Аблога Антверпена: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Бітвы ў Бельгіі using HotCat |
|||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне]] |
[[Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне]] |
||
[[Катэгорыя:Бітвы ў Бельгіі]] |
[[Катэгорыя:Бітвы ў Бельгіі]] |
||
[[Катэгорыя:Верасень 1914 года]] |
|||
[[Катэгорыя:Кастрычнік 1914 года]] |
Версія ад 14:40, 29 красавіка 2021
Аблога Антверпена | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
Дата | 28 верасня — 10 кастрычніка 1914 года | ||
Месца | Антверпен, Бельгія | ||
Вынік | Германская армія ўзяла горад | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абло́га Антве́рпена — аблога і ўзяцце бельгійскага горада Антверпен германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны.
У 1914 годзе горад Антверпен быў абаронены з усіх бакоў некалькімі дзесяткамі дробных крэпасцяў (фортаў) і двума абарончымі лініямі. Пасля таго, як бельгійская армія адступіла ў Антверпен, нямецкія войскі 20 верасня пачалі аблогу горада. Аблога была няпоўнай: нямецкія войскі блакавалі Антвэрпэн толькі з усходу і поўдня. З поўначы праходзіла граніца з нейтральнымі Нідэрландамі, з захаду (з мора) гораду магла аказваць дапамогу Вялікабрытанія. Германскае камандаванне выдзеліла на аблогу горада 3-ці рэзервовы корпус (асноўныя сілы немцаў у гэты час змагаліся ва Францыі, гл. артыкул «Бег да мора»). Бельгійскія войскі праводзілі рэйды з горада, наносячы адчувальныя ўдары абложнікам. У сувязі з гэтым германцы перакінулі да Антверпена дадатковыя сілы.
Рашучыя бамбардзіроўкі горада германцы пачалі 28 верасня, пасля таго як вызвалілася цяжкая артылерыя, якая абложвала французскую крэпасць Мабёж. Першыя артылерыйскія абстрэлы прынеслі значныя вынікі абложнікам. Станавілася відавочна, што Антверпен доўга не вытрымае, тым больш, што ў Францыі усталёўвалася суцэльная лінія фронту, што пагражала бельгійскай арміі поўным акружэннем. 2 кастрычніка немцы пачалі штурм некаторых фартоў і захапілі два з іх.
Аблога Антверпена на Вікісховішчы |
1 кастрычніка бельгійцы накіравалі брытанскаму ўраду тэлеграму, у якой заявілі, што адступяць з Антверпена на працягу 3 дзён. Аднак брытанцы заявілі, што зробяць усё магчымае, каб не здаваць Антверпен германцам. І ўжо 3 кастрычніка ў горад прыбыў атрад марскіх пехацінцаў брытанскай арміі. Аднак гэта не магло змяніць становішча. Германская армія працягвала наступаць, і бельгійцы пачалі адступленне з горада. Бельгійская армія эвакуіравалася з Антверпена па пантонным мастам. Апошнія бельгійскія часткі беглі з Антверпена 8 кастрычніка, 9 кастрычніка германская армія ўвайшла ў горад. Значная колькасць бельгійскіх ваеннаслужачых, а таксама брытанскія часткі збеглі ў нейтральныя Нідэрланды, дзе былі інтэрніраваныя на час вайны.
Літаратура
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.