Парыжская мірная канферэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая чацвёрка: Дэвід Лойд Джордж, Віторыа Арланда, Жорж Клемансо, Вудра Вільсан

Парыжская мірная канферэнцыя (1919—1920) — міжнародная канферэнцыя, скліканая дзяржавамі-пераможцамі для выпрацоўкі і падпісання мірных дагавораў з дзяржавамі, пераможанымі ў Першай сусветнай вайне. Праходзіла з перапынкамі з 18 студзеня 1919 да 21 студзеня 1920 года. У ёй бралі ўдзел 27 дзяржаў і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі (Ньюфаўндленд, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Аўстралія і Новая Зеландыя). Канферэнцыя падрыхтавала дагаворы з

Пазіцыі іншых удзельнікаў канферэнцыі былі слабымі, таму на ёй асноўныя праблемы пасляваеннага ўладкавання свету вырашала «Вялікая тройка» — Вільсан, Лойд-Джордж і Клемансо. Ні адзін з урадаў, якія прэтэндавалі ў той момант на статус законнай Усерасійскай ўлады, не былі запрошаныя да канферэнцыі. Германія і яе былыя саюзнікі былі дапушчаныя на канферэнцыю толькі пасля таго, як былі выпрацаваны праекты мірных дагавораў з імі. На канферэнцыі быў ухвалены статут Лігі Нацый.

Адхіленыя праекты канферэнцыі

Вынікі канферэнцыі

Былі падрыхтаваны мірныя дагаворы:

Падрыхтаваныя канферэнцыяй мірныя дагаворы заклалі разам з пагадненнямі, прынятымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921—1922), асновы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

Гл. таксама