Міхаіл Багданавіч Гарабурда
Міхаіл Багданавіч Гарабурда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Агрыпа | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 12 ліпеня 1586 | ||||||
Род | Гарабурды | ||||||
Бацька | Фёдар (Тэадат) Рыгоравіч Гарабурда | ||||||
Маці | Міласлава з Сачкевічаў на Ліпах | ||||||
Жонка | Дамінітра з Калінікавічаў | ||||||
Дзеці | Ганна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Міхаіл Багданавіч Гарабурда (? — 12 ліпеня 1586) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1559 года дзяк Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, з 1566 — вялікі пісар літоўскі[2]. У 1584 годзе паступіў на ўрад кашталяна менскага[3], але як вялікі пісар згадваецца яшчэ ў 1579 годзе[4].
Зрабіў значны ўклад у дыпламатычнае забеспячэнне Інфлянцкай вайны (1558—1582). У 1559 і 1561 гадах у пасольствах да крымскага хана па падтрымку супраць Маскоўскай дзяржавы. У 1563—1564 і 1566 — сакратаром пасольства ў Маскву, у 1571 і 1572—1573 — паслом. Вёў перамовы пра магчымую элекцыю на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча. За дыпламатычныя заслугі (заключэнне перамір’я) у 1566 годзе прызначаны вялікім пісарам літоўскім і атрымаў Свіслацкую воласць. Пазней, абвінавачаны ў планах перадаць Маскве Лівонію ў абмен на Полацк, некаторы час быў адхілены ад дыпламатычнай службы. У 1579—1581 гадах у войску. У 1582 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я, быў у складзе пасольства ў Маскву[1]. Прыхільнік аб’яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай праз дыпламатыю[1]. У 1585 годзе вёў перамовы з маскоўскім пасольствам да Стэфана Баторыя[1]. Сам быў паслом у Маскву ў 1585—1586 гадах, вёў перамовы пра антыасманскі саюз[3].
Валодаў маёнткамі Востраў, Клімавічы і Угрын (Слонімскі павет), путнымі слугамі ў Полацкім ваяводстве, у 1566—1568 — дзяржаўца свіслацкі. Паводле Попісу 1567 года, ставіў у войска 17 коней. У 1568 годзе атрымаў у валоданне Свіслацкую воласць з дванаццаццю вёскамі[3].
Адзін з кіраўнікоў праваслаўнай партыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. За пасольствамі ў Маскву купляў рукапісныя кнігі, шмат якія з іх пасля былі выдадзены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Куплены ў Маскве Генадзеўскі спіс Бібліі перадаў князю Канстанціну Астрожскаму, спіс быў узяты за аснову выдання г. зв. Астрожскай Бібліі (1581)[1][3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Багдан, у хрышчэнні Фёдар (Тэадат) Рыгоравіч Гарабурда, пісар каралевы Боны; маці — Міласлава з Сачкевічаў на Ліпах[5]. Фёдар з Мілаславай мелі 5 сыноў — Сямёна, Лукаша, Міхаіла, Аніцэтыя і Пятра. Трое з іх, Лукаш, Міхаіл і Пётр, былі на дыпламатычнай службе, ездзілі ў пасольствах у Маскву. Аніцэты (Анцута) з 1562 года быў полацкім епіскапам. Падчас узяцця Полацка маскоўскімі войскамі ў 1563 годзе чацвёра з іх—Сямён, Лукаш, Анцута і Пётр, трапілі ў палон, з яго вярнуўся толькі Лукаш. Лукаш меў дачку, жонку кашталяна полацкага Іосіфа Корсака. У Сямёна быў сын Аляксандр, які таксама быў у маскоўскім палоне і вярнуўся. У Анцуты былі сыны Пётр і Васіль, друкар, якія таксама былі ў палоне і вярнуліся.
Міхаіл Гарабурда быў жанаты з Дамінітрай, дачкой Гетаўта Каленікавіча. Меў сыноў Яна і Крыштафа, дачку Алену, жонку суддзі земскага гарадзенскага Льва Сапегі, траюраднага брата канцлера Льва Іванавіча Сапегі.[6]
Зноскі
- ↑ а б в г д БС. Т. 5 1982.
- ↑ Вольф 1885, с. 270.
- ↑ а б в г ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Вольф 1885, с. 270. Заўв. 7..
- ↑ Статкевіч-Чагабанаў 2011, с. 83.
- ↑ Статкевіч-Чагабанаў 2011, с. 84.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гарабурда Михаил Богданович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 138. — 737 с. — 50 000 экз.
- Міхаіл Гарабурда — выдатны дыпламат і пісьменнік / І. В. Саверчанка // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2012. — N 1. — С. 66—70.
- Пазднякоў В. Гарабурда Міхаіл Багданавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 495. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Статкевіч-Чагабанаў Анатоль Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова № 7, 2011. — С. 81-84.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.