Зборная Беларусі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зборная Беларусі па футболу)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Беларусі Беларусь


Фота
 
Канфедэрацыя: УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя: Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер: Ігар Крывушэнка
Капітан: Аляксандр Мартыновіч
Найбольшая колькасць гульняў: Аляксандр Кульчы (102)
Лепшы бамбардзір: Максім Рамашчанка (20)
Хатні стадыён: Барысаў-Арэна
Код ФІФА: BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 74 3 (24 лістапада 2016)[1]
Найвышэйшы: 36 (люты 2011)
Найніжэйшы: 142 (сакавік 1994)
Рэйтынг Эла
Дзеючы: 64 (12 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы: 47 (17 лістапада 2010)
Першая гульня
Літва Літва 1:1 Беларусь Беларусь
(Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь Беларусь 5:0 Літва Літва
(Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь Беларусь 6:1 Таджыкістан Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014)
Самае буйное паражэнне
Аўстрыя Аўстрыя 5:0 Беларусь Беларусь
(Інсбрук, Аўстрыя; 11 чэрвеня 2003)

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да Чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

Хатні стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 40,000 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіць матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з'яўляецца стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць зборнай Францыі (10 кастрычніка 2017)[2][3][4][5][6][7][8].

Статыстыка прыведзена станам на 11 кастрычніка 2017 года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб
Бр Сяргей Чэрнік 1988 15 -18 Сцяг Францыі Нансі
Бр Аляксандр Гутар 1989 8 -11 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса)
Бр Сяргей Ігнатовіч 1992 0 0 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Аб Сяргей Паліцевіч 1990 22 1 Сцяг Турцыі Генчлербірлігі (Анкара)
Аб Максім Валадзько 1992 20 2 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Аб Сяргей Мацвейчык 1988 7 0 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Аб Ігар Бурко 1988 4 0 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Аб Аляксандр Сачыўка 1986 4 0 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Аб Аляксей Янушкевіч 1986 4 0 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Аб Аляксей Гаўрыловіч 1990 0 0 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
ПА Станіслаў Драгун 1988 46 5 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
ПА Ігар Стасевіч 1985 33 2 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
ПА Эдгар Аляхновіч 1987 15 1 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
ПА Мікіта Корзун 1995 9 0 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
ПА Арцём Быкаў 1992 7 0 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
ПА Аляксандр Карніцкі 1989 2 0 Сцяг Расіі Тосна
ПА Алег Еўдакімаў 1994 1 0 Сцяг Беларусі Мінск
ПА Юрый Кавалёў 1993 1 0 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Нап Максім Скавыш 1989 8 0 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нап Антон Сарока 1992 4 1 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)

Нядаўнія выклікі[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб Апошні выклік
Бр Андрэй Гарбуноў 1983 13 -17 свабодны агент Балгарыя (9 чэрвеня 2017)
Бр Андрэй Клімовіч 1988 1 -0 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) Швецыя (3 верасня 2017)
Бр Дзмітрый Гушчанка 1988 0 0 Сцяг Беларусі Віцебск Швецыя (3 верасня 2017)
Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996 0 0 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Новая Зеландыя (12 чэрвеня 2017)
Аб Аляксандр Мартыновіч 1987 56 2 Сцяг Расіі Краснадар Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
Аб Ігар Шытаў 1986 54 1 Сцяг Казахстана Астана Македонія (28 сакавіка 2017)
Аб Ягор Філіпенка 1988 52 1 Сцяг Ізраіля Макабі (Тэль-Авіў) Швецыя (3 верасня 2017)
Аб Максім Бардачоў 1986 44 2 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) Македонія (28 сакавіка 2017)
Аб Дзяніс Палякоў 1991 27 1 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
Аб Міхаіл Сівакоў 1988 18 1 Сцяг Расіі Амкар (Перм) Швецыя (3 верасня 2017)
Аб Дзмітрый Алісейка 1992 4 0 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст Швецыя (3 верасня 2017)
Аб Аляксандр Паўлавец 1996 2 0 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Новая Зеландыя (12 чэрвеня 2017)
Аб Раман Бегуноў 1993 1 0 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) Балгарыя (13 лістапада 2016)
Аб Яўген Клапоцкі 1993 0 0 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Балгарыя (13 лістапада 2016)
Аб Мікіта Навумаў 1989 0 0 Сцяг Беларусі Віцебск Швецыя (3 верасня 2017)
ПА Аляксандр Глеб 1981 77 6 свабодны агент Швецыя (25 сакавіка 2017)
ПА Цімафей Калачоў 1981 76 10 Сцяг Расіі Растоў Люксембург (10 кастрычніка 2016)
ПА Сяргей Кісляк 1987 63 9 Сцяг Турцыі Газіянтэпспор Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Сяргей Крывец 1986 38 5 Сцяг Польшчы Арка (Гдыня) Люксембург (10 кастрычніка 2016)
ПА Сяргей Балановіч 1987 30 2 Сцяг Расіі Амкар (Перм) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
ПА Рэнан Брэсан 1988 26 3 Сцяг Партугаліі Шавіш Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Іван Маеўскі 1988 16 0 Сцяг Казахстана Астана Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
ПА Аляксей Рыас 1988 8 1 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
ПА Юрый Кендыш 1990 3 0 Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) Македонія (28 сакавіка 2017)
ПА Яўген Бярозкін 1996 1 0 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Новая Зеландыя (12 чэрвеня 2017)
ПА Аляксей Лягчылін 1992 1 0 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст Балгарыя (9 чэрвеня 2017)
Нап Сяргей Карніленка 1983 78 17 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) Балгарыя (13 лістапада 2016)
Нап Віталь Радзівонаў 1983 48 10 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Македонія (28 сакавіка 2017)
Нап Міхаіл Гардзяйчук 1989 25 4 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
Нап Павел Няхайчык 1988 22 1 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст Швецыя (3 верасня 2017)
Нап Мікалай Сігневіч 1992 13 1 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
Нап Павел Савіцкі 1994 12 4 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) Нідэрланды (7 кастрычніка 2017)
Нап Дзяніс Лапцеў 1991 7 0 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) Швецыя (3 верасня 2017)
Нап Аляксандр Макась 1991 1 0 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Балгарыя (9 чэрвеня 2017)

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]