Перайсці да зместу

Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны
Асноўны канфлікт: Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Паўночна-Усходняя Афрыка у ходзе сусветнай вайны 1914—1918
Дата 14 лістапада 19141918
Месца Паўночная Афрыка (Дарфурскі султанат, Англа-Егіпецкі Судан, Французскае Марока, Французскі Туніс, Італьянская Лівія)
Вынік Перамога Антанты.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Англа-Егіпецкі Судан
Егіпецкі султанат
 Брытанская Індыя
Францыя Францыя
 Італія
Італія Італьянская Лівія

Цэнтральныя дзяржавы і саюзнікі:

Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Дарфурскі султанат
Санусія

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўно́чнаафрыка́нская кампа́нія Пе́ршай сусве́тнай вайны́ (19141918) — ваенная кампанія, якая доўжылася на поўначы Афрыканскага кантынента на тэрыторыі краін, калоніі і васальных дзяржаў, якія існавалі ў часы Першай сусветнай вайны.

Асноўны разгар ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы прыйшоўся на тэрыторыю Усходняй пустыні ў Лівіі і Егіпце ў ходзе кампаніі Сенусі, паміж войскамі Асманскай імперыі і паўстанцамі Сенусі супраць армій Брытанскай імперыі і Італьянскага каралеўства. 14 лістапада 1914 года, з аб’явай 35-м султанам Асманскай імперыі Мехмедам V Джыхада Саюзнікам, з садзейнічаннем немцаў разгарнуліся баявыя дзеянні, якія павінны былі адцягнуць частку сіл Брытанскай імперыі ад Сінайска-Палесцінскай кампаніі. Італьянская армія, спрабуючы выратаваць заваяванае ў італа-турэцкай вайне выступіла на баку брытанцаў. Асноўныя падзеі кампаніі Сенусі працягваліся з 23 лістапада 1915 да лютага 1917 года.

Значна заходней на тэрыторыі толькі што заваяванага французамі Марока, разгарнуліся ачаговыя баявыя дзеянні паміж французскай арміяй, якая пераадолела Сярэдні Атлас і прасоўвалася ў усходнім напрамку на Французскі Алжыр і Заянскую канфедэрацыю берберскіх плямёнаў. Дзейнічаючы мабільнымі групамі берберы наносілі сур’ёзныя і адчувальныя страты французскім каланіяльным войскам. Францыя да таго ж пакутавала ад недахопу ўзброеных фарміраванняў; дзве траціны акупацыйных сіл былі адпраўленыя на Заходні фронт, астатнія прытрымлівалася тактыцы ўтрымання асноўных ключавых аб’ектаў, гарадоў, аазісаў, вузлоў дарог, якія ўтрымліваліся мінімальна магчымымі сіламі ад набегаў намадаў.

З 1916 года на пласкагор’і Аір на поўдні Сахары, у Нігеры, пачаліся спаборніцтвы паміж мясцовымі плямёнамі туарэгаў на чале з іх лідарам Агой Мухамадам Каасенам супраць французскіх каланіяльных войскаў. Эпіцэнтрам Туарэгскага паўстання стаў поўнач нігерскага пласкагор’я, Фецан і горада Агадэс, Ін-Гал, Асодэ, Аўдэрас на тэрыторыі сучасных Нігера і Лівіі.

1 сакавіка 1916 года паміж Англа-Егіпецкім Суданам і султанам Дарфур пачаліся ваенныя дзеянні на захадзе сучаснага Судана. Брытанскі ўрад, у сваю чаргу, арганізаваў брытанска-егіпецкую Дарфурскую экспедыцыю з мэтай процідзеяння дарфурскаму лідару паўстанцаў султану Алі Дзінару, які, як лічылася, ва ўзаемадзеянні з паўстанцамі Сенусі, што прасоўваліся з захаду Лівійскай пустыні, павінен напасці на Егіпет з поўдня. Брытанска-французскія войскі, значна саступаючы ў сілах, адначасова пераўзыходзілі праціўніка ў сродках вядзення вайны таго часу. Так, шырокае прымяненне атрымалі маторныя аўтамабілі, аэрапланы, бесправадная сувязь; з дапамогай перадавых тэхнічных навінак, еўрапейцы множылі эфектыўнасць сваіх дзеянняў і баявыя магчымасці і часта ўносілі смуту ў шэрагі ворага сваёй хуткасцю рэагавання і манеўранасцю дзеянняў.

  • Bowman-Manifold, M. G. E. (1923). An Outline of the Egyptian and Palestine Campaigns, 1914 to 1918 (2nd ed.). Chatham: The Institution of Royal Engineers, W. & J. Mackay. OCLC 224893679. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |OCLC= і |oclc= specified (даведка)
  • Tittoni, R. (translator) (1914). Campagna di Libia (PDF). Ufficio Storico (Frank Hudson, Kansas City, MO ed.). Rome: Corpo di stato maggiore. OCLC 3080890. Праверана 10 July 2014. {{cite book}}: |first= мае агульную назву (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |OCLC= і |oclc= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  • O'Neill, H. C. (1918). The War in Africa 1914–1917 and in the Far East 1914 (PDF) (1919 ed.). London: Longmans, Green and Co. OCLC 786365389. Праверана 25 February 2014. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |OCLC= і |oclc= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  • Strachan, H. (2004). The First World War In Africa. New York: Oxford University Press. ISBN 0-19-925728-0. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  • Macmunn, G; Falls, C. (1928). Military Operations: Egypt and Palestine, From the Outbreak of War with Germany to June 1917. Vol. I (Battery Press 1996 ed.). London: HMSO. ISBN 0-89839-241-1. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1= і |first= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1= і |last= specified (даведка)