яўляецца дзяржаўным, але фактычна разглядаецца як другая мова Марока, шырока выкарыстоўваецца ў бізнесе і эканоміцы. Таксама ён шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйнай і дзяржаўнай сферах. Таксама, распаўсюджана выкарыстанне іспанскай мовы (асабліва на поўначы краіны).

Частка спецыялістаў, якая калісьці вучылася ў СССР/Расіі, а таксама працягвае навучацца ў ёй, валодае рускай.

Транспарт

Чыгуначны транспарт у Марока кіруецца нацыянальным аператарам ONCF (фр.: Office National des Chemins de Fer du Maroc)[5].

З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі электрыфікаваны на сталым току (3 кВ)[6]. Шырыня каляіны 1435 мм. У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы[5].

Існуюць планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока[7].

Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых у Афрыцы. Агульная працягласць аўтадарог на 1973 год складала звыш 51 тыс. км, з іх 21 тыс. — аўтадарогі з цвёрдым пакрыццём[8].

Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць у транс-афрыканскую сетку аўтамабільных дарог (англ.: Trans-African Highway network).

Boeing 737—400 кампаніі Atlas Blue

У Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.

У Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных.

У Марока дзейнічае некалькі буйных авіякампаній: Royal Air Maroc, Блакітны Атлас, Low-cost авіякампанія Рэгіянальныя авіялініі.

Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.

Вядомыя асобы

Літаратура

  • Аяш, Ж. Очерки марокканской истории: Перевод с французского. — М., 1982.
  • Гура, В.К. Особенности социально-экономического развития Туниса и Марокко, 50 — 70-е гг. — Киев, 1982.
  • Луцкая, Н.С. Очерки новейшей истории Марокко. — М., 1973.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б ЦВУ (2010)
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  3. http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_geo/3107/Марока
  4. Maroc, la mobilisation des eaux de surface par les barrages
  5. а б Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с.: ил. (стр 225)
  6. The World Factbook. CIA. Праверана 4 снежня 2007.
  7. Le premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain
  8. Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA