Перайсці да зместу

Малайзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малайзія
Malaysia
Герб Малайзіі
Сцяг Малайзіі Герб Малайзіі
Дэвіз: «Bersekutu Bertambah Mutu»
«Адзінства — гэта моц»
Гімн: «Negaraku»
Заснавана 16 верасня 1963
Афіцыйная мова Малайская (a)
Сталіца Куала-Лумпур
Найбуйнейшыя гарады Куала-Лумпур, Джахор-Бару, Іпах, Шах-Алам, Петалінг-Джая
Форма кіравання Федэратыўная парламентарная выбарчая манархія
Янг дзі-Пертуан Агонг
Прэм’ер-міністр
Ібрагім Ісмаіл
Анвар Ібрагім
Дзярж. рэлігія Іслам (сунізм)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
67-я ў свеце
330.803 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2024)
• Перапіс (2020)
Шчыльнасць

34.564.810[1] чал.
32,447,385 чал.
92 чал./км²  (116-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$769,4 млрд[1]  (29-ы)
$25.833
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$338,1 млрд[1]  (28-ы)
$12.127
ІРЧП (2014) 0,779[2] (высокі) (62-ы)
Этнахаронім Малайцы
Валюта Малайзійскі рынгіт (RM, MYR)
Інтэрнэт-дамен .my
Код ISO (Alpha-2) MY
Код ISO (Alpha-3) MYS
Код МАК MAS
Тэлефонны код +60
Часавыя паясы +8
a. Мясцовы літаратурны стандарт малайскай мовы

Малайзія (малайск.: Malaysia [məlejsiə]; англ.: [məˈleɪʒə] або [məˈleɪsiə]) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Барнеа. Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча — 330,8 тыс. км². Сталіца — Куала-Лумпур (1,5 млн чал.). Адміністрацыйны цэнтр краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, — Путраджая. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайская. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва — каля 60 %. Адміністрацыйны падзел: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Федэратыўная канстытуцыйная манархія падобная да Вестмінстэрскай сістэмы. Манарх выбіраецца па выніках тайнага галасавання Савета кіраўнікоў, у які ўваходзяць спадчынныя султаны дзевяці з 13 штатаў краіны. Кіраўнік Малайзіі займае трон пяць гадоў без права перавыбрання на другі тэрмін запар. 30 ліпеня 2019 года ў Малайзіі прайшла каранацыя вярхоўнага кіраўніка краіны Абдулы Рыяятудзіна Аль-Мустафы Білаха. Ён прысягнуў у якасці манарха Малайзіі 31 студзеня, змяніўшы караля Мухамада V, які адрокся ад трона[4].

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая двухпалатным Парламентам. Верхняя палата — Сенат. Ніжняя, Палата Прадстаўнікоў, фармуецца на тэрмін 5 гадоў па выніках усеагульных прамых выбараў.

Выканаўчую ўладу здзяйсняе Кабінет на чале з Прэм’ер-міністрам.

У Малайзіі дзейнічаюць каля 40 буйных палітычных партый. Дамінуючыя пазіцыі ва ўнутрыпалітычным жыцці займае кааліцыя Нацыянальны фронт (13 партый). Вядучая роля ў ёй належыць найбуйнейшай, фактычна кіруючай партыі — Аб’яднанай малайскай нацыянальнай арганізацыі (АМНА). Найболей уплывовая апазіцыйная партыя Панмалайзійская ісламская партыя (ПАС).

Насельніцтва 26,6 млн чал., з іх 65 % малайцы і роднасныя ім этнасы, 26 % — кітайцы, 8 % — індыйцы і іншыя выхадцы з Паўднёвай Азіі, 1-2 % — еўрапейцы і інш.

Па асноўных эканамічных паказчыках Малайзія ўваходзіць у лік новых індустрыяльных краін. У 2007 годзе рост ВУП склаў 6 % (у 2006 — 5,9 %).

Найбуйнейшым сектарам эканомікі з’яўляецца сфера паслуг 50 % ВУП. У 2007 Малайзію наведалі больш 20,7 млн турыстаў. Найболей дынамічна развіваецца апрацоўчая прамысловасць, якая складае 30 % ВУП. Галоўны яе сектар — выпуск арыентаванай на экспарт электроннай і электратэхнічнай прадукцыі. На здабываючую прамысловасць (нафта, газ, волава і інш.) прыходзіцца 7 % ВУП. Удзельная вага сельскай гаспадаркі 8 % ВУП (звыш 50 % сусветнай вытворчасці пальмавага алею, 3-е месца ў свеце па вытворчасці натуральнага каўчука).

Краіна ў ліку асноўных сусветных вытворцаў інтэгральных схем, кандыцыянераў, радыё- і тэлевізійнай апаратуры. Малайзія мае ўласнае аўтамабілебудаванне (тры нацыянальных аўтамабільных прадпрыемствы — «Пратон», «Перадуа», «Хайком»).

Знешнегандлёвае абарачэнне Малайзіі, якая ўваходзіць у першую дваццатку дзяржаў свету па гэтым паказчыку, у 2007 склала 324,2 млрд дол. ЗША (у 2006—285,3 млрд дол.). Экспарт у асноўным прадстаўлены гатовымі вырабамі — электроніка і электратэхніка, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці. У імпарце галоўнымі артыкуламі з’яўляюцца тавары прамежкавага спажывання (кампаненты і паўфабрыкаты для вытворчасці гатовых вырабаў). Асноўныя гандлёвыя партнёры ЗША, Сінгапур, Японія і Кітай. Аб’ём прамых замежных інвестыцый у 2007 склаў больш 6 млрд.дол. Найбуйнейшымі інвестарамі застаюцца Японія і ЗША.

Прыбытак на душу насельніцтва дасягнуў $6,4 тыс. Узровень інфляцыі ў 2007 — 4 %, беспрацоўя — 3,3 %. З 2005 уведзены плаваючы курс нацыянальнай валюты, які ў сярэднім складае 3,5 рынггіта за 1 дол. ЗША. Знешні доўг — 50,3 млрд дол. ЗША.

Узброеныя сілы

[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы налічваюць 111,5 тыс. чал.: сухапутныя войскі 85 тыс.чал., ВМС 14 тыс.чал., ВПС 12,5 тыс.чал. Колькасць паліцыі каля 95 тыс.чал.

Зноскі