Перайсці да зместу

Слонімскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слонімскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Уключае 9 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Слонім
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Баляслававіч Хоміч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 62,95 %, руская 33,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 33,54 %, руская 58,04 %[2]
Насельніцтва (2018)
64 117 (3-е месца)
Шчыльнасць 45,75 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 85,94 %,
рускія — 8,32 %,
палякі — 2,69 %,
украінцы — 1,74 %,
іншыя — 1,31 %[2]
Плошча 1 470,63[3]
(9-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
154 м[4]
Слонімскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слонімскі раён — раён на поўдні Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча — 1,5 тыс. км². Насельніцтва на студзень 2006 года — 72 тыс. чалавек (горад — 51,4 тыс., раён — 20,6 тыс.). Цэнтр раёна — горад Слонім. У складзе раёна — 148 населеных пунктаў, 9 сельсаветаў.

Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне.

Найвышэйшая кропка Слонімскага раёна (223,4 м) знаходзіцца на тэрыторыі Дзераўноўскага сельсавета, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Вяршыня назвы не мае. Каардынаты: 53° 13,907' N, 25° 35,768' E.

Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Іншыя рэкі: Бярэзніца, Малінаўка.

34,8 % тэрыторыі раёна займаюць лясы. Найбольшыя масівы — хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя. На тэрыторыі раёна знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння. Таксама ёсць 2 ландшафтныя геамарфалагічныя заказнікі прыроды мясцовага значэння: Загор’еўскі і Боркаўскі канцовамарэнныя масівы. Акрамя таго, ёсць 13 помнікаў прыроды.

Слонімскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Азярніцкі, Акунінаўскі, Глоўсевіцкі, Жыровіцкі, Касцянёўскі, Міжэвіцкі, Мільканавіцкі, Парэцкі, Пятралевіцкі, Сасноўскі, Сялявіцкі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі, Шылавіцкі сельсаветы. Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Альбярцін. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акунінаўскі, Сасноўскі, Трыбушкоўскі, Харашэвіцкі сельсаветы, утвораны Масілавіцкі сельсавет, Мільканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Войневіцкі, Дзераўноўскі, Навасёлкаўскі сельсаветы скасаванага Казлоўшчынскага раёна. 16 ліпеня 1960 года Касцянёўскі сельсавет скасаваны, Азгінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Галынкаўскі, Казловіцкі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскія пасёлкі Дзятлава, Казлоўшчына і Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы скасаванага Дзятлаўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Слоніму нададзены статус горада абласнога падпарадкавання. 16 лістапада 1963 года Парэцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 6 студзеня 1965 года гарадскія пасёлкі Дзятлава і Казлоўшчына, Войневіцкі, Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дзятлаўскаму раёну, да раёна далучаны Каралінскі сельсавет Ваўкавыскага раёна. 19 студзеня 1965 года скасаваны гарадскі пасёлак Альбярцін, які ўвайшоў у межы Слоніма. 16 сакавіка 1965 года Пятралевіцкі сельсавет перайменаваны ў Слонімскі. 30 ліпеня 1966 года Галынкаўскі, Казловіцкі, Каралінскі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы сельсаветы перададзены зноў утворанаму Зэльвенскаму раёну. 22 ліпеня 1966 года ўтвораны Новадзевяткавіцкі сельсавет, Мяльканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі, Навасёлкаўскі — у Паўлаўскі, скасаваны Шылавіцкі сельсавет. 18 сакавіка 1967 года да раёна далучаны Кастровіцкі сельсавет Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны Масілавіцкі сельсавет. 6 жніўня 1979 года ўтвораны Велікашылавіцкі сельсавет і скасаваны Слонімскі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года Глоўсевіцкі сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі, 17 чэрвеня 1996 года Кастровіцкі — у Сянькоўшчынскі. 4 студзеня 2002 года горад Слонім і Слонімскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 28 жніўня 2013 года скасаваны Велікашылавіцкі і Сялявіцкі сельсаветы[5], 22 снежня 2022 года — Васілевіцкі сельсавет[6].

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 51,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, ільнаводства, птушкагадоўля, вырошчванне збожжавых і кармавых культур, бульбы. У раёне 4 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерская гаспадарка, птушкафабрыка.

Сучасны Слонім — горад з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя буйныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Слонімскі мясакамбінат»,
  • ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод „Альбярцін“»,
  • ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»,
  • ААТ «Слонімскі льнозавод»,
  • УДП «Слонімскі вінаробны завод»,
  • філіял «Слонімскі хлебазавод»,
  • ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і інш.

Вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 29 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца: Расія, Украіна, Кыргызстан, ЗША, Польшча, Германія, Чэхія і інш.

Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляецца 329 аб’ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання розных форм уласнасці. Дзейнічаюць два рынкі і міні-рынак. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю занята больш як 500 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Слонімскім раёне будаўніцтва ажыццяўляюць 5 будаўнічых арганізацый:

  • ДП «Слонімская МПМК-163»,
  • ДП «Слонімская МПМК-164»,
  • ААТ «Будаўнічае ўпраўленне 187»,
  • ТАА «Дойлід»,
  • СРП «Слонімская СПМК-64».

Да паслуг сланімчан: 2 стадыёны, 2 басейны, 30 спартыўных залаў, 6 спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ (2 маюць статус школ Алімпійскага рэзерву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).

У сістэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных устаноў (12 — агульнага развіцця, 12 — з тэматычнай накіраванасцю, 1 спецыяльная ўстанова для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, цэнтр развіцця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных устаноў, 3 спецыяльныя ўстановы, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты.

На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае 78 устаноў культуры.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

У раёне знаходзіцца помнік архітэктуры і адначасова дзеючы Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у комплекс якога ўваходзяць: Свята-Успенскі сабор (1650), званіца манастыра (1828), Крыжаўзвіжанская царква (1769), Богаяўленская царква (1796), Свята-Георгіеўская царква, будынкі семінарыі (XVII—XVIII стст.), а таксама жылыя і гаспадарчыя карпусы. На тэрыторыі манастыра дзейнічае Мінская духоўная семінарыя.

У раёне ёсць і іншыя помнікі архітэктуры:

Геалагічны помнік рэспубліканскага значэння — Смаўжоўскі вялікі камень.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

На Слонімскай зямлі выраслі:

Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.