Вераніка Валер’еўна Цапкала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вераніка Цапкала)
Вераніка Валер’еўна Цапкала
Род дзейнасці палітык, кіраўнік
Дата нараджэння 7 верасня 1976(1976-09-07) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Яўгенія Шасцерыкова
Муж Валерый Цапкала
Дзеці Пётр, Андрэй
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вераніка Валер’еўна Цапкала — беларуская грамадская актывістка, палітык, набыла вядомасць падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Магілёве. Маці — Яўгенія Шасцерыкова, сястра — Наталля Леанюк, дзед — пісьменнік Пётр Шасцерыкоў[2], муж — Валерый Цапкала.

Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, вучылася ў Вышэйшай школе кіравання і бізнесу БДЭУ, таксама вывучала пытанні бізнес-менеджменту ў Нацыянальным інстытуце мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў Хайдарабадзе (Індыя). Працавала ў кампаніі velcom (А1), цяпер працуе старшым менеджэрам па развіцці бізнесу ў краінах СНД і Чорнага мора ў кампаніі Microsoft.

На фоне рэпрэсій, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (2020), з мужам і дзецьмі пакінула Беларусь; пад канец года сям’я пераехала ў Латвію.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Брала актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года: спачатку разам з супругам — Валерам Цапкалам — падчас паездак па гарадах Беларусі, збору подпісаў, а пасля адмовы ў рэгістрацыі Валеру Цапкалу ўзначаліла штаб былога прэтэндэнта ў кандыдаты.

16 ліпеня 2020 года адбылося аб’яднанне штабоў[3] Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. «Трыумвірат» ці «тры грацыі» — трыа, якое атрымалася ў выніку аб’яднання штабоў — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала — разам зрабілі вялікі тур па краіне, дзе іх сустракалі тысячы жыхароў: Дзяржынск (некалькі сотняў), Мінск (больш за 7 тысяч ), Барысаў (больш за тысячу), Глыбокае (каля тысячы), Наваполацк (каля 3 тысяч), Віцебск (каля 8 тысяч), Орша (больш за тысячу), Магілёў (каля 4 тысяч), Бабруйск (каля 6 тысяч), Жлобін (больш за тысячу), Рэчыца (каля тысячы), Гомель (каля 10 тысяч), Мінск (каля 60 тысяч), Смаргонь (некалькі сотняў), Маладзечна (каля 3 тысяч), Ліда (каля 2 тысяч), Гродна (7–10 тысяч), Ваўкавыск (каля 3 тысяч), Слонім (каля 2 тысяч), Баранавічы (каля 7 тысяч), Брэст (каля 18 тысяч). Таксама планаваліся агітацыйныя сустрэчы ў Бярозе, Слуцку і Салігорску, але з-за рызыкі правакацый і іншых незалежных ад аб’яднанага штаба прычын яны не адбыліся.

Галоўныя тэзісы паводле выступаў:

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]