Гідраніміка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
Радок 1: Радок 1:
'''Гідрані́міка''' — раздзел [[тапаніміка|тапанімікі]], які вывучае [[гідронім]]ы (уласныя назвы мораў, заліваў, рэк, ручаёў, крыніц, азёр, балот і інш.), што гістарычна склаліся на пэўнай тэрыторыі. а таксама і х сукупнасць — [[гідранімія|гідранімію]]. У выніку даследаванняў гісторыка-лінгвістычнымі метадамі гідранімія выступае як гістарычная крыніца.
'''Гідрані́міка''' (ад {{lang-el|υδωρ}} — «вада» і {{lang-el2|όνομα}} — «назва»)  — раздзел [[тапаніміка|тапанімікі]], які вывучае [[гідронім]]ы (уласныя назвы [[мора]]ў, [[заліў|заліваў]], [[рака|рэк]], [[ручай|ручаёў]], [[крыніца|крыніц]], [[возера|азёр]], [[балота|балот]] і інш.), што гістарычна склаліся на пэўнай тэрыторыі. а таксама і х сукупнасць — [[гідранімія|гідранімію]]. У выніку даследаванняў гісторыка-лінгвістычнымі метадамі гідранімія выступае як [[гістарычная крыніца]].

[[Абарыгены]] і прышэльцы называлі [[рака|раку]] або [[возера]] па найбольш характэрнай прыкмеце па [[колер]]ы, [[празрыстасць|празрыстасці]], [[смак]]у вады ([[Белая]], [[Святліца]], [[Гаркаватка]]), асаблівасцях [[плынь|плыні]] і [[нораў|нораву]] ([[Быстрыца (рака)|Быстрыца]], [[Імклівая]], [[Звінячка]]), характары [[дно|дна]] і [[бераг]]оў ([[Дрыгвянка]], [[Каменка]], [[Крынічная]]), відах жывых істот, для якіх водны аб’ект стаў прытулкам ([[Бобрык]], [[Ласосеўка]]), асаблівасцях [[расліннасць|расліннасці]] на берагах і ў пойме ([[Бярэзіна]], [[Альшанка (рака)|Альшанка]], [[Імшаніца]]) і інш. Адзін і той жа прыродны водны аб’ект (асабліва буйны) можа мець некалькі назваў, пад якімі ен быў вядомы ў розных [[плямены|плямен]] і [[народ]]аў, што жылі адначасова або змяняліся на працягу гістарычнага працэсу ў пэўным рэгіёне. Найбольш старажытныя гідронім мог захавацца з тых часоў, калі стала ўстойлівай гістарычная пераемнасць насельніцтва. Часам прышэльцы крыху змянялі яго, надавалі новы [[суфікс]] з [[канчатак|канчаткам]] ([[фармант]]), каб прыстасаваць да сваей мовы. Перад асновай маглі дабаўляць слова ([[афікс]]), якое наогул змяняла сэнс. Таму гідронімы ў пэўнай ступені адлюстроўваюць гісторыю [[этнас]]у. Кожная эпоха пакідала «гідранімічныя пласты», час утварэння якіх патрабуе спецыяльнага вызначэння. Так, вялікую раку ўсходняга славянства [[Дняпро|Днепр, Дняпро, Непер, Непр]] [[старажытныя грэкі]] і [[рымляне]] называлі ''Данапрас, Данапрыс, Барысфен'', [[туркі]] — ''Узу, Узы, Юзг''; сучасныя [[Украінцы|ўкраінцы]] называюць яе ''Славуціч''. Рака [[Нёман]] у ніжнім цячэнні мела назву ''Мемель'', на [[карта Пталамея|карце Пталамея]] ([[2 ст.|2 ст. н. э.]]) — ''Хрона, Хронан'', у інш крыніцах — ''Немул, Неман, Нямот'', [[літоўцы]] называюць яе ''Нямунас'', у старажытнасці яна, відаць, называлася ''Гутал'', потым ''Кронан''. Пра шырокую вядомасць здаўна раку [[Заходняя Дзвіна]] сведчаць яе шматлікія назвы у германцаў ''Дзюна, Віна, Вена''; у [[латышы|латышоў]] ''Даўгава'', у [[рускія|рускіх]] ''Двина'', на карце Пталамея ''Эрыдан, Родан, Рудон, Рубон''. У ніжнім цячэнні яна была вядома старажытным мараходам як ''Танаіс, Турунт, Хазін, Херзін''. Розныя назвы маюць таксама рэкі [[Вісла]] (''Вістула, Вістла, Віскла, Вандал'') і [[Волга]] (''Арак, Аціль, Іціль, Йул'', у Пталамея — ''Ра'').

Каля [[1070]] года [[Паўночная Германія|паўночнагерманскі]] храніст [[Адам Брэменскі]] назваў [[Балтыйскае мора]]. Яго, верагодна, меў на ўвазе [[Плутарх]] ([[2 ст.|2 ст. н э.]]), калі паведамляў пра ''Кронійскае мора''. [[Тацыт]] ([[1 ст.|1 ст. н. э.]]) пісаў пра мора [[свебы|свебаў]] (свеваў — продкаў сучасных [[шведы|шведаў]]). [[Рымляне]] называлі Балтыйскае мора ''[[Венеды|Венедскім]] залівам'', [[германцы]] — ''Усходнім (Остзэе)'' або ''[[Готы|Гоцкім]]'', [[арабы]] — ''[[Варагі|Варажскім]], [[Руген]]скім, [[Русь|Рускім]], [[Славяне|Славянскім]]''.

Паводле падання, [[Чорнае мора]], або ''Понт'', было вядома яшчэ [[арганаўты|арганаўтам]]. Паводле старажытна-грэчаскага географа і гісторыка [[Страбон]]а ([[1 ст. да н э.]]), грэкі сначатку называлі яго ''Аксінскі Понт'' («''Негасціннае''»), потым перайменавалі ў ''Эўксінскі Понт'' («Гасціннае»). Для [[іранцы|іранцаў]] яно было ''Ахшаена'' («Цьмянае»), для [[туркі|туркаў]] — ''Кара-Дэніз'' («Чорнае мора»). [[Нестар Летапісец|Летапісец Нестар]] (канец [[XI]] — пач. [[XII ст.]]) называе яго ''Понт'' і падкрэслівае, што ''«гэта мора слыве Рускім»''.

Гідронімы паступова эвалюцыяніравалі. Так, вядомы прыток Заходняга Буга змяняў назву ''Лосна'' ([[Іпацьеўскі летапіс]]) — ''Лісна'' — ''Лесна'' — [[Лясная (рака)|Лясная]]. Некаторыя [[Фіна-ўгорскія мовы|фінскія]] гідронімы набылі [[Балцкія мовы|балцкія]] ([[Варануса]], [[Оксна]], [[Сартай]], [[Уасупэ]], [[Шашупе]]) або [[Славянскія мовы|славянскія]] ([[Ваўпянка]], [[Кіраўка]], [[Сар’янка]], [[Соржыца]], [[Чудзінка]]) фарманты. Возера ''З’яла'' пачалі называць [[Выганаўскае возера|Выганаўскім]], ''Князь-возера'' — [[Чырвонае (возера)|Чырвоным]], р. ''Бчыць'' — [[Пціч (рака)|Пціч]], р. ''Хідра'' — [[Хітрая]].

Найстаражытнымі з’яўляюцца гідронімы з корнем ''дон-, дан-'', які паходзіць ад [[Праіндаеўрапейская мова|агульнаіндаеўрапейскага]] слова ''дану'' — «[[цячэнне]]», «[[рака]]». У такім значэнні слова ''дон'' захавалася ў старажытна-іранскім рэлігійным творы «[[Авеста]]» (1-я палова [[1 тысячагоддзе да н.э.|1-га тысячагоддзя да н.э.]]) і ў [[Асецінская мова|асеціскай мове]], што дае падставу шэрагу даследчыкаў лічыць яго толькі [[Індаіранскія мовы|інда-іранскім]]. Аднак гэта назва больш старажытная, пра што сведчыць тры ракі [[Дон]], а таксама [[Дан (рака)|Дан]], [[Дэйн]] у [[Англія|Англіі]], [[Дандр]], [[Тон (рака)|Тон]] у [[Францыя|Францыі]] («д» перайшло ў «т», як у назве Дона — ''Танаіс, Танаквісль''), [[Данэ]] ў [[Літва|Літве]], [[Дан]] у [[Партугалія|Партугаліі]], [[Томс]] у [[Індыя|Індыі]]. [[Дунай]] рымляне называлі ''Дунавій, Данубус'', [[кельты]] і [[германцы]] — ''Донаў'', [[готы]] — ''Данаві'', [[балгары]] — ''Дунав'', [[венгры]] — ''Дуна'', [[туркі]] — ''Туна'', [[румыны]] — ''Дунэря''. Гідронім [[Дзвіна]] паходзіць, верагодна, ад індаіранскага слова ''дэваяна'' — «паўночны шлях» або «дарога багоў-[[Дзівы (міфалогія)|дзіваў]]», [[Нёман|Нёман (Мемель)]] — ад агульнаіндаеўрапейскага слова ''мель'' — «[[Чорны колер|чорны]]», а яго галоўны прыток [[Русне|Рус, Русне]] ад старажытнаеўрапенскага ([[Кельцкія мовы|кельцкага]]) ''рус'' — «светлы».

Ручай [[Гомій]] пры р. [[Сож]], азеры [[Гомель (возера)|Гомель]] у басейне [[Эса|Эсы]] і [[Гумель]] у басейне [[Гарынь|Гарыні]], р. [[Гомалін]] у басейне [[Северскі Данец|Северскага Данца]] маюць назвы, сугучныя пдронімам [[Гомельсу]] ў [[Турцыя|Турцыі]], [[Гомаль]] у [[Афганістан]]е, [[Гомаці]] ў [[Індыя|Індыі]]. Слова ''мал'' у індаеўрапейцаў азначае «стаячая вада», у [[балты|балтаў]] — «[[бераг]]», «зямля».

Этымалопя гідроніма [[Прыпяць]] (у вярхоўях мае назву ''Струмель, Струмень'') не вельмі празрыстая. Слова ''прыпетс'' азначае «якая моцна наслядзіла» (у старажытных індаеўрапейцаў ''пры'' — «скрозь», «моцна», ''петс'' — «[[след]]», «пядзя»). Прыток Прыпяці р. [[Ясельда]] (''Ясольда, Яцольда''), як і [[Сольда]] (''Сакольда'') з басейна р. [[Нараў]], мае ў назве слова ''альда'' — «[[рака]]». Рака [[Мальда]] (Эльда) есць на поўначы Германіі, возеры [[Сальда (возера)|Сальда]] ў [[Турцыя|Турцыі]], р. [[Салда]] ў басейне ракі [[Об]].

Перасяленні стараж індаеўранейцаў можна таксама прасачыць па назвах воз [[Олтуш]] у [[Маларыцкі раён|Маларыцкім раёне]], рэк [[Алту (рака)|Олту]] ў [[Турцыя|Турцыі]], [[Олт]] у басейне [[Дунай|Дуная]], [[Альта]] ў левабярэжжы Дняпра. На іх шляху ляжалі таксама Прыпяць (з прытокамі [[Лань]], [[Льва]], [[Пша]], [[Свінавод]]), [[Вісла]] і [[Нёман]]. У [[8 тысячагоддзе да н.э.|8]]—[[5 тысячагоддзе да н.э.|5]]-м тысячагоддзях да н. э. [[Ютландыя|Ютландыю]] і [[Скандынавія|Скандынавію]] злучаў сухапутны [[перашыек]] ([[Балтыйскае мора]] было возерам). Індаеўрапейскі арэал адзначаецца гідронімамі на ''мен-, мін-, нар-, нор-, нер-, тар-, тур-'' і інш. [[Менка|Мена, Менка]], на якой узнік [[Мінск|Мінск (Менск)]]; [[Мена]] ў басейне [[Пліса|Плісы]], [[Мінья]], [[Міній]] у [[Іспанія|Іспаніі]]; [[Мінаб]] у [[Іран]]е; [[Нараў]] у басейне [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]; воз. [[Нарач (возера)|Нарач]] (у літоўцаў ''Нарутас''), [[Нера]] ў басейне Дуная, у [[Нарвегія|Нарвегіі]] і [[Італія|Італіі]]; [[Нара]] ў [[Індыя|Індыі]]; [[Нарсея]] ў Іспаніі, [[Нарын]] упадае ў воз. [[Ісык-Куль]], [[Нары]] ў [[Пакістан]]е, [[Тара]] ў басейнах Дуная і [[Іртыш]]а; [[Тар]] у [[Лондан]]е; [[Тарна]] ў басейне [[Ціса|Цісы]], [[Тарн]] у басейне [[Гарынь|Гарыні]], [[Таро]] ў [[Італіі]]; [[Тарнак]] у [[Афганістан]]е і [[Літва|Літве]].

Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, але яшчэ да вылучэння з іх асяроддзя [[Балцкія плямёны|балцкіх]], [[Германскія плямёны|германскіх]], [[іранскія плямёны|іранскіх]] і інш. плямен ([[2500 да н. э.|2500]]—[[1500 да н. э.|1500]] гадоў да н. э.), склаўся пласт старажытна-еўрапейскай гідраніміі. На думку некаторых даследчыкаў, у яго ўваходзяць гідронімы [[Лупа]], [[Ола]], [[Ольса]], [[Амоня]], [[Сола]], а таксама з фармантамі ''-ара, -антыя, -мантыя, -мана, -мена, -ісія'' і падобнымі: [[Алантыя]], [[Армантыя]], [[Альмена]], [[Візара]], [[Варысія]]. Яны могуць пачынацца на ''ал-, ан-, вел-, він-, дра-, дры-, іл-, іс-'' («[[лёд]]»), ''лан-, мер-, ос-, сал-, сол-, сен-, сві -, стр-, ун-'' ([[Алдан]], [[Велна]], [[Віндава]], [[Драва]], [[Ілія]], [[Іслач]], [[Лань (рака)|Лань]], [[Міра]], [[Оса]], [[Салон]], [[Сольча]], [[Сена]], [[Свінь]], [[Струна]], [[Унструт]] і інш.). Найбольшая ў Еўропе колькасць старажытнаеўрапейскіх гідронімаў (яшчэ дабалцкіх) выяўлена менавіта ў басейне Нёмана. Сустракаюцца яны і ў паўд частцы Верхняга Падняпроўя — [[Алісаўка]] (Алісія), [[Арціслаўка]] (Арцісія), [[Арыя]] (усе каля [[Магілёў|Магілёва]]), [[Мадорка]] каля [[Рагачоў|Рагачова]].

У басейне верхняй [[Волга|Волгі]] індаеўрапейцы сутыкнуліся з [[Фіна-ўгорскія народы|угра-фінскімі]] (уральскімі) пляменамі, некаторыя з якіх у сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|3-га тысячагоддзя да н.э.]] мусілі перасяліцца на захад і дасягнулі Балтыйскага мора. Яны засялялі таксама басейн ракі [[Ака]] (йокі, йоггі — «рака») з прытокамі [[Вожа]], [[Кашма]], [[Мокша]], [[Пра]], [[Проня]], [[Сара]], [[Сарма]], [[Уводзь]], [[Угра]], [[Шаня]]. Угра-фінскія гідронімы часта адрозніваюцца каранямі ''вод-, вол-, вят-, кем-, кір-, мож-, сес-, сар-, сор-'' («[[возера]]»), суо- («[[балота]]»), ''чар-, чуд-, шош-, ок-, ор-, ора-'' («якая свідруе»), ''сеж-, югла-'' ([[Водзьма]], [[Волхаў]], [[Вятша]], [[Кіря]], [[Маза-Югла]], [[Окана]], [[Орша]], [[Рыдыга]], [[Сарагожа]], [[Сораць]], [[Сысола]], [[Утуга]], [[Чудское возера|возера Чудскае]], воз. [[Чарсцвяты]], [[Шоша]], [[Шушве]], [[Шуя]]). Выкарыстоўваліся таксама фарманты ''-га, -ога, -уга'' («[[рака]]»), ''-весі, -ярві'' («[[возера]]»), ''-жма, -кса, -кша, -ша, -ха, -да'' (калі немагчыма рэканструяваць -уда), ''-ма, -маа'' («[[бераг]]», «зямля»), ''-я'' ([[Волга]], [[Вора|Воря]], [[Жыжма]], [[Керша]], [[Коша]], [[Ладага]], [[Маруга]], [[Мшага]], [[Нельша]], воз. [[Суя]], [[Удога]], [[Чыха]], [[Шышма]], [[Юр’яха]] і, магчыма, [[Покшэньга]]). Характэрная асаблівасць некаторых угра-фінскіх гідронімаў — «[[цоканне]]» і наяўнасць [[падвойныя зычныя|падвойных]] [[шыпячыя|шыпячых]] і [[свісцячыя|свісцячых]] гукаў ([[Сосва]], [[Жызма]], [[Шоша]]). Шмат угра-фінскіх назваў захавалася ў [[Латвія|Латвіі]], пераважна на ўзбярэжжы [[Рыжскі заліў|Рыжскага заліва]], каля 30 — у [[Літва|Літве]]. Некаторыя даслецчыкі лічаць угра-фінскімі фарманты ''-ты, -ды'' (азеры [[Дрывяты]], [[Дрысвяты]], [[Снуды]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]]). 3-за рознага падыходу мовазнаўцаў асэнсаванне старажытных гідронімаў неадназначнае. Яно патрабуе разгляду іх у даволі вялікіх рэгіёнах і ўліку арэалаў мясцовых археалагічных культур.

На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] каля 1,5 тыс. [[Рэкі і каналы Беларусі|рэк]] даўжыней больш за 10 км кожная і 470 [[Азёры Беларусі|азёр]] плошчай звыш 0,5 км² кожнае. Сярод іх амаль 600 [[Балцкія мовы|балцкіх]] гідронімаў (без уліку старажытнаеўрапейскіх і іншамоўных). На поўнач ад [[Прыпяць|Прыпяці]], у [[Верхняе Падняпроўе|Верхнім Падняпроўі]], басейне [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] яны ўтвараюць шчыльную сетку, таму сэнс кожнага мясцовага гідроніма можа быць высветлены ў першую чаргу зыходзячы з [[Літоўская мова|літоўскай]] і [[Латышская мова|латышскай]] моў. Назвы рэк [[Бяроза (рака)|Бяроза]] ([[Бярэзіна]], [[Берзань]]) паходзяць ад літоўскіх слоў ''берзас'', ''бержас'' («[[бяроза]]») або ''берзауне'' («[[балота]]»), а апошнія ад [[праіндаеўрапейская мова|агульнаіндаеўрапейскага]] слова ''берк'' («бялець», «свяціцца»), [[Дунай]], [[Тур’я]] ад ''дунайс'', ''турас'' («[[глей|глеісты]]», «гразкі»), [[Друць]], [[Дрыса]] ад ''друтас'' («магутны»); [[Даўгава]] — «мнагаводная»; [[Мярэча]], [[Морач]] — «дрыгвянка»; [[Пліса]] — «чыставодная»; [[Рэста]] — «балацянка»; [[Свіда]] — «светлая»; [[Ула]] — «[[жвір]]ніца»; [[Цна]] — «правабярэжная», [[Эса]] — «[[брод]]ніца» і інш. У балцкіх гідронімах можна аднавіць словы ''-уда'' («вада» — [[Нёўда (рака)|Нёўда]], [[Лосвіда]]), ''-упэ, -упіс'' («рака») — [[Гелупэ]], [[Нятула]]) Ім уласцівы фарманты -''ея, -ія, -ула, -ета, -іта, -еса, -оса, -дра, -сна, -ста, -ксна, -кша, -шта'' ([[Асвея]], [[Вілія]], [[Апіта]], [[Арэса]], [[Лучоса]], [[Бершта]], [[Расосна]]).

На левабярэжжы Дняпра, у басейнах [[Дзясна|Дзясны]] і [[Іпуць|Іпуці]] вылучаюць [[Індаіранскія мовы|індаіранскія]] гідронімы, распаўсюджанне якіх звязана са [[скіфы|скіфамі]] і іх папярэднікамі: [[Сейм (рака)|Сейм]], [[Серабоўт]], [[Харопуць]], [[Эсмань]], [[Бася]] (''басач'' — «вялікая»), [[Вець]] (''ветэ'' — «вада»), [[Вейна]], [[Карма]], [[Стомець]]. На дунайскім напрамку індаіранцы назвалі рэкі [[Буг]], [[Істар]] («[[паток]]», назва Дуная ў ніжнім цячэнні), [[Днестр]] (''дон + істар''), [[Прут]] («бродніца»), [[Сава]] («чорная»).

Пасля [[ілірыйцы|ілірыйцаў]], якія жылі на [[Валынь|Валыні]], засталіся [[Іква]], [[Ікава]], [[Мараква]], [[Поніква]] і, верагодна, [[Барбара]], [[Брэшча]], [[Грана]], [[Гарынь]], [[Ліць]], [[Луква]].

[[Германскія плямёны|Германскія]] пранікненні на паўднёвы ўсход сталі прычынай паяўлення асобных гідронімаў у міжрэччы [[Вісла|Віслы]] і [[Нараў|Нарава]] ([[Брэнь]], [[Верціна]], [[Вкра]], [[Гвда]], [[Згаведа]], [[Скрва]]) і далей на ўсход ([[Бахмут]], [[Белз]], [[Берній]], [[Брытай]], [[Брда]], [[Бярлянка]], [[Дзерна]], [[Корна]], [[Кранк]], [[Ленг]], воз. [[Люцымер]], [[Льва]], возера [[Нобель]], [[Палахва]], [[Парній]], [[Расцімір]], [[Руфа]], [[Стыр]], [[Тусталь]], [[Чэква]], [[Шпіль]]).

Сярод іх вылучаюцца [[готы|гоцкія]]. У [[175]]—[[375]] готы вандравалі ад Заходняга Буга да [[Азоўскае мора|Азоўскага мора]], наведвалі рачныя даліны [[Ворскла|Ворсклы]], [[Днестр|Днястра]], [[Северскі Данец|Северскага Данца]], сярэдняе [[Падняпроўе]], [[Крым]], абышлі з поўдня [[Палессе]] (''Айум, Ойум'' — «краіна балот і лясоў») і ўтварылі вялікае дзяржаўнае аб’яднанне. У выніку некаторыя мясцовыя гідронімы набылі характэрныя фарманты: ''-агва (-ага), -ахва (-аха, -ваха, -афа), -вата (-вато'' — «вада»), ''-аві (-аў, -ов)''. Толькі на [[Украіна|Украіне]] існуе не менш за 40 такіх назваў ([[Ахава]], [[Гаўрувата]], [[Колгаў]], [[Луплаваха]], [[Малахва]], [[Мярэфа]], [[Мурахаў]], [[Пулькаў]], [[Цернаў]], [[Цярэхва]], [[Ярнувата]], [[Яха]] і інш).

Сярод германскіх губляюцца таксама [[Лацінская мова|лацінізаваныя]] [[кельцкія мовы|кельцкія]] гідронімы, у т. л. з корнем ''рус-'' (назва возера ў кельтаў). Кельцкія гідронімы [[Лютка]] і [[Точыя]] ёсць у басейне р. [[Лясная]].

На тэрыторыі [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]], асабліва на [[Палессе|Палессі]], пануе больш позняя славянская гідранімія. У працэсе [[рассяленне славян|рассялення славяне]] часта надавалі мясцовым гідронімам характэрныя для сваей мовы [[суфікс]]ы і [[канчатак|канчаткі]] або наогул па-свойму называлі тысячы дробных рэчак, папярэднія назвы якіх былі страчаны. У арэале, дзе складвалася іх мова (на прарадзіме), нярэдка захоўваліся не зусім зразумелыя гідронімы ([[Вісла]], [[Дзвіна]], [[Одра]], [[Свіцязь]]). У зонах наступных міграцый ([[1-е тысячагоддзе н.э.]]) яны пераважна празрыстыя паводле сэксу ([[Балацянка]], [[Каменка]], [[Ліпаўка]], [[Ржаўка]], [[Трасцяніца]], [[Чорная]]).

Наяўнасць поліэтнічных гідронімаў ([[Альзініца]], [[Ілжанка]], [[Лундонга]], [[Мірклішка]], [[Нерайшанка]], [[Ардзяжанка]], [[Сародынька]], [[Серакаратнянка]], [[Чарапеціца]], [[Шаймена]], [[Юрмала]]) дазваляе іншы раз прасачыць паслядоўнасць засялення пэўнай тэрыторыі. На аснове гідраніміі складваюцца ўяўленні аб [[прарадзіма]]х старажытных [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцаў]], [[балты|балтаў]], [[германцы|германцаў]], [[славяне|славян]] і інш. народаў. Прарадзіма першых знаходзілася хутчэй за ўсе ў [[Цыркумпантыйская металургічная правінцыя|Прычарнаморскай (Цыркумпанційскай) вобласці]]. [[Славянскія плямены]] вылучыліся з індаеўрапейскай (ці прамежкавай [[Балта-славянскія мовы|балта-славянскай]]) еднасці на [[вісла]]-[[одэр]]скай прасторы, а магчыма, і ў больш шырокім арэале, які ўключаў [[Прыкарпацце]], [[Валынь]] і [[Заходняе Палессе]]. У [[3 ст.|3]]—[[5 ст.]] асобныя іх пранікненні адбываліся на паўночны ўсход, пазней — на поўдзень. Прыпяць стала славянскай ракой у [[6 ст.|6]]—[[8 ст.|8]] стст. Тэрыторыі на поўнач ад яе разам з левабярэжжам [[Дняпро|Дняпра]] трапілі ў славянскі арэал спачатку ў выніку [[славянізацыя|славянізацыі]], потым [[асіміляцыя|асіміляцыі]] мясцовага балцкага насельніцтва.

== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭГБ|2|Гідраніміка}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 23:35, 10 лістапада 2018

Гідрані́міка (ад грэч. υδωρ — «вада» і όνομα — «назва»)  — раздзел тапанімікі, які вывучае гідронімы (уласныя назвы мораў, заліваў, рэк, ручаёў, крыніц, азёр, балот і інш.), што гістарычна склаліся на пэўнай тэрыторыі. а таксама і х сукупнасць — гідранімію. У выніку даследаванняў гісторыка-лінгвістычнымі метадамі гідранімія выступае як гістарычная крыніца.

Абарыгены і прышэльцы называлі раку або возера па найбольш характэрнай прыкмеце па колеры, празрыстасці, смаку вады (Белая, Святліца, Гаркаватка), асаблівасцях плыні і нораву (Быстрыца, Імклівая, Звінячка), характары дна і берагоў (Дрыгвянка, Каменка, Крынічная), відах жывых істот, для якіх водны аб’ект стаў прытулкам (Бобрык, Ласосеўка), асаблівасцях расліннасці на берагах і ў пойме (Бярэзіна, Альшанка, Імшаніца) і інш. Адзін і той жа прыродны водны аб’ект (асабліва буйны) можа мець некалькі назваў, пад якімі ен быў вядомы ў розных плямен і народаў, што жылі адначасова або змяняліся на працягу гістарычнага працэсу ў пэўным рэгіёне. Найбольш старажытныя гідронім мог захавацца з тых часоў, калі стала ўстойлівай гістарычная пераемнасць насельніцтва. Часам прышэльцы крыху змянялі яго, надавалі новы суфікс з канчаткам (фармант), каб прыстасаваць да сваей мовы. Перад асновай маглі дабаўляць слова (афікс), якое наогул змяняла сэнс. Таму гідронімы ў пэўнай ступені адлюстроўваюць гісторыю этнасу. Кожная эпоха пакідала «гідранімічныя пласты», час утварэння якіх патрабуе спецыяльнага вызначэння. Так, вялікую раку ўсходняга славянства Днепр, Дняпро, Непер, Непр старажытныя грэкі і рымляне называлі Данапрас, Данапрыс, Барысфен, туркі — Узу, Узы, Юзг; сучасныя ўкраінцы называюць яе Славуціч. Рака Нёман у ніжнім цячэнні мела назву Мемель, на карце Пталамея (2 ст. н. э.) — Хрона, Хронан, у інш крыніцах — Немул, Неман, Нямот, літоўцы называюць яе Нямунас, у старажытнасці яна, відаць, называлася Гутал, потым Кронан. Пра шырокую вядомасць здаўна раку Заходняя Дзвіна сведчаць яе шматлікія назвы у германцаў Дзюна, Віна, Вена; у латышоў Даўгава, у рускіх Двина, на карце Пталамея Эрыдан, Родан, Рудон, Рубон. У ніжнім цячэнні яна была вядома старажытным мараходам як Танаіс, Турунт, Хазін, Херзін. Розныя назвы маюць таксама рэкі Вісла (Вістула, Вістла, Віскла, Вандал) і Волга (Арак, Аціль, Іціль, Йул, у Пталамея — Ра).

Каля 1070 года паўночнагерманскі храніст Адам Брэменскі назваў Балтыйскае мора. Яго, верагодна, меў на ўвазе Плутарх (2 ст. н э.), калі паведамляў пра Кронійскае мора. Тацыт (1 ст. н. э.) пісаў пра мора свебаў (свеваў — продкаў сучасных шведаў). Рымляне называлі Балтыйскае мора Венедскім залівам, германцы — Усходнім (Остзэе) або Гоцкім, арабы — Варажскім, Ругенскім, Рускім, Славянскім.

Паводле падання, Чорнае мора, або Понт, было вядома яшчэ арганаўтам. Паводле старажытна-грэчаскага географа і гісторыка Страбона (1 ст. да н э.), грэкі сначатку называлі яго Аксінскі ПонтНегасціннае»), потым перайменавалі ў Эўксінскі Понт («Гасціннае»). Для іранцаў яно было Ахшаена («Цьмянае»), для туркаў — Кара-Дэніз («Чорнае мора»). Летапісец Нестар (канец XI — пач. XII ст.) называе яго Понт і падкрэслівае, што «гэта мора слыве Рускім».

Гідронімы паступова эвалюцыяніравалі. Так, вядомы прыток Заходняга Буга змяняў назву Лосна (Іпацьеўскі летапіс) — Лісна — Лесна — Лясная. Некаторыя фінскія гідронімы набылі балцкія (Варануса, Оксна, Сартай, Уасупэ, Шашупе) або славянскія (Ваўпянка, Кіраўка, Сар’янка, Соржыца, Чудзінка) фарманты. Возера З’яла пачалі называць Выганаўскім, Князь-возера — Чырвоным, р. Бчыць — Пціч, р. Хідра — Хітрая.

Найстаражытнымі з’яўляюцца гідронімы з корнем дон-, дан-, які паходзіць ад агульнаіндаеўрапейскага слова дану — «цячэнне», «рака». У такім значэнні слова дон захавалася ў старажытна-іранскім рэлігійным творы «Авеста» (1-я палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) і ў асеціскай мове, што дае падставу шэрагу даследчыкаў лічыць яго толькі інда-іранскім. Аднак гэта назва больш старажытная, пра што сведчыць тры ракі Дон, а таксама Дан, Дэйн у Англіі, Дандр, Тон у Францыі («д» перайшло ў «т», як у назве Дона — Танаіс, Танаквісль), Данэ ў Літве, Дан у Партугаліі, Томс у Індыі. Дунай рымляне называлі Дунавій, Данубус, кельты і германцы — Донаў, готы — Данаві, балгары — Дунав, венгры — Дуна, туркі — Туна, румыны — Дунэря. Гідронім Дзвіна паходзіць, верагодна, ад індаіранскага слова дэваяна — «паўночны шлях» або «дарога багоў-дзіваў», Нёман (Мемель) — ад агульнаіндаеўрапейскага слова мель — «чорны», а яго галоўны прыток Рус, Русне ад старажытнаеўрапенскага (кельцкага) рус — «светлы».

Ручай Гомій пры р. Сож, азеры Гомель у басейне Эсы і Гумель у басейне Гарыні, р. Гомалін у басейне Северскага Данца маюць назвы, сугучныя пдронімам Гомельсу ў Турцыі, Гомаль у Афганістане, Гомаці ў Індыі. Слова мал у індаеўрапейцаў азначае «стаячая вада», у балтаў — «бераг», «зямля».

Этымалопя гідроніма Прыпяць (у вярхоўях мае назву Струмель, Струмень) не вельмі празрыстая. Слова прыпетс азначае «якая моцна наслядзіла» (у старажытных індаеўрапейцаў пры — «скрозь», «моцна», петс — «след», «пядзя»). Прыток Прыпяці р. Ясельда (Ясольда, Яцольда), як і Сольда (Сакольда) з басейна р. Нараў, мае ў назве слова альда — «рака». Рака Мальда (Эльда) есць на поўначы Германіі, возеры Сальда ў Турцыі, р. Салда ў басейне ракі Об.

Перасяленні стараж індаеўранейцаў можна таксама прасачыць па назвах воз Олтуш у Маларыцкім раёне, рэк Олту ў Турцыі, Олт у басейне Дуная, Альта ў левабярэжжы Дняпра. На іх шляху ляжалі таксама Прыпяць (з прытокамі Лань, Льва, Пша, Свінавод), Вісла і Нёман. У 85-м тысячагоддзях да н. э. Ютландыю і Скандынавію злучаў сухапутны перашыек (Балтыйскае мора было возерам). Індаеўрапейскі арэал адзначаецца гідронімамі на мен-, мін-, нар-, нор-, нер-, тар-, тур- і інш. Мена, Менка, на якой узнік Мінск (Менск); Мена ў басейне Плісы, Мінья, Міній у Іспаніі; Мінаб у Іране; Нараў у басейне Заходняга Буга; воз. Нарач (у літоўцаў Нарутас), Нера ў басейне Дуная, у Нарвегіі і Італіі; Нара ў Індыі; Нарсея ў Іспаніі, Нарын упадае ў воз. Ісык-Куль, Нары ў Пакістане, Тара ў басейнах Дуная і Іртыша; Тар у Лондане; Тарна ў басейне Цісы, Тарн у басейне Гарыні, Таро ў Італіі; Тарнак у Афганістане і Літве.

Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, але яшчэ да вылучэння з іх асяроддзя балцкіх, германскіх, іранскіх і інш. плямен (25001500 гадоў да н. э.), склаўся пласт старажытна-еўрапейскай гідраніміі. На думку некаторых даследчыкаў, у яго ўваходзяць гідронімы Лупа, Ола, Ольса, Амоня, Сола, а таксама з фармантамі -ара, -антыя, -мантыя, -мана, -мена, -ісія і падобнымі: Алантыя, Армантыя, Альмена, Візара, Варысія. Яны могуць пачынацца на ал-, ан-, вел-, він-, дра-, дры-, іл-, іс-лёд»), лан-, мер-, ос-, сал-, сол-, сен-, сві -, стр-, ун- (Алдан, Велна, Віндава, Драва, Ілія, Іслач, Лань, Міра, Оса, Салон, Сольча, Сена, Свінь, Струна, Унструт і інш.). Найбольшая ў Еўропе колькасць старажытнаеўрапейскіх гідронімаў (яшчэ дабалцкіх) выяўлена менавіта ў басейне Нёмана. Сустракаюцца яны і ў паўд частцы Верхняга Падняпроўя — Алісаўка (Алісія), Арціслаўка (Арцісія), Арыя (усе каля Магілёва), Мадорка каля Рагачова.

У басейне верхняй Волгі індаеўрапейцы сутыкнуліся з угра-фінскімі (уральскімі) пляменамі, некаторыя з якіх у сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. мусілі перасяліцца на захад і дасягнулі Балтыйскага мора. Яны засялялі таксама басейн ракі Ака (йокі, йоггі — «рака») з прытокамі Вожа, Кашма, Мокша, Пра, Проня, Сара, Сарма, Уводзь, Угра, Шаня. Угра-фінскія гідронімы часта адрозніваюцца каранямі вод-, вол-, вят-, кем-, кір-, мож-, сес-, сар-, сор-возера»), суо- («балота»), чар-, чуд-, шош-, ок-, ор-, ора- («якая свідруе»), сеж-, югла- (Водзьма, Волхаў, Вятша, Кіря, Маза-Югла, Окана, Орша, Рыдыга, Сарагожа, Сораць, Сысола, Утуга, возера Чудскае, воз. Чарсцвяты, Шоша, Шушве, Шуя). Выкарыстоўваліся таксама фарманты -га, -ога, -угарака»), -весі, -ярвівозера»), -жма, -кса, -кша, -ша, -ха, -да (калі немагчыма рэканструяваць -уда), -ма, -маабераг», «зямля»), (Волга, Воря, Жыжма, Керша, Коша, Ладага, Маруга, Мшага, Нельша, воз. Суя, Удога, Чыха, Шышма, Юр’яха і, магчыма, Покшэньга). Характэрная асаблівасць некаторых угра-фінскіх гідронімаў — «цоканне» і наяўнасць падвойных шыпячых і свісцячых гукаў (Сосва, Жызма, Шоша). Шмат угра-фінскіх назваў захавалася ў Латвіі, пераважна на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, каля 30 — у Літве. Некаторыя даслецчыкі лічаць угра-фінскімі фарманты -ты, -ды (азеры Дрывяты, Дрысвяты, Снуды ў Браслаўскім раёне). 3-за рознага падыходу мовазнаўцаў асэнсаванне старажытных гідронімаў неадназначнае. Яно патрабуе разгляду іх у даволі вялікіх рэгіёнах і ўліку арэалаў мясцовых археалагічных культур.

На тэрыторыі Беларусі каля 1,5 тыс. рэк даўжыней больш за 10 км кожная і 470 азёр плошчай звыш 0,5 км² кожнае. Сярод іх амаль 600 балцкіх гідронімаў (без уліку старажытнаеўрапейскіх і іншамоўных). На поўнач ад Прыпяці, у Верхнім Падняпроўі, басейне Заходняй Дзвіны яны ўтвараюць шчыльную сетку, таму сэнс кожнага мясцовага гідроніма можа быць высветлены ў першую чаргу зыходзячы з літоўскай і латышскай моў. Назвы рэк Бяроза (Бярэзіна, Берзань) паходзяць ад літоўскіх слоў берзас, бержасбяроза») або берзаунебалота»), а апошнія ад агульнаіндаеўрапейскага слова берк («бялець», «свяціцца»), Дунай, Тур’я ад дунайс, турасглеісты», «гразкі»), Друць, Дрыса ад друтас («магутны»); Даўгава — «мнагаводная»; Мярэча, Морач — «дрыгвянка»; Пліса — «чыставодная»; Рэста — «балацянка»; Свіда — «светлая»; Ула — «жвірніца»; Цна — «правабярэжная», Эса — «бродніца» і інш. У балцкіх гідронімах можна аднавіць словы -уда («вада» — Нёўда, Лосвіда), -упэ, -упіс («рака») — Гелупэ, Нятула) Ім уласцівы фарманты -ея, -ія, -ула, -ета, -іта, -еса, -оса, -дра, -сна, -ста, -ксна, -кша, -шта (Асвея, Вілія, Апіта, Арэса, Лучоса, Бершта, Расосна).

На левабярэжжы Дняпра, у басейнах Дзясны і Іпуці вылучаюць індаіранскія гідронімы, распаўсюджанне якіх звязана са скіфамі і іх папярэднікамі: Сейм, Серабоўт, Харопуць, Эсмань, Бася (басач — «вялікая»), Вець (ветэ — «вада»), Вейна, Карма, Стомець. На дунайскім напрамку індаіранцы назвалі рэкі Буг, Істарпаток», назва Дуная ў ніжнім цячэнні), Днестр (дон + істар), Прут («бродніца»), Сава («чорная»).

Пасля ілірыйцаў, якія жылі на Валыні, засталіся Іква, Ікава, Мараква, Поніква і, верагодна, Барбара, Брэшча, Грана, Гарынь, Ліць, Луква.

Германскія пранікненні на паўднёвы ўсход сталі прычынай паяўлення асобных гідронімаў у міжрэччы Віслы і Нарава (Брэнь, Верціна, Вкра, Гвда, Згаведа, Скрва) і далей на ўсход (Бахмут, Белз, Берній, Брытай, Брда, Бярлянка, Дзерна, Корна, Кранк, Ленг, воз. Люцымер, Льва, возера Нобель, Палахва, Парній, Расцімір, Руфа, Стыр, Тусталь, Чэква, Шпіль).

Сярод іх вылучаюцца гоцкія. У 175375 готы вандравалі ад Заходняга Буга да Азоўскага мора, наведвалі рачныя даліны Ворсклы, Днястра, Северскага Данца, сярэдняе Падняпроўе, Крым, абышлі з поўдня Палессе (Айум, Ойум — «краіна балот і лясоў») і ўтварылі вялікае дзяржаўнае аб’яднанне. У выніку некаторыя мясцовыя гідронімы набылі характэрныя фарманты: -агва (-ага), -ахва (-аха, -ваха, -афа), -вата (-вато — «вада»), -аві (-аў, -ов). Толькі на Украіне існуе не менш за 40 такіх назваў (Ахава, Гаўрувата, Колгаў, Луплаваха, Малахва, Мярэфа, Мурахаў, Пулькаў, Цернаў, Цярэхва, Ярнувата, Яха і інш).

Сярод германскіх губляюцца таксама лацінізаваныя кельцкія гідронімы, у т. л. з корнем рус- (назва возера ў кельтаў). Кельцкія гідронімы Лютка і Точыя ёсць у басейне р. Лясная.

На тэрыторыі Усходняй Еўропы, асабліва на Палессі, пануе больш позняя славянская гідранімія. У працэсе рассялення славяне часта надавалі мясцовым гідронімам характэрныя для сваей мовы суфіксы і канчаткі або наогул па-свойму называлі тысячы дробных рэчак, папярэднія назвы якіх былі страчаны. У арэале, дзе складвалася іх мова (на прарадзіме), нярэдка захоўваліся не зусім зразумелыя гідронімы (Вісла, Дзвіна, Одра, Свіцязь). У зонах наступных міграцый (1-е тысячагоддзе н.э.) яны пераважна празрыстыя паводле сэксу (Балацянка, Каменка, Ліпаўка, Ржаўка, Трасцяніца, Чорная).

Наяўнасць поліэтнічных гідронімаў (Альзініца, Ілжанка, Лундонга, Мірклішка, Нерайшанка, Ардзяжанка, Сародынька, Серакаратнянка, Чарапеціца, Шаймена, Юрмала) дазваляе іншы раз прасачыць паслядоўнасць засялення пэўнай тэрыторыі. На аснове гідраніміі складваюцца ўяўленні аб прарадзімах старажытных індаеўрапейцаў, балтаў, германцаў, славян і інш. народаў. Прарадзіма першых знаходзілася хутчэй за ўсе ў Прычарнаморскай (Цыркумпанційскай) вобласці. Славянскія плямены вылучыліся з індаеўрапейскай (ці прамежкавай балта-славянскай) еднасці на вісла-одэрскай прасторы, а магчыма, і ў больш шырокім арэале, які ўключаў Прыкарпацце, Валынь і Заходняе Палессе. У 35 ст. асобныя іх пранікненні адбываліся на паўночны ўсход, пазней — на поўдзень. Прыпяць стала славянскай ракой у 68 стст. Тэрыторыі на поўнач ад яе разам з левабярэжжам Дняпра трапілі ў славянскі арэал спачатку ў выніку славянізацыі, потым асіміляцыі мясцовага балцкага насельніцтва.

Літаратура