Распад Аўстра-Венгерскай імперыі
Распад Аўстра-Венгерскай імперыі — буйная геапалітычная падзея, якая адбылася ў выніку нарастання ўнутраных сацыяльных супярэчнасцей і адасаблення розных частак імперыі. Першая сусветная вайна, неўраджай 1918 года і эканамічны крызіс паслужылі падставай да распаду дзяржавы.
17 кастрычніка парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны, 28 кастрычніка ўтварылася Чэхаславакія, услед за ёй 29 кастрычніка з'явілася Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, 3 лістапада незалежнасць абвясціла Заходне-Украінская народная рэспубліка, 6 лістапада ў Кракаве было абвешчана аб аднаўленні Польшчы. Таксама ў ходзе распаду імперыі ўзніклі Тарнабжэгская рэспубліка, Гуцульская рэспубліка, Руская Народная Рэспубліка лемкаў, Усходне-Лемкаўская рэспубліка, Рэспубліка Прэкмур'е, Венгерская Савецкая Рэспубліка, Славацкая Савецкая Рэспубліка, Рэспубліка Банат, Рэспубліка Фіуме.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на яе былой тэрыторыі паўстала некалькі унітарных этнакратычных дзяржаў, вялікая частка якіх існуе і ў наш час. Астатнія тэрыторыі, населеныя падзеленымі народамі, трапілі ў склад ужо існуючых ці новаўтвораных дзяржаў. Юрыдычна распад імперыі быў аформлены ў Сен-Жэрменскім дагаворы з Аўстрыяй, які таксама выступаў у якасці мірнага дагавора пасля Першай сусветнай, і ў Трыянонской дамове з Венгрыяй.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Габсбургская манархія, якая займала шырокую тэрыторыю ў Еўропе і якая ўключала ў сябе каля 20 народаў, да пачатку XX стагоддзя вельмі аслабла знутры праз паўвекавыя нацыянальныя спрэчкі і канфлікты практычна ва ўсіх сваіх рэгіёнах. У Галічыне адбывалася супрацьстаянне палякаў і ўкраінцаў, у Трансільваніі — румын і венграў, у Сілезіі — чэхаў і немцаў[1], у Закарпацці — венграў і ўкраінцаў; баснійцы, сербы і харваты змагаліся за незалежнасць[2] на Балканах і г. д.
З развіццём капіталізму і ростам колькасці прадпрыемстваў фармаваўся сярэдні рабочы клас, які заняўся адстойваннем інтарэсаў таго народа, да якога ён належаў[2]. Такім чынам, з кожным годам на ўскраінах імперыі расла небяспека сепаратызму. У 1848—1849 гадах паняволеных народы ўжо зрабілі спробу здабыць незалежнасць, у многіх рэгіёнах імперыі разгарнуліся ваенныя дзеянні. Нават Венгрыя распачала спробу аддзяліцца ад Габсбургскай манархіі, аднак пасля вайны была зноў ўключана ў склад імперыі.
Пасля правалу рэвалюцыі становішча ў краіне толькі пагоршылася, хоць цяпер супрацьстаянне народаў вылілася ў палітычныя дэбаты і прапаганду нацыянальных ідэй. Толькі часам адбываліся ўзброеныя сутыкненні, якія душыліся імперскімі войскамі[2]. У 1867 годзе, з прыняццем новай агульнаімперскай канстытуцыі і падпісаннем Аўстра-венгерскага пагаднення, Аўстра-Венгрыя аслабла яшчэ больш, так як дзялілася на дзве часткі: Аўстрыю і Венгрыю. Абедзве зараз атрымалі права мець уласныя арміі, парламенты, прадстаўнічыя ўстановы і г. д., а ўласны бюджэт у кожнай частцы імперыі існаваў ужо да прыняцця новай канстытуцыі. Уласны парламент атрымала Боснія і Герцагавіна (ёй таксама належала частка бюджэту).
Доўгі час імперыяй правіў Франц Іосіф, які сабраў вакол сябе прыхільнікаў-інтэрнацыяналістаў, што не дазваляла Аўстра-Венгрыі распасціся на шэраг унітарных і нацыянальна аднародных дзяржаў. Аднак і ў кіруючай эліце намеціліся рознагалоссі, якія з часам перараслі ў недавер і адкрытае супрацьстаянне паміж чыноўнікамі розных нацыянальнасцяў, нават эрцгерцаг Франц Фердынанд заразіўся нянавісцю да венграў як да нацыянальнасці, усяляк звужаючы іх правы і дапамагаючы народам, якія спрадвеку жылі побач з імі. Нецярпімасць Франца Фердынанда да венгерскай паловы імперыі вылілася ў фразу «Яны мне антыпатычны, хоць бы проста з-за мовы», якую ён вымавіў пасля чарговай беспаспяховай спробы вывучыць венгерскую мову[2].
У такіх умовах магутны бюракратычны апарат, які ў тры разы перавышаў колькасць аўстра-венгерскай арміі[2], пачаў «нацыяналізацыю» мясцовай улады па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце, якая не праходзіла без кровапраліцця. Цяпер ідэі сепаратызму праніклі ва ўсе пласты грамадства, толькі буйная буржуазія падтрымлівала імператара і жадала цэласнасці імперыі, спадзяючыся на Франца Іосіфа як на выратавальніка Аўстра-Венгрыі. Сам Франц-Іосіф выдатна разумеў, што распаду яму ў адзіночку не стрымаць, таму наракаў на сваю бязвыхаднасць. «Маё няшчасце, што я не магу знайсці дзяржаўнага дзеяча» — казаў ён. Франц Фердынанд, нягледзячы на сваю непрыязнасць да венграў, рабіў спробы ператварыць імперыю ў федэрацыю, якія, аднак, скончыліся беспаспяхова умяшаннем імператара, які баяўся страціць усю паўнату ўлады[2].
Зноскі
- ↑ Крушение империи: как создавалась Чехословакия (руск.). UA-Reporter.com (28 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 7 ноября 2008.
- ↑ а б в г д е Шапошников Б. М. Мозг армии. — Военгиз. — 4 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sked Alan. The Decline And Fall of the Habsburg Empire, 1815–1918. — London: Longman, 1989.