Перайсці да зместу

Лідзія Міхайлаўна Ярмошына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Міхайлаўна Ярмошына
Старшыня ЦВК Беларусі
6 снежня 1996 — 13 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Віктар Ганчар
Пераемнік Ігар Карпенка

Нараджэнне 29 студзеня 1953(1953-01-29) (71 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, народжаная Гаркавенка[1] (нар. 29 студзеня 1953, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі6 снежня 1996 па 13 снежня 2021 года)[2]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2003).

Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Працавала юрысконсультам (1975—1987) у Калінінградзе і Бабруйску, памочнікам пракурора Кастрычніцкаг раёна Калінінграда (1987—1988). Старшыня юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкаму (1988—1996). У 1992—1996 — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.

14 лістапада 1996 года Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ініцыяванага ім рэфэрэндуму, галоўнай мэтай якога была змена Канстытуцыі Беларусі сваім указам прызначыў Лідзію Ярмошыну на пасаду старшыні ЦВК замест Віктара Ганчара, які займаў згаданую пасаду. Пры тым старшыню ЦВК (як і ўвесь склад камісіі) паводле Канстытуцыі прызначаў Вярхоўны Савет Беларусі. Супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта фізічна выштурхнулі Ганчара з памяшкання ЦВК — нягледзячы на пратэсты Старшыні Вярхоўнага Савета і Генеральнага пракурора. Замест Віктара Ганчара кабінет старшыні ЦВК заняла Лідзія Ярмошына.

Як заўважыў палітолаг Валерый Карбалевіч, «пры Ярмошынай, яе высілкамі была створаная амаль ідэальная машына для атрымання патрэбных вынікаў галасавання». Пры тым Віталь Цыганкоў адзначае, што ў апошнія гады на пасадзе, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лідзія Ярмошына пачала дэманстраваць стомленасць, абыякавасць, і на яго думку ўлады палічылі, што «наступную кампанію яна ўжо не пацягне»[3].

13 снежня 2021 года на пасадзе старшыні ЦВК Беларусі паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі яе змяніў Ігар Карпенка[4].

  • У 2011 годзе маці былога палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід заявіла, што Лідзія Ярмошына, называючы жанчын, актыўных у грамадскім жыцці, «дрэннымі маці» і «дрэннымі жонкамі», абражае ўсіх маці ў Беларусі і само слова «маці». За тое, што яны сказалі: «Гэтым жанчынам няма чаго рабіць! Яны сядзелі б дома, гатавалі боршч, а не блукалі па плошчах». Ермошына была ўзнагароджана расійскай антыпрэміяй «Сексіст года» (2010) у намінацыі «Жанчыны супраць жанчын».
  • У 2016 годзе адзін з лідараў кампаніі «За сумленныя выбары» Віктар Карнеенка звязаў асцярогі Ярмошынай з тым, што, мабыць, яна «падсвядома разумее, што яе» выбары «рана ці позна непазбежна прывядуць да бурных пратэстаў».
  • 14 ліпеня 2020 года пасля адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Лідзія Ярмошына была падвергнута крытыцы з боку грамадскасці за парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб свабодных выбарах. У той жа дзень па ўсёй краіне прайшлі мірныя акцыі пратэсту ў падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў[5].
  • 15 жніўня 2020 года ў сувязі з масавымі пратэстамі з-за фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года акцёр Яўген Крыжаноўскі запісаў зварот да Ярмошынай, заявіўшы: «Сёння вы сталі ворагам Беларусі»[6].
  • У 2004, 2006, 2010 и 2020 гадах Лідзіі Ярмошынай быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза за «датычнасць да фальсіфікацый» падчас выбараў[7].
  • У 2006 Ярмошыну ўнеслі ў санкцыйны спіс ЗША[8].
  • Да санкцый супраць Ярмошынай у 2020 годзе далучыліся Вялікабрытанія[9][10], Канада[11], Швейцарыя[12][13]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[14].

Двойчы разведзеная[15]. Мела сына Аляксея (1977—2017), які працаваў адвакатам.

Зноскі

  1. Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай
  2. https://euroradio.fm/u-belarusi-pryznachany-novy-kiraunik-centrvybarkama У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама
  3. Радыё Свабода Архівавана 20 снежня 2021.
  4. blr.belta.by
  5. Протесты, задержания, стычки с милицией. Что происходило в городах Беларуси вечером 14 июля Архівавана 15 ліпеня 2020.
  6. «Ответят все, и вы ответите». Актер Евгений Крыжановский обратился к Лидии Ермошиной Архівавана 19 жніўня 2020.
  7. История европейских санкций в отношении Белоруссии (руск.). ТАСС  (руск.) (12 кастрычніка 2020). Праверана 13 студзеня 2021.
  8. Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  9. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  10. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  11. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  12. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (англ.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  13. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  14. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  15. kp.by(недаступная спасылка)
  16. Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени (руск.) (12 студзеня 2014).
  17. Лукашэнка ўзнагародзіў Зайца і Ярмошыну ордэнам Айчыны III ступені