Бітва за Баку (1918)
Выгляд
Бітва за Баку 1918 года | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
Дата | 26 жніўня — 14 верасня 1918 | ||
Месца | Баку | ||
Вынік | Перамога АДР і Асманскай імперыі. Узяцце Баку Каўказскай ісламскай арміяй; падзенне ўрада Дыктатуры Цэнтракаспія | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бі́тва за Баку́ — баявыя дзеянні паміж Каўказскай ісламскай арміяй пад камандаваннем турэцкага генерала Нуры-пашы Кілігіля і ўзброенымі фарміраваннямі Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі Бакінскай камуны, а пазней — Дыктатуры Цэнтракаспія і падтрымаўшага іх брытанскага экспедыцыйнага корпуса пад камандаваннем генерала Ліянеля Дэнстэрвіля[1][2] з другога бока, за кантроль над горадам Баку у 1918 годзе[3]. У выніку баявых дзеянняў брытанскія войскі і Дыктатура Цэнтракаспія былі вымушаныя пакінуць Баку, які стаў сталіцай Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі.