Перайсці да зместу

Зборная Беларусі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Беларусь
Мянушкі Белыя крылы[1]
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Беларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер Карлас Алос
Капітан Яўген Яблонскі
Найбольшая колькасць гульняў Аляксандр Кульчы (102)
Найлепшы бамбардзір Максім Рамашчанка (20)
Хатні стадыён Дынама
Код ФІФА BLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 92 1 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы 36 (люты 2011)
Найніжэйшы 142 (сакавік 1994)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 64 (12 чэрвеня 2016)
Найвышэйшы 47 (17 лістапада 2010)
Першая гульня
Літва Літва 1:1 Беларусь Беларусь
(Вільнюс, Літва; 20 ліпеня 1992)
Самая буйная перамога
Беларусь Беларусь 5:0 Літва Літва
(Мінск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998)
Беларусь Беларусь 6:1 Таджыкістан Таджыкістан
(Барысаў, Беларусь; 4 верасня 2014)
Беларусь Беларусь 5:0 Сан-Марына Сан-Марына
(Мінск, Беларусь; 8 верасня 2018)
Самае буйное паражэнне
Бельгія Бельгія 8:0 Беларусь Беларусь
(Лёвен, Бельгія; 30 сакавіка 2021)

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — галоўная футбольная каманда краіны, падпарадкоўваецца Беларускай федэрацыі футбола. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі згуляла першую афіцыйную міжнародную гульню супраць зборнай Украіны 28 кастрычніка 1992 года. Да гэтага беларускія футбалісты ўваходзілі ў склад зборнай СССР. Першую перамогу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала ў сустрэчы супраць Люксембурга 12 кастрычніка 1994 года.

Беларусь ніколі не выходзіла ў фінальную частку Чэмпіянатаў свету і Еўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнера Эдуарда Малафеева была вельмі блізкай да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года ў Японіі і Карэі, але атрымала паражэнне ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазіцыю Украіне.

Больш паспяхова Беларусь удзельнічала ў неафіцыйных спаборніцтвах. Так у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расіі, Украіны, Сербіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.

У 2011—2014 гадах галоўным трэнерам зборнай быў Георгій Кандрацьеў, які пачаў выбудоўваць гульню з пяццю абаронцамі. Вынікі зборнай пры Кандрацьеве: +1=2-8 (афіцыйныя гульні) і +8=6-3 (таварыскія).

У чэрвені 2019 года нацыянальную зборную ўзначаліў Міхаіл Мархель, які да таго быў галоўным трэнерам моладзевай зборнай. Пад яго кіраўніцтвам зборная завяршыла адборачны турнір чэмпіянату Еўропы 2020 на 4-м месцы ў групе C, атрымаўшы адзіную перамогу над Эстоніяй (2:1). Увосень 2020 года зборнай гуляла ў лізе C Лігі нацый, дзе няблага выступала ў сваёй групе, аднак два паражэнні ад Албаніі пакінулі Беларусь на другім месцы ў групе і не дазволілі павысіцца ў лігу B. 8 кастрычніка 2020 года Беларусь таксама саступіла Грузіі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы сярод пераможцаў Лігі нацый і канчаткова пазбавілася шанцаў прыняць удзел у рэгіянальным першынстве.

Тым не меней, у снежні 2020 года Мархель быў пакінуты на пасадзе галоўнага трэнера[3]. Пад яго кіраўніцтвам зборнай пачала адбор да чэмпіянату свету 2022, дзе 27 сакавіка 2021 года атрымала валявую перамогу над Эстоніяй (4:2), а 30 сакавіка разгромна саступіла Бельгіі (0:8), што стала набуйнейшым паражэннем у гісторыі зборнай Беларусі. Пасля гэтага 5 красавіка Мархель падаў у адстаўку, адзначыўшы пры гэтым, што «неабходны змены, каб каманда рухалася наперад»[4].

6 красавіка 2021 года выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Мархеля Георгій Кандрацьеў[5], які ўжо ўзначальваў зборную ў 2011—2014 гадах. У чэрвені прайшла таварыская сустрэча са зборнай Азербайджана, якую нацыянальная зборная прайграла. Кандрацьеў не перабудаваў гульню і працягнуў гуляць у 5 абаронцаў. У ліпені 2021 года ён быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера[6]. У верасні зборная мінімальна прайграла зборнай Чэхіі (0:1), Уэльса (2:3) і Бельгіі (0:1). Гэты час адзначаўся немагчымасцю праводзіць хатнія матчы зборнай у Беларусі з-за абмежаванняў на палёты пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978, таму свае хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету зборная Беларусі праводзіла ў расійскай Казані. 8 кастрычніка ў матчы з Эстоніяй (0:2) з-за выяўленага COVID-19 у Кандрацьева зборнай кіраваў яго памочнік Алег Радушка. Ужо 11 кастрычніка ў матчы з Чэхіяй Кандрацьеў вярнуўся ў зборную. Пацярпеўшы ў гэтым матчы паражэнне 0:2, зборная Беларусі давяла серыю паражэнняў да рэкордных сямі матчаў запар.

Хатні стадыён

[правіць | правіць зыходнік]

Каманда праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «Дынама», які ўмяшчае 22,246 гледачоў, і знаходзіцца ў цэнтральнай часцы Мінска.

Першая афіцыйная гульня на другім стадыёне была праведзена 13 кастрычніка 2007 года ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», калі Нацыянальная зборная Беларусі праводзіла гульню кваліфікацыі да Еўра 2008 супраць Люксембурга і атрымала адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Гол Фонса Левека ў кампенсаваны час прынёс перамогу яго камандзе з лікам 1:0. 6 чэрвеня 2009 года зборная згуляла ў Гродна супраць каманды Андоры і атрымала перамогу з лікам 5:1.

З 2013 года, у сувязі з рэканструкцыяй стадыёна «Дынама», зборная праводзіла матчы ў розных гарадах, пераважна на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

У адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 хатняй арэнай зборнай Беларусі з’яўляўся стадыён «Барысаў-Арэна» ў Барысаве.

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел матчах у рамках Лігі нацый УЕФА супраць зборных Балгарыі (5 верасня 2024) і Люксембурга (8 верасня 2024)[7].

Статыстыка прыведзена станам на 4 верасня 2024 года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб
Бр Павел Паўлючэнка 1998 14 −14 Узбекістан Пахтакор (Ташкент)
Бр Сяргей Ігнатовіч 1992 9 −9 Казахстан Ардабасы (Шымкент)
Бр Фёдар Лапавухаў 2003 1 0 Беларусь Дынама (Мінск)
Аб Дзяніс Палякоў 1991 62 2 Расія Крылы Саветаў (Самара)
Аб Кірыл Пячэнін 1997 29 0 Расія Крылы Саветаў (Самара)
Аб Аляксандр Паўлавец 1996 10 0 Арменія ФК Арарат-Арменія
Аб Аляксандр Мартыновіч 1987 75 2 Казахстан Кайрат (Алматы)
Аб Захар Волкаў 1997 17 0 Расія Хімкі
Аб Сяргей Карповіч 1994 11 0 Беларусь Нёман (Гродна)
Аб Павел Забелін 1995 1 0 Расія Сокал (Саратаў)
Аб Ілья Маскаленчык 2003 0 0 Расія Аланія (Уладзікаўказ)
ПА Макс Эбонг 1999 38 5 Казахстан Астана
ПА Уладзіслаў Клімовіч 1996 39 1 Венгрыя Дыёшдзьёр (Мішкальц)
ПА Яўген Яблонскі 1995 36 3 Грэцыя Астэрас (Трыпаліс)
ПА Мікіта Корзун 1995 24 0 Казахстан Елімай (Семей)
ПА Юрый Кавалёў 1993 22 1 Расія Балтыка (Калінінград)
ПА Валерый Грамыка 1997 17 1 Казахстан Кайрат (Алматы)
ПА Аляксандр Сялява 1992 10 0 Беларусь Дынама (Мінск)
ПА Кірыл Капленка 1999 9 0 Расія Хімкі
ПА Максім Кірэеў 2004 2 0 Бельгія Льерс
Нап Іван Бахар 1998 29 2 Беларусь Дынама (Мінск)
ПА Дзмітрый Анцілеўскі 1997 13 2 Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
Нап Герман Баркоўскі 2002 1 0 Беларусь Дынама (Брэст)
Нап Яўген Шыкаўка 1992 2 0 Польшча Карона (Кельцы)
Нап Трафім Мельнічэнка 2006 0 0 Беларусь Дынама (Мінск)

Нядаўнія выклікі

[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя ігракі выклікаліся ў зборную цягам апошняга года.

Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Матчы Галы Клуб Апошні выклік
Бр Максім Плотнікаў 1998 6 −5 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) Ізраіль (12 верасня 2023)
Бр Андрэй Кудравец 2003 2 −5 Расія Дынама (Масква) Чарнагорыя (21 сакавіка 2024)
Бр Канстанцін Рудзянок 1990 0 0 свабодны агент Косава (21 лістапада 2023)
Бр Дзяніс Шпакоўскі 2001 0 0 Беларусь Мінск Косава (19 чэрвеня 2023)
Аб Ягор Пархоменка 2003 2 0 Беларусь Нёман (Гродна)
Аб Максім Касараб 2003 0 0 Беларусь Дынама (Брэст)
Аб Дзяніс Лявіцкі 1997 0 0 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Аб Глеб Шаўчэнка 1999 16 0 Расія Тарпеда (Масква) Мальта (26 сакавіка 2024)
Аб Сяргей Паліцевіч 1990 45 1 Беларусь Дынама (Мінск)
Аб Даніла Нячаеў 1999 9 0 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Мальта (26 сакавіка 2024)
Аб Леанарда Маскара-Капілевіч 2003 0 0 Іспанія Севілья Атлетыка Ізраіль (12 верасня 2023)
Аб Ягор Хвалько 1997 0 0 Азербайджан Кяпаз (Гянджа) Косава (19 чэрвеня 2023)
ПА Арцём Быкаў 1992 27 1 Беларусь Дынама (Мінск) Ізраіль (12 верасня 2023)
ПА Дзмітрый Падстрэлаў 1998 14 1 Беларусь Дынама (Мінск) Косава (19 чэрвеня 2023)
ПА Арцём Шуманскі 2004 1 0 Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) Мальта (26 сакавіка 2024)
ПА Дзмітрый Барадзін 1999 0 0 Казахстан Кайсар (Кызыларда) Швейцарыя (15 кастрычніка 2023)
ПА Валерый Бачароў 2000 13 0 Расія Урал (Екацярынбург)
ПА Арцём Канцавы 1999 9 1 Расія Урал (Екацярынбург)
Нап Максім Скавыш 1989 33 4 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Косава (21 лістапада 2023)
Нап Дзяніс Лапцеў 1991 33 1 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Мальта (26 сакавіка 2024)
Нап Павел Савіцкі 1994 28 7 Беларусь Нёман (Гродна) Ізраіль (12 верасня 2023)
Нап Віталь Лісаковіч 1998 21 5 Расія Балтыка (Калінінград) Ізраіль (12 верасня 2023)
Нап Ягор Карпіцкі 2003 3 0 Расія Крылы Саветаў (Самара) Мальта (26 сакавіка 2024)
Нап Ілья Чарняк 2002 1 0 Беларусь Дынама (Мінск) Мальта (26 сакавіка 2024)

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]

Матчы зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

10 апошніх матчаў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]
Дата Стадыён Супернік Лік[s 1] Статус матча Аўтары галоў
16 чэрвеня 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Ізраіль Ізраіль 1:2 АЧЕ-2024 Эбонг Гол на 16 хвіліне 16'
19 чэрвеня 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Рэспубліка Косава Косава 2:1 АЧЕ-2024 Марозаў Гол на 73 хвіліне 73', Эбонг Гол на 75 хвіліне 75'
9 верасня 2023 Эстадзі Насьяналь, Андора-ла-Велья, Андора (г) Андора Андора 0:0 АЧЕ-2024
12 верасня 2023 Блумфілд, Тэль-Авіў, Ізраіль (г) Ізраіль Ізраіль 0:1 АЧЕ-2024
12 кастрычніка 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Румынія Румынія 0:0 АЧЕ-2024
15 кастрычніка 2023 Кібунпарк, Санкт-Гален, Швейцарыя (г) Швейцарыя Швейцарыя 3:3 АЧЕ-2024 Эбонг Гол на 61 хвіліне 61', Палякоў Гол на 69 хвіліне 69', Анцілеўскі Гол на 84 хвіліне 84'
18 лістапада 2023 Ферэнц Суса, Будапешт, Венгрыя (х) Андора Андора 1:0 АЧЕ-2024 Лапцеў Гол на 83 хвіліне 83'
21 лістапада 2023 Фадыль Вокры, Прышціна, Косава (г) Рэспубліка Косава Косава 1:0 АЧЕ-2024 Анцілеўскі Гол на 43 хвіліне 43'
21 сакавіка 2024 Мардан, Анталья, Турцыя (н) Чарнагорыя Чарнагорыя 0:2 ТМ
26 сакавіка 2024 Нацыянальны стадыён, Та-Калі, Мальта (г) Мальта Мальта 0:0 ТМ
  1. Першай паказана колькасць галоў, забітых у браму апанента.
  • х — хатні матч
  • г — матч у гасцях
  • н — матч на нейтральным полі
  • ТМ — таварыскі матч
  1. «Белыя крылы» для заўзятараў // svaboda.org
  2. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
  3. Мархель остался во главе футбольной сборной Беларуси
  4. Футбол. Михаил Мархель: беру ответственность за поражение в Бельгии на себя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 19 кастрычніка 2021.
  5. Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
  6. Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
  7. "Вызов в национальную сборную Беларуси". АБФФ(руск.). 2024-08-26. Праверана 2024-09-04.