Астафій Багданавіч Валовіч
Астафій Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл Пярун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл «Руды» | ||||||
Пераемнік | Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл Пярун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Ян Кішка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1520 | ||||||
Смерць |
20 лістапада 1587[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Багдан Грынькавіч Валовіч[3] | ||||||
Маці | Таміла з Міцутаў[d][4] | ||||||
Жонка | Тэадора з Сапегаў[d][1][5][…] | ||||||
Дзеці | Рэгіна з Валовічаў[d][1] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[6], лютэранства[6], кальвінізм[6] і антытрынітарызм[d][6] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астафій (Яўстафій) Багданавіч Валовіч (каля 1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дзяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561—1566) да падканцлера (1566—1579), канцлера (1579—1587), кашталяна троцкага (1569—1579) і віленскага (1579—1587). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, берасцейскі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста берасцейскі.
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[7], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі ўніверсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсці ў склад паноў-рады.
Некалькі разоў ездзіў у пасольствах да Масквы, у т.л. у 1553 г. разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е было падпісанае 12.9.1553 г. тэрмінам да 25.3.1556 г., ва ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста магілёўскае староства.
У 1558 г. разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідараў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).
Разам з Янам Геранімавічам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).
Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму. Падтрымліваў гуманістаў В. Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С. Буднага. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562).
Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.
Зноскі
- ↑ а б в Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 59. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 34–35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 87. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в г Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 53. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Саверчанка І. Астафей Валовіч…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992.
- Грыцкевіч А. П. Астафі Валовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 208—209.;
- Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104.
- Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Галенчанка Г. Астафій Валовіч (1520—1587) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. — Вып. 1 / Уклад. У. Гілеп і інш. — Мн., 2000. — С. 28-38.
- Астафій Валовіч // Падокшын С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. — Мн., 2003. — С. 247—252.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1520 годзе
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1587 годзе
- Памерлі ў Сандомежы
- Пахаваныя ў Сакульскім павеце
- Валовічы
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Падканцлеры літоўскія
- Падскарбіі вялікія літоўскія
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Кашталяны віленскія
- Кашталяны троцкія
- Пісары вялікія літоўскія
- Старосты берасцейскія
- Старосты магілёўскія
- Старосты азярышчанскія
- Старосты кобрынскія
- Старосты рэчыцкія
- Падстаросты берасцейскія