Рыжская аперацыя (1917)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыжская аперацыя
ням.: Schlacht um Riga
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
German troops Riga 1917.jpg
Германскія войскі ў Рызе, 3 верасня 1917 года.
Дата 1 верасня 19176 верасня 1917
Месца уздоўж Заходняй Дзвіны, Рыга, Ікскюль і іншыя наваколлі Рыгі (Ліфляндская губерня)
Вынік Перамога Германіі [1]
Праціўнікі
Flag of Russia.svg Расійская імперыя Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Паўночны фронт: У. Н. Клямбоўскі
Сцяг Расійскай імперыі 12-я армія: Д. П. Парскі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 8-я армія: Оскар фон Гуцьер
Сілы бакоў
12-я армія 8-я армія
Страты
Каля 10 000 забітымі і параненымі, да 15 000 палоннымі і зніклымі без вестак, 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значная колькасць іншай ваеннай маёмасці [2] 4 000 — 5 000 забітымі, параненымі, палоннымі і зніклымі без вестак [2]


 
Усходні фронт Першай сусветнай вайны

Ры́жская апера́цыя (ням.: Schlacht um Riga, 1 верасня 19176 верасня 1917 года) — ваенная аперацыя на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны, праведзеная германскай арміяй супраць рускай арміі і якая завяршылася перамогай нямецкіх войскаў і ўзяццем Рыгі [1].

Баявыя дзеянні адбываліся на тэрыторыі сучаснай Латвіі. У аперацыі адзін аднаму супрацьстаялі часткі 8-й нямецкай і 12-й рускай арміяў. Пасля фарсіравання Заходняй Дзвіны нямецкімі часткамі завязаліся ўпартыя баі, у якіх актыўны ўдзел прынялі брыгады латышскіх стралкоў. Да 3 верасня расійскія войскі былі вымушаныя пакінуць Рыгу і адступіць на паўночны ўсход да Вендзену. Страты немцаў склалі каля 4000—5000 салдат і афіцэраў забітымі, параненымі, палоннымі і зніклымі без вестак [2]. У ходзе Рыжскай аперацыі рускія войскі страцілі да 25 000 чалавек, з іх да 15 000 палоннымі і зніклымі без вестак. Германскія падраздзяленні здолелі захапіць 273 гарматы, 256 кулямётаў, 185 бамбамётаў, 48 мінамётаў, а таксама значную колькасць іншай ваеннай маёмасці [2]. Аднак цалкам знішчыць 12-ю армію нямецкім войскам не ўдалося [1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова — 1975 Т. 2. — С. 322.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Рижская операция 1917 года — 9. — Военно-исторический журнал, 1967. — P. 118—123.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]