Розніца паміж версіямі "Літбел ССР"

Jump to navigation Jump to search
617 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
}}
{{Гісторыя Беларусі}}
'''Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка''', '''Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі''' (скарочана '''Літбе́л''')  — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явіласяз’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) [[27 лютага]] [[1919]] шляхам аб'яднанняаб’яднання [[ССРБ]] і Літоўскай ССР.
 
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі [[Віленская губерня|Віленскай]], Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана [[Вільня]].
 
Вядучая роля належала [[КП(б)ЛіБ|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі]] (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.
 
== Гісторыя ==
Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел [[Якаў Міхайлавіч Свярдлоў|Я. Свярдлоў]] уужо ў тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў:<ref>Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3.  — М., 1960.  — С. 143.</ref>
{{цытата|
на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры.
}}
 
[[16 лютага]] [[1919]] Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай<ref>Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922).  — Мн., 1997.  — С. 110—111.</ref>. [[28 лютага]] 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны<ref>Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1.  — С. 116—117.</ref>. [[1 сакавіка]] 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945  гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк.  — Мн.: Экаперспектыва, 2006.  — 613 с.: іл.  — С. 113.  — ISBN 985-469-149-7.</ref>.
 
У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).
 
Пасля падпісання [[Маскоўскі дагавор РСФСР-Літва, 1920|мірнага дагавора]] паміж [[РСФСР]] і [[Літва|Літвой]] [[12 ліпеня]] [[1920]] і другога абвяшчэння незалежнасці [[ССРБ]] [[31 ліпеня]] [[1920]] Літбел юрыдычна спыніла існаванне.
 
 
== Урад ==
* Народны камісар юстыцыі (справядлівасці): {{нп3|Мечыслаў Юльевіч Казлоўскі|Мечыслаў Казлоўскі|ru|Козловский, Мечислав Юльевич}}
* Народныя камісары без партфеля: Канстанцінас Керванічус, Пранас Сватэліс-Пралетарас і Айзік Вайнштэйн.
 
== Ацэнкі ==
Беларускі журналіст [[Валянцін Жданко]] так ахарактарызаваў Літоўска-Беларускую ССР:
{{Цытата|
Марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі<ref>[https://www.svaboda.org/a/29791855.html Інтэграцыя па-бальшавіцку…]</ref>.
}}
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}

Навігацыя