Гарадскі пасёлак Івянец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Івянец
Івянец
Roman Catholic Church of St. Michael the Archangel in Ivyanets, Belarus.jpg
Касцёл Св. Міхала Архангела
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.741389° у. д. (G) (O) (Я)53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.741389° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Першае згадванне
Насельніцтва
4 800 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
1772
Паштовы індэкс
222370
Аўтамабільны код
5
Івянец (Беларусь)
Івянец
Івянец
Івянец (Мінская вобласць)
Івянец
Івянец

Івянец — гарадскі пасёлак у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на р. Волма. За 31 км ад Валожына, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданова на лініі МінскБаранавічы. Аўтадарогі на Мінск, Дзяржынск, Стоўбцы, Навагрудак. Насельніцтва 4,8 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Івянец упамінаецца ў канцы ХІV ст., землі належалі вял. кн. літоўскаму Вітаўту, а пазней кн. Андрэю Уладзіміравічу. У 2-й палавіне ХV ст. — уладанне Давойна-Салагубаў. З 1522 года мястэчка Менскага павета, уладанне Салагубаў. З 1795 — Казіміра Плявакі, калабарыйскага старасты, з 1810 г. — Якуба Плявакі. У 1888 г. уладальнік Міхаіл Казарынаў, з 1902 да верасня 1939 года — Пётр Дарагунцаў. У 1702 годзе стольнік менскі Т. Ваньковіч заснаваў тут касцёл і манастыр францысканцаў. У 1745 годзе Ян Давойна-Салагуб пабудаваў касцёл Святой Тройцы (фару). Праваслаўная царква Святой Ефрасінні Полацкай і жаночы манастыр былі ўзведзены каля кірмашовай плошчы ў 1913—1915 гадах. З 1745 г. — цэнтр Івянецкага графства. У 19 ст. цэнтр воласці Мінскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 года гарадскі пасёлак, да 1962 года цэнтр раёна. З 1965 года ў складзе Валожынскага раёна.

Планіроўка Івянца гістарычна склалася па традыцыйнай схеме: вуліцы пачынаюцца ад гандлёвай плошчы, размешчанай у сярэдзіне паселішча. Ад плошчы праменямі разыходзяцца шэсць вуліц. З іх тры пераходзяць у дарогі на Ракаў (зараз вул. 17 Верасня), Стоўбцы (вул. Камсамольская), Дзяржынава (вул. 1 Мая).

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Герб Івянца (1998) уяўляе сабою палову фігуры льва залацістага колеру на чырвоным фоне з залатой каронай уверсе. Выява льва ўзята з радавога герба Салагубаў — былых уладальнікаў Івянца, верхняя частка (карона) нагадвае пра тое, што ў XVIII ст. Івянец быў цэнтрам Івянецкага графства.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы цэнтр ганчарнага рамяства (івянецкая кераміка) — завод мастацкай керамікі. Прадукцыя вывозілася не толькі ў навакольныя сёлы і мястэчкі, але і на рынкі Вільні і Мінска. Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, хімічнай прамысловасці. Гасцініца «Івянец».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе музей традыцыйнай культуры, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, пасялковы Дом культуры.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]