Перайсці да зместу

Першая балканская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая балканская вайна
Праціўнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая балканская вайна — вайна, якую вялі між сабой Балканскі саюз (Балгарыя, Сербія, Грэцыя, Чарнагорыя — і Турцыя) з 9 кастрычніка 1912 года па 30 мая 1913 года. Вайна скончылася перамогай саюзнікаў, але хутка па яе сканчэнні вайну між сабой пачалі самі саюзнікі і пачалася Другая балканская вайна.

Прычынамі вайны былі імкненні чатырох дзяржаў да перагляду Сан-Стэфанскіх пастановаў на Балканскім п-ве, ва ўмовах агульнага цяжкага становішча Турцыі, і асабліва пасля яе паразы ў італа-турэцкай вайне (гл. гісторыю Еўропы ў 1900—1910-я гг., Сан-Стэфанскі мір, Нова-Базарскі санджак).

Агульная колькасць войска саюзнікаў, пасля мабілізацый, паводле розных крыніц складала 603 або 725 тыс. чал. Балгарскае войска лічылася асноўнай сілай надыходзячай вайны, і мусіла здзейсніць галоўны ўдар па турках. Дзеянні сербаў, чарнагорцаў, грэкаў на македонскім фронце лічыліся дапаможнымі. Паасобку войскі саюзнікаў характарызаваліся наступным чынам:

Дзейная армія 300 тыс. ч. (паводле некаторых звестак, да 400 тыс. ч., разам з македонскімі добраахвотнікамі і арміяй, пакінутай у Балгарыі). У балгарскім войску адзначаліся добрая якасць узбраення і лепшая за турэцкую артылерыя, але і малая колькасць кавалерыі, вялікі недахоп лекараў, слабая арганізаванасць шпітальнай і санітарнай службаў.

Дзейная армія 250 тыс. ч., усяго мабілізавана 330 тыс. ч. Адзначаўся надзвычай высокі дух войска, яго добрая ўзброенасць і якасць артылерыі.

Дзейная армія 40 тыс. ч., дапаможная армія да 10 тыс. ч.

Дзейная армія каля 100 тыс. ч. (грэчаскім бокам абвешчана агульная лічба войска 200 тыс. ч.). Рэформы і рэарганізацыя войска з дапамогай французскіх спецыялістаў, пачатыя пасля паразы грэкаў у грэка-турэцкай вайне (1897), далі відавочнае павышэнне баяздольнасці грэчаскай арміі.

Колькасць войска на балканскіх ТВД — паводле розных крыніц 412 або 300 тыс. чал.

Армія на македонскім ТВД мела ў сваім складзе тры корпусы — ~180 тыс. штыкоў (да 220 тыс. ч., лічачы разам з кавалерыяй, артылерыяй і інш. родамі войск).

Гл. таксама: Мікалай I, Даніла, Вукоціч, Мартынавіч, Хусейн-Рыза-паша, Эсад-паша, Феці-паша, Фердынанд, Саваў, Фічаў, Гольц-паша (фон дэр Гольц), Махмуд-Мухтар-паша, Абдулах-паша, Джавід-паша, Таксін-паша, Тодараў, Шукры-паша, Алі-Рыза-паша, Кара-Саід-паша, Зекі-паша.

Першы этап вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Македонскі фронт

[правіць | правіць зыходнік]

Дробныя сутычкі на чарнагорскім участку турэцкай мяжы пачаліся 4.10.1912, тры групы (калоны) чарнагорскіх войск перайшлі мяжу 9.10.1912. Чарнагорскія войскі занялі Беране (16.10.1912), Ругову (23.10.1912), супольна з сербскімі войскамі — Іпек (30.10.1912), Д'якава (5.11.1912), авалодаўшы, т.ч., амаль усім Нова-Базарскім санджакам, адрыятычны порт Сан-Джавані-ды-Медуя (17.11.1912).

Крэпасць Скутары
[правіць | правіць зыходнік]

Аблога крэп. Скутары чарнагорскімі войскамі пачалася ў кан. кастрычніку 1912, і працягвалася пасля перамір'я (4.12.1912).

Сербскае войска было падзелена на 4 арміі (1А: кам. прынц Аляксандр, 120 тыс. ч., да 200 гарм.; 2А: ген. Стэфанавіч; 3А: ген. Янкавіч; 4А: ген. Жыўкавіч). Адной з галоўных мэтаў сербаў было займанне ўзбярэжжа Адрыятычнага мора і порту Дураца.

Сербскія салдаты ў Македоніі (7.6.1913).

18—19.10.1912 сербскія войскі перайшлі мяжу, серб. 1А разбіла турэцкую заходнюю армію ў бітве пад Куманавам (23—24.10.1912). У далейшым 1А без бою заняла Скопле (26.10.1912), з баямі пераадолела перавал Бабіне-Планіна (2.11—5.11.1912), узяла Манастыр (Бітолію) і канчаткова знішчыла там заходнюю турэцкую армію. Пераследуючы рэшткі турэцкіх войскаў, сербскія войскі ўзялі Флорыну, дзе сустрэліся з грэчаскімі войскамі (23.11.1912). Пасля злучэння з чарнагорскімі войскамі 1А павярнула да адрыятычнага ўзбярэжжа.

Пасля таго, як серб. 1А самастойна перамагла ў бітве пад Куманавам, серб. 2А была скіравана да Салонікаў, на дапамогу грэкам, але Салонікі былі здадзены да прыйсця 2А, і тады яе значная частка была скіравана да Адрыянопалю, на дапамогу балгарам.

Серб. 3А заняла Прышціну (26.10.1912), Качанік (27.10.1912), потым, аддаўшы 1 дыв. на падмацаванне серб. 1А каля Манастыра, армія павярнула да адрыятычнага ўзбярэжжа, заняўшы Дзібру і ўсю Лімскую акругу (28.11.1912), Эльбасан (30.11.1912).

Серб. 4А заняла Новы-Базар (22.10.1912), злучылася там з чарнагорскімі войскамі і рушыла да Адрыятычнага мора.

Сербы і чарнагорцы
[правіць | правіць зыходнік]

Цягам лістападу чарнагорскімі і сербскімі войскамі было занята адрыятычнае ўзбярэжжа Нова-Базарскага санджаку і порты Алесіё (18.11.1912) і Дураца (28.11.1912).

Грэчаскае войска было падзелена на 2 арміі: Фесалійская (кам. каралевіч Канстанцін), якая дзейнічала ў кірунку Салонікаў, і Эпірская (кам. ген. Сапунцакі, ~15 тыс. ч.), якая дзейнічала ў кірунку Яніны.

Эпірская армія пасля некалькіх удалых баёў абклала крэп. Яніну (8.11.1912).

Фесалійская армія ўзяла Эласону (19.10.1912), перамагла ў Саранданорскім баі (22.10.1912), узяла Сервію (23.10.1912). Пасля гэтага была падзелена на дзве часткі, з іх дапаможная ўступіла ў баі каля Манастыра (Бітоліі), а галоўная (кам. прынц Канстанцін, каля 6 пях. дывізій і кавалерыя) рушыла да Салонік, перамагла ў баі пад Зеніджэ-Вардарам (Яніцай) (2.11.1912), пераправілася праз р. Вардар (6.11.1912), набліжаючыся да Салонікаў. Салонікі былі здадзены без бою (8.11.1912), грэчаская армія ўрачыста ўступіла ў горад (9.11.1912).

Канфлікт грэкаў і балгараў
[правіць | правіць зыходнік]

У гэты самы час (9.11.1912) з боку Серэсу да Салонікаў падыходзіла балгарская група войск ген. Тодарава. Супраць іх 6 гадзін абараняліся тыя турэцкія войскі, якія яшчэ не ведалі пра капітуляцыю горада. Супраціўленне было спынена пасля атрымання такіх звестак, а сам эпізод даў балгарам повад прэтэндаваць на галоўную ролю ў авалоданні Салонікамі. Гэта сутыкненне інтарэсаў шкодна адбілася на далейшым супрацоўніцтве саюзнікаў.

У далейшым частка арміі Канстанціна была скіравана морам у порт Кавалу, а галоўныя сілы былі скіраваны да Манастыра дзеля дапамогі сербам, дзе дабілі рэшткі турэцкай албанскай арміі каля Флорыны.

Адрыянопальскі фронт

[правіць | правіць зыходнік]

Балгарскае войска было падзелена на тры арміі (1А: ген. Куцінчаў, 30 тыс. ч.; 2А: ген. Іванаў, 72 тыс. ч.; 3А: ген. Радка Дмітрыеў, 64 тыс. ч.). Апроч гэтага, асобна дзейнічалі 2 пд (ген. Ковачаў) і 7 пд (ген. Тодараў), і інш. ваенныя часткі.

1А і 3А мусілі рухацца праз Лозенград (Кіркілісе) да Канстанцінопалю, а 2А мусіла ізаляваць і ўзяць у аблогу Адрыянопаль. Атрады Ковачава і Тодарава на заходнім участку балгарскага фронту мусілі раздзяліць македонскі і адрыянопальскі ТВД, спыніць рух між Салонікамі і Канстанцінопалем.

Усходні ўчастак

[правіць | правіць зыходнік]
Карціна Я. Вешына "На нож" (1912).[заўв 1]

Сілы балг. 1А і 3А перайшлі турэцкую мяжу 21.10.1912, правялі Лозенградскую аперацыю (21—24.10.1912; гл. таксама бой пад Эрэклерам, бой пад Селіолу), занялі Лозенград (24.10.1912)

Тымчасам балг. 2А ўзяла ўмац. пункт Курт-кале (Воўчая крэпасць; 19.10.1912), які закрываў выйсце ў даліну р. Арды, узяла ў аблогу Адрыянопаль (фактычна аблога была знята пасля перамір'я 3.11.1912).

Балгарскія 3А і 1А пасля бітвы Бунар-Гісар—Люле-Бургас (27.10—2.11.1912) выйшлі да Чаталджынскай умац. лініі (9.11.1912), якая закрывала шлях да Канстанцінопалю. Пасля безвыніковага штурму лініі балгарамі (17—19.11.1912), абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай абароны.

Заходні ўчастак

[правіць | правіць зыходнік]

На заходнім участку балгарскага фронту атрад ген. Ковачава ўзяў Ферэджык (26.11.1912) і Дэадагач (27.11.1912).

Перамір'е і вялікія дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Поспехі саюзнікаў хутка вымусілі Турцыю прапанаваць перамір'е. Папярэдняе перамір'е было падпісана 4.12.1912, мірныя перамовы ў Лондане пачаліся 13.12.1912. Але пасля ваеннага перавароту ў Турцыі (23.1.1913; гл. таксама младатуркі, Энвер-бей) і прыходу да ўлады пра-ваенных, радыкальных сіл перамовы зайшлі ў тупік, асабліва ў пытанні Адрыянопалю.

Працяг аблогі крэп. Скутары чарнагорцамі выклікаў незадаволенасць вялікіх дзяржаў Еўропы і блакаду ўзбярэжжа Чарнагорыі міжнароднай (Італія, Германія, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Францыя) эскадрай (кам. брыт. адм. С. Берні), якая пачалася 4.4.1913 і працягвалася, хоць і не маючы адчувальных вынікаў, да самай здачы крэпасці (23.4.1913).

У далейшым, поспехі саюзнікаў супраць Турцыі, асабліва ўзяцце і прэтэнзіі чарнагорцаў на Скутары і магчымасць анексіі Албаніі Сербіяй, выклікалі рэзкую незадаволенасць кіроўных колаў Германіі і, асабліва, Аўстрыі, і сталі непасрэдным повадам аўстрыйскай мабілізацыі і пагроз у бок Сербіі і Чарнагорыі.

Другі этап вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Ваенныя дзеянні ўзнавіліся 3.2.1913. Пасля працягнутых аблогаў крэп. Яніна была здадзена грэкам (6.3.1913), а крэп. Скутары — чарнагорцам (23.4.1913). Галоўныя падзеі на другім этапе вайне разгарнуліся на адрыянопальскім ТВД.

Пры ўзнаўленні ваенных дзеянняў балг. 3А (ген. Дмітрыеў; 125 тыс. ч.) мусіла трымаць абарону перад Чаталджынскай умац. лініяй, нанова сфарміраваная 4А (ген. Ковачаў; 105 тыс. ч.) мусіла, пры дапамозе грэч. флоту, узяць Булаірскую ўмац. лінію і прарвацца да турэцкіх Дарданэльскіх артылер. пазіцый, даючы грэч. флоту магчымасць уваходу ў Мармуровае мора.

Балг. 4А выканала свае задачы часткова, заняўшы толькі Булаірскі перасмык.

Балгарскія салдаты, забітыя пры штурме Адрыянопалю.

Пасля ўзнаўлення ваенных дзеянняў балг. 2А (88 тыс. ч., 342 гарм.) і сербскія войскі (32 тыс. ч., 98 гарм.) нанова ўзялі ў аблогу крэп. Адрыянопаль, і пасля штурму (24—31.3.1913) авалодалі крэпасцю і горадам.

Канфлікт сербаў і балгараў

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзяцця Адрыянопалю між балгарскім і сербскім бакамі пачаліся спрэчкі, што да таго, чые войскі першымі ўвайшлі ў горад і чые войскі ўзялі ў палон галоўнакамандуючага турэцкім гарнізонам Шукры-пашу.

Пасля ўзяцця Адрыянопалю на ўсім балгарскім фронце актыўных ваенных дзеянняў не адбывалася.

30.5.1913 мірныя перамовы ў Лондане завершыліся падпісаннем мірнага дагавора.

У балканскіх войнах 1912—1913 спраўдзіліся практыкай новыя спосабы мабілізацыі і стратэгічнага разгортвання армій, якія вынікнулі з досведу войнаў кан. XIX — пач. XX ст., назначыліся змяненні ў спосабах вядзення вайны і баявых дзеянняў, абумоўленыя развіццём ваеннай тэхнікі — разгортванне армій на шырокім фронце, баявыя дзеянні на прасторным ТВД; далейшае ўзмацненне артылерыйскага і кулямётнага агню вымусіў далейшае разрэджанне стралковых ланцугоў, павысіў ролю рэзерваў; у баявых дзеяннях пачалі актыўна выкарыстоўвацца самалёты, бронеаўтамабілі, радыёсувязь, інш. новая тэхніка.

У выніку 1-й балканскай вайны турэцкія ўладанні ў Еўропе амаль зніклі. Права на самавызначэнне атрымалі македонцы і албанцы.

  1. "На нож" па-балгарску азначае штыкавую атаку.