Бітва на Марне (1914)
Бітва на Марне (1914) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая Сусветная вайна | |||
Дата | 5 верасня — 12 верасня 1914 | ||
Месца | рака Марна каля Парыжа | ||
Вынік | стратэгічная перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва на Марне (цуд на Марне, 1-я Бітва на Марне) — вялікая бітва між нямецкімі і англа-французскімі войскамі, якая адбылася 5 верасня — 12 верасня 1914 на рацэ Марна пад час Першай Сусветнай вайны, якая скончылася паражэннем немцаў. У выніку бітвы быў сарваны план наступу нямецкацй арміі, які арыентаваўся на хуткую перамогу на Заходнім фронце і вываду Францыі з вайны.
Пасля няўдалых для Антанты прагранічных баёў, паражэнні ў спробе стрымаць правае крыло нямецкай арміі на рэках Сома і Ольса, французска-англійскія войскі адышлі за раку Марна на ўсход ад Парыжу, у раён дзе канцэнтравалася новая 6 Армія ген. Дж. Мануры. Пад час сутычак з адыходзячым праціўнікам нямецкія 1-я і 2-я арміі 30—31 жніўня вымушаны былі змяніць кірунак наступу і апынуліся на захадзе, а на ўсходзе ад Парыжу.
4 верасня французскі камандуючы ген. Жазэф Жофр загадаў ударыць у правае крыло нямецкіх войскаў сіламі брытанскай арміі і 5-й і 6-й французскай арміі. Нямецкае камандванне (камандзір штабу Гельмут Мольтке) дырэктываю ад 4 верасня паставіла заданне стварыць абарончы фронт сіламі 1-й і 2-й арміі з мэтай адбіцця ўдару з захаду (ад Парыжа) і працягу наступальнай аперацыі на поўдні і паўднёвым усходзе сіламі 3-й, 4-й і 5-й армій. Але 3 верасня 1-я нямецкая армія перайшла Марну і вышла на згрупаванне 2-й арміі, прымушаючы яе да перагрупавання на Усход, у выніку чаго між рэкамі Марна і Ольсе, застаўся толькі адзін корпус кавалерыі. На пачатку верасня адносіна сіл на фронце ад Парыжа да Вердэна змяніўся на карысць войск Антанты (56 дывізій пяхоты і 10 дывізій кавалерыі, 1082 тыс. салдат, 2816 лёгкіх і 184 цяжкіх гармат), супраць нямецкіх (44 дывізіі пяхоты і 7 дывізій кавалерыі, 900 тыс. салдат, 2928 лёгкіх і 436 цяжкіх гармат), пры гэтым на захадоднім аддрэзку фронту перавага была двукратна, бо французы ўзмацнілі сваё левае крыло, а немцы 26 жніўня знялі два корпусы з 2-й і 3-й армій з мэтай перавозу іх ва Усходнюю Прусію.
5 верасня на рацэ Урк пачаліся баі на адцінку 6-й французскай арміі, а 6 верасня французска-англійскія войскі перайшлі ў контратаку на цэлым фронце да Вердэна. Камандуючы 1-й нямецкай арміі ген. Аляксандр фон Клюк вымушаны быў 6—8 верасня перакідваць усе свае сілы з ракі Марны на раку Урк з мэтай затрымаць французскае войска. У выніку між 1-й і 2-й нямецкімі арміямі паўстаў разрыў шырынёй 35—40 км, у якім уварвалася 5-я французская армія і брытанская армія. Нямецкае камандванне страціла кіраўніцтва войскам. Цяжкая сітуацыя на фронце 2-й нямецкай арміі пагражала ёй акружэннем і прымусіла яе камандуючага ген. Карла фон Бюлава прыняць рашэнне 9 верасня аб адыходзе яе правага крыла. Гэта прывяло, нягледзячы на наступ 9 верасня 1-й,3-й і 4-й армій, да адыходу 1-й арміі, а потым і іншых нямецкіх армій, што 10 верасня было зацверджана нямецкім камандваннем. Да 12 верасня нямецкія войскі адцягнуліся на 65 км за раку Эна на лініі на ўсход ад мястэчка Рэймс.
15 верасня, згодна з дырэктывай ген. Жазэф Жофра наступ быў затрыманы. Параза нямецкіх войскаў над ракой Марнаю прывяло да паражэнні нямецкага стратэгічнага плану хуткай вайны на заходнім фронце.
Праз два месяцы зацятай барацьбы фронт усталяваўся ўздоўж падвойнай лініі акопаў, падзяляючы Францыю, ад Швейцарыі да каналу Ла Манш.
Бітва прызнана 17-тай пераломнай бітвай у гісторыі свету.
Другая бітва на Марне адбылася ў ліпені 1918 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва на Марне (1914)