Валерый Вельямінавіч Цапкала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валерый Цапкала
Валерый Цапкала
Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
8 жніўня 1994 — 20 студзеня 1997
Прэм'ер-міністр: Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі
24 лютага 1997 — 2 красавіка 2002
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Мартынаў
Пераемнік: Міхаіл Хвастоў
 
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін[1]
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 22 лютага 1965
Гродна, Гродзенская вобласць, БССР, СССР[1]

Валерый Вельямінавіч Цапкала (22 лютага 1965, Гродна) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР, а ў 1992 г. — аспірантуру гэтага ж інстытута.

Быў саветнікам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання і Выканаўчага сакратарыята Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1993 — 1994 гг.). У 1994 г. па ўспамінах палітолага А. Фядуты, Валерый Цапкала «дзякуючы сваім кантактам з фракцыяй ЛДПР, сярод прадстаўнікоў якой таксама было шмат выпускнікоў ягонай ВНУ, арганізаваў візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаўную Думу Расеі»[2].

З 8 жніўня 1994 да 20 студзеня 1997 гг. быў першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [3][4].

24 лютага 1997 г. быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і Мексіцы па сумяшчальніцтве [5], адстаўлены з гэтых пасад быў 2 красавіка 2002 г. [6].

З 2002 да 2005 гг. працаваў памочнікам прэзідэнта А. Лукашэнка — каардынаваў аналітычную дзейнасць, не абмяжоўваючыся сферай міжнародных адносін, быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.

11 кастрычніка 2005 г. заняў пасаду кіраўніка ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій»[7]. 2 сакавіка 2017 г. распраджэннем прэзідэнта А. Лукашэнкі, Валерый Цапкала быў вызвалены з гэтай пасады[8].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Код бессмертия: тайна смерти и воскрешения человека / Валерий Цепкало. — Мн.: Харвест, 2005. — 239 c. — ISBN 985-13-4714-0.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Кто есть кто в Республике Беларусь Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 51. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Фядута: «Зашмат скандалаў здарылася пры Цапкалу з удзелам кампутарных фірмаў»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1994 г. №31 "О назначении первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь" (руск.) 
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №71 "Об освобождении В.В.Цепкало от должности первого заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь" (руск.) 
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 24 февраля 1997 г. №159 "О назначении В.В.Цепкало Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Мексиканских Соединенных Штатах по совместительству" (руск.) 
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. №167 "Об освобождении В.В.Цепкало от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенных Штатах Америки и по совместительству в Мексиканских Соединенных Штатах" (руск.) 
  7. Валерий Цепкало назначен директором администрации Парка высоких технологий
  8. Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара Парка высокіх тэхналогій

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]