Лагойск: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Назва: спасылка Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
др →Гісторыя: спасылкі, вікіфікацыя |
||
Радок 89: | Радок 89: | ||
У 1-й чвэрці [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1387]] г. [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла|Скіргайлу]]. З [[1392]] г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]]) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref name="evkl177"/>. У [[1413]] г. мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскія]]. У [[1505]] г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка. |
У 1-й чвэрці [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1387]] г. [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла|Скіргайлу]]. З [[1392]] г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]]) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref name="evkl177"/>. У [[1413]] г. мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскія]]. У [[1505]] г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка. |
||
У пачатку [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам [[Лагойскае графства|графства]]. У [[1532]] г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) Лагойск увайшоў у склад [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. У часы войнаў [[Рускае царства|Маскоўскай дзяржавы]] з Вялікім Княствам Літоўскім ([[1512]]—[[1522]], [[1534]]—[[1537]]), і ў [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) мястэчка пэўны час (у [[1519]], [[1535]], [[1654]]<ref name="evkl178"/> гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй. |
У пачатку [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам [[Лагойскае графства|графства]]. У [[1532]] г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую [[Богаяўленская царква і манастыр базыльян (Лагойск)|Богаяўленскую царкву]], пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) Лагойск увайшоў у склад [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. У часы войнаў [[Рускае царства|Маскоўскай дзяржавы]] з Вялікім Княствам Літоўскім ([[1512]]—[[1522]], [[1534]]—[[1537]]), і ў [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) мястэчка пэўны час (у [[1519]], [[1535]], [[1654]]<ref name="evkl178"/> гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй. |
||
У [[1609]] г. навуковец [[Аляксандр Тышкевіч]] фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У [[1673]] г. [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Міхал Вішнявецкі]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы. |
У [[1609]] г. навуковец [[Аляксандр Тышкевіч]] фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У [[1673]] г. [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Міхал Вішнявецкі]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы. |
||
Радок 95: | Радок 95: | ||
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) [[6 мая]] [[1708]] г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У [[1752]] г.<ref name="evkl178"/> на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар [[Ордэн Базыльян|базылянаў]]. У [[1787]] г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў [[1793]] г.<ref name="evkl178"/> |
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) [[6 мая]] [[1708]] г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У [[1752]] г.<ref name="evkl178"/> на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар [[Ордэн Базыльян|базылянаў]]. У [[1787]] г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў [[1793]] г.<ref name="evkl178"/> |
||
<center><gallery caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст." |
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст."> |
||
Файл:Łahojsk, Tyškievič. Лагойск, Тышкевіч (N. Orda, 1864) (2).jpg|[[Палац Тышкевічаў (Лагойск)|Палац Тышкевічаў]], малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]] |
|||
Файл:Łahojsk, klaštar bazylanaŭ. Лагойск, кляштар базылянаў.jpg|[[Богаяўленская царква і манастыр базыльян (Лагойск)|Царква і кляштар базыльян]] |
|||
Файл:Tyškievič Palace in Łahojsk.jpg|[[Палац Тышкевічаў (Лагойск)|Палац Тышкевічаў]] |
|||
Файл:Łahojsk, z boku Miensku. Лагойск, з боку Менску.jpg|Уезд у мястэчка з боку [[Мінск]]а |
|||
Файл:Łahojsk, pałatnianaja fabryka. Лагойск, палатняная фабрыка.jpg|[[Лагойская ткацкая фабрыка|Палатняная фабрыка]] |
|||
</gallery></center> |
</gallery></center> |
||
Радок 113: | Радок 113: | ||
У [[1998]] г. Лагойск атрымаў статус [[горад]]а. |
У [[1998]] г. Лагойск атрымаў статус [[горад]]а. |
||
<center><gallery caption="Лагойск на старых здымках" widths=150 heights=150> |
<center><gallery caption="Лагойск на старых здымках" widths="150" heights="150"> |
||
Выява:Łahojsk. Лагойск (1914).jpg|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]] |
Выява:Łahojsk. Лагойск (1914).jpg|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]] |
||
Выява:Tyškievič Palace in Łahojsk (1923).jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]] |
Выява:Tyškievič Palace in Łahojsk (1923).jpg|[[Палац Тышкевічаў, Лагойск|Палац Тышкевічаў]] |
Версія ад 01:56, 30 жніўня 2019
Горад
Лагойск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].
Назва
Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснавання паселішча такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасць ландшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог»[4] выглядае сумнеўна. Часцей за ўсё імёны паселішчаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаванне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазінкі і Гайны[5] (за 8 км ад сучаснага горада). Пазней яго маглі перанесці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу паселішчаў была даволі звыклай у той час)[6].
Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У канцы XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства. У 1127 г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1180 г. горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.
У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 г. вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[7]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.
У пачатку XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. У 1532 г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522, 1534—1537), і ў Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[8] гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.
У 1609 г. навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 г. кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 6 мая 1708 г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 г.[8] на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 г.[8]
-
Палац Тышкевічаў, малюнак Н. Орды
-
Уезд у мястэчка з боку Мінска
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 1809—1860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[9].
У 1814—1819 гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 г. пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 г. браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 г. заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.
Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.
У 1919 г. Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 г. стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 г. паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1998 г. Лагойск атрымаў статус горада.
-
Парк і палац
-
Царква Св. Мікалая
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2009 — 10 706 чал.[10]; 2015 — 12 376 чал.[11]; 2016 — 12 739 чал.[12]; 2017 — 12 950 чал.[2]
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.
Славутасці
- Парк Тышкевічаў (1-я пал. XIX ст.)
- Лагойская Мікалаеўская царква (1824 г.)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра
- Лагойскія гарадзішчы
-
Мікалаеўская царква
-
Руіны сядзібы Тышкевічаў
-
Парк Тышкевічаў
-
Памятны знак у парку
Вядомыя асобы
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак, тэатральны дзеяч, педагог
- Васіліса Марзалюк, беларуская спартсменка
- Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Яўстах Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф XIX ст.
- Эдуард Шавейка, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Беларуская айканімія С. 92.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- ↑ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
- ↑ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
- ↑ Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
- Логойск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагойск