Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў pam:Bosnia and Herzegovina на pam:Bosnia at Herzegovina |
др r2.7.1) (робат дадаў: pcd:Bosnie-Érzégovine |
||
Радок 256: | Радок 256: | ||
[[pam:Bosnia at Herzegovina]] |
[[pam:Bosnia at Herzegovina]] |
||
[[pap:Bosnia Herzogovina]] |
[[pap:Bosnia Herzogovina]] |
||
[[pcd:Bosnie-Érzégovine]] |
|||
[[pih:Bosnya a' Hersegowinya]] |
[[pih:Bosnya a' Hersegowinya]] |
||
[[pl:Bośnia i Hercegowina]] |
[[pl:Bośnia i Hercegowina]] |
Версія ад 16:39, 17 снежня 2012
| |||||
Гімн: «Інтэрмеца» | |||||
Дата незалежнасці | 5 красавіка 1992 (ад Югаславіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | баснійская, харвацкая, сербская | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сараева, Баня-Лука | ||||
Форма кіравання | Канфедэратыўная рэспубліка | ||||
Высокі прадстаўнік Члены Прэзідыума[i 1] Старшыня Савета міністраў Старшыня Канст. Суда |
Валянцін Інцка (Аўстрыя) Небайша Радманавіч (серб) Бакір Ізетбегавіч (басніец) Жэлька Комшыч (харват) Векаслаў Беванда Сеада Палаўрыч | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
128-я ў свеце 51 197 км² 10 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
4 622 163[1] чал. (120-я) 90 чал./км² | ||||
Валюта | канвертоўная марка[i 2] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BIH | ||||
Код МАК | BIH | ||||
Тэлефонны код | +387 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
Боснія і Герцагавіна — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на поўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае невялікі выхад да Міжземнага мора.
Гісторыя
Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.
Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.
Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.
Геаграфія
Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.
У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.
Палітыка
Эканоміка
Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.
Дэмаграфія
Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы — баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі — праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.
Архітэктура
Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
- Bosna i Hercegovina online. Informativno-turisticki portal (bs) (ням.) (англ.)
- Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (bs) (hr) (серб.) (англ.)
- Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне