Спіс памерлых у 2021 годзе
У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2021 годзе.
Студзень[правіць | правіць зыходнік]
- 2 студзеня: Уладзімір Барысавіч Коранеў (80) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, педагог, народны артыст Расіі (1998).
- 2 студзеня: Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч (82) — беларускі вучоны ў галіне нейрахірургіі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009)[1].
- 4 студзеня: Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў (94) — беларускі пісьменнік[2].
- 5 студзеня: Міхаіл Юр’евіч Сазонаў (64) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, брат Аляксандра Юр’евіча Сазонава, Міністра прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь[3].
- 5 студзеня: Анатоль Кірылавіч Цітоў (73) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст[4].
- 10 студзеня: Віктар Аляксандравіч Конан (64) — намеснік генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[5].
- 10 студзеня: Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (78) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны[6].
- 12 студзеня: Філарэт (Вахрамееў) (85) — праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (1978—2013), першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі[7].
- 13 студзеня: Сеюм Месфін (71) — экс-міністр замежных спраў Эфіопіі[8].
- 13 студзеня: Абай Цэхае (67) — эфіопа-тыграйскі палітык[9].
- 14 студзеня: Барыс Юр’евіч Грачэўскі (71) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст[10].
- 14 студзеня: Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў (97) — беларускі мастак, народны мастак БССР (1983)[11].
- 16 студзеня: Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка (82) — беларускі прадпрымальнік, генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»[12]
- 17 студзеня: Леанід Міхайлавіч Лыч (91) — беларускі гісторык[13].
- 20 студзеня: Барыс Абрамавіч Забораў (85) — беларускі мастак[14].
- 22 студзеня: Святлана Аляксееўна Некіпелава (76) — беларуская акторка[15].
- 23 студзеня: Лары Кінг (87) — амерыканскі тэлежурналіст[16].
- 24 студзеня: Арык Браўэр — аўстрыйскі мастак.
- 28 студзеня: Васіль Сямёнавіч Ланавы (87) — савецкі і расійскі акцёр кіно, народны артыст СССР (1985)[17].
Люты[правіць | правіць зыходнік]
- 11 лютага: Ізадор Зінгер (96) — амерыканскі матэматык
- 15 лютага: Марыя Аркадзеўна Бяспалая (72) — беларускі гісторык[18].
- 15 лютага: Лявон Іванавіч Дзейка (71) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч[19].
- 22 лютага: Лука Атанасіа (43) — італьянскі дыпламат, пасол Італіі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга[20].
- 24 лютага: Роберт Цупрык (66) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (2001—2021).
Сакавік[правіць | правіць зыходнік]
- 5 сакавіка: Іван Андрэевіч Муравейка (99) — беларускі паэт[21].
- 14 сакавіка: Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (56) — беларускі ваенны і дыпламат[22].
- 17 сакавіка: Джон Магуфулі (61) — прэзідэнт Танзаніі (2015—2021)[23].
Красавік[правіць | правіць зыходнік]
- 9 красавіка: Прынц Філіп (99) — герцаг Эдынбургскі, муж каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II.
- 10 красавіка: Арыядна Барысаўна Ладыгіна (94) — беларускі вучоны ў галіне эстэтыкі, педагог.
- 10 красавіка: Уладзімір Антонавіч Папковіч (86) — беларускі паэт, перакладчык[24].
- 13 красавіка: Леанід Леанідавіч Барткевіч (71) — беларускі спявак і музыка, саліст ансамбля «Песняры»[25].
- 14 красавіка: Анатоль Канстанцінавіч Клышка (85) — беларускі пісьменнік[26].
- 20 красавіка: Ідрыс Дэбі (68) — Прэзідэнт Чада (1990—2021).
- 28 красавіка: Майкл Колінз (90) — амерыканскі астранаўт, камандзір экіпажа касмічнага карабля «Апалон-11».
Май[правіць | правіць зыходнік]
- 4 мая: Іван Канстанцінавіч Стадольнік (80) — беларускі празаік, паэт[27].
- 14 мая: Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка (60) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[28].
- 14 мая: Дзмітрый Кузьміч Новікаў (82) — беларускі вучоны-медык, алерголаг, імунолаг[29].
- 16 мая: Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (65) — беларускі гісторык[30].
- 18 мая: Віктар Міхайлавіч Бельскі (66) — беларускі лёгкаатлет, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года[31].
- 19 мая: Мікіта Барысавіч Куканенка (22) — ваенны лётчык, лейтэнант ВПС Рэспублікі Беларусь, герой Беларусі (2021, пасмяротна)[32].
- 19 мая: Андрэй Уладзіміравіч Нічыпарчык (33) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа, герой Беларусі (2021, пасмяротна)[32].
- 21 мая: Вітольд Ашурак (50) — беларускі грамадскі і палітычны актывіст, палітычны зняволены[33].
- 22 мая: Эдмінас Багдонас (57) — літоўскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2007—2011)[34].
- 23 мая: Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (94) — беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982)[35].
- 28 мая: Лу Монг Лан (95) — генерал-лейтэнант Узброеных Сіл Рэспублікі В’етнам.
Чэрвень[правіць | правіць зыходнік]
- 1 чэрвеня: Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч (84) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат[36].
- 9 чэрвеня: Лібуша Шафранкава (68) — чэшская актрыса.
- 11 чэрвеня: Алег Уладзіміравіч Хадыка (79) — беларускі мастацтвазнаўца, рэстаўратар, педагог.
- 12 чэрвеня: Ігар Мікалаевіч Жалязоўскі (57) — беларускі канькабежац, сярэбраны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м[37].
- 13 чэрвеня: Юрый Мікалаевіч Гарулёў (77) — беларускі аператар, рэжысёр і сцэнарыст[38].
- 14 чэрвеня: Леанід Кірэевіч Левановіч (83) — беларускі пісьменнік[39].
- 15 чэрвеня: Аляксандр Аляксандравіч Гугнін (80) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, крытык[40].
- 15 чэрвеня: Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў (93) — савецкі касманаўт.
- 18 чэрвеня: Алег Вільгельмавіч Іоў (63) — беларускі археолаг, даследчык Беларускага Палесся[41].
Ліпень[правіць | правіць зыходнік]
- 3 ліпеня: Леў Мікалаевіч Гумілеўскі (90) — беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (1991)[42].
- 5 ліпеня: Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (81) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр[43].
- 7 ліпеня: Жавенель Маіз (53) — прэзідэнт Гаіці[44].
- 14 ліпеня: Мамнун Хусейн (80) — прэзідэнт Пакістана (2013—2018)[45].
- 15 ліпеня: Анатоль Іванавіч Бадуеў (69) — беларускі трэнер па лёгкай атлетыцы[46].
- 15 ліпеня: Алег Парфір’евіч Чудакоў (80) — беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі[47].
- 19 ліпеня: Андрэй Юр’евіч Мдывані (83) — беларускі кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі (2013)[48].
- 20 ліпеня: Эльжбета Радзівіл (103) — князёўна, дачка перадапошняга ардыната Нясвіжа Альбрэхта Радзівіла.
- 21 ліпеня: Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (63) — беларускі пісьменнік[49].
- 29 ліпеня: Альбер Вануа (98) — французскі кардынал[50].
Жнівень[правіць | правіць зыходнік]
- 1 жніўня: Аляксей Уладзіміравіч Мжачык (25) — беларускі цяжкаатлет[51].
- 1 жніўня: Анатоль Радыёнавіч Рудакоў (71) — савецкі і расійскі кінаакцёр, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1996)[52].
- 2 жніўня: Віталь Васільевіч Шышоў (26) — беларускі грамадскі актывіст[53].
- 4 жніўня: Васіль Мікалаевіч Шлапуноў (89) — беларускі вучоны ў галіне кормавытворчасці. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003)[54].
- 5 жніўня: Галіна Пятроўна Караткевіч (99) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка РСФСР (1974)[55].
- 5 жніўня: Яўген Кірылавіч Марчук (80) — украінскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Украіны (1995—1996)[56].
- 8 жніўня: Алена Сямёнаўна Васілевіч (98) — беларуская пісьменніца[57].
- 9 жніўня: Сяргей Адамавіч Кавалёў (91) — савецкі і расійскі праваабаронца і дысідэнт, упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі (1994—1995)[58].
- 12 жніўня: Сяргей Георгіевіч Багласаў (71) — беларускі архітэктар [59].
- 13 жніўня: Віктар Піліпавіч Пуцькоў (83) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (1991—1997), заслужаны трэнер СССР[60].
- 14 жніўня: Ігар Давідавіч Ойстрах (90) — савецкі і расійскі скрыпач, народны артыст СССР (1989)[61].
- 15 жніўня: Абдэльхамід Брахімі (85) — Прэм’ер-міністр Алжыра (1984—1988)[62].
- 21 жніўня: Галіна Аляксандраўна Арлова (92) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991)[63].
- 25 жніўня: Гуніла Бергстрэм (79) — шведская пісьменніца[64].
- 26 жніўня: Алесь Разанаў (73) — беларускі пісьменнік[65].
- 27 жніўня: Эдманд Фішэр (101) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992).[66].
- 29 жніўня: Юрый Аляксеевіч Пудышаў (67) — савецкі і беларускі футбаліст[67].
- 29 жніўня: Жак Роге (79) — бельгійскі яхтсмен, прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (2001—2013)[68].
- 31 жніўня: Рыма Валяр’янаўна Андрэева (94) — беларускі, расійскі і ўзбекскі архітэктар.
- 31 жніўня: Раман Маліноўскі (86) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Маршал Сейма ПНР (1985—1989)[69].
Верасень[правіць | правіць зыходнік]
- 2 верасня: Мікіс Тэадаракіс (96) — грэчаскі кампазітар, грамадскі і палітычны дзеяч[70].
- 6 верасня: Жан-Поль Бельмандо (88) — французскі акцёр[71].
- 8 верасня: Яўген Мікалаевіч Зінічаў (55) — расійскі дзяржаўны дзеяч, Міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў (2018—2021)[72].
- 8 верасня: Ігар Іванавіч Шклярэўскі (83) — савецкі і расійскі паэт, перакладчык беларускага паходжання[73].
- 10 верасня: Жоржы Сампаю (81) — партугальскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Партугаліі (1996—2006)[74].
- 14 верасня: Віктар Германавіч Казанцаў (75) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал арміі (2000)[75].
- 14 верасня: Юрый Георгіевіч Сядых (66) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён[76].
- 15 верасня: Валерый Пятровіч Шчэрыца (74) — беларускі джазавы трубач, заслужаны артыст Беларусі (1990).
- 16 верасня: Аляксей Ягоравіч Шмакаў (88) — беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст[77].
- 17 верасня: Абдэль Азіз Бутэфліка (84) — алжырскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Алжыра (1999—2019)[78].
- 18 верасня: Нінэль Іванаўна Аладава (87) — беларускі архітэктар, спецыялістка ў вобласці інтэр’еру і мэблі
- 19 верасня: Джымі Грыўз (81) — англійскі футбаліст, чэмпіён свету ў складзе нацыянальнай зборнай Англіі (1966)[79].
- 20 верасня: Валянціна Цімафееўна Петрачкова (82) — беларуская актрыса, Заслужаная артыстка Беларусі (1984)[80].
- 21 верасня: Махамед Хусейн Тантаві (85) — егіпецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Егіпта (1991—2012), фельдмаршал[81].
- 22 верасня: Абдэль Кадэр Бенсалах (79) — алжырскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета нацыі (2002—2019), в. а. Прэзідэнта Алжыра (2019)[82].
- 26 верасня: Сяргей Рыгоравіч Герасімец (55) — савецкі і беларускі футбаліст[83].
Кастрычнік[правіць | правіць зыходнік]
- 1 кастрычніка: Канстанцін Паўлавіч Севярынец (69) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст[84].
- 8 кастрычніка: Чэслаў Сэнюх (91) — польскі літаратар, перакладчык, публіцыст.
- 9 кастрычніка: Абальхасан Банісадр (88) — іранскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Ірана (1980—1981)[85].
- 13 кастрычніка: Віктар Пятровіч Бруханаў (85) — савецкі інжынер-энергетык, дырэктар Чарнобыльскай АЭС.
- 14 кастрычніка: Уладзімір Мікалаевіч Ізапольскі (86) — беларускі трэнер па грэка-рымскай барацьбе, заслужаны трэнер СССР і БССР[86].
- 17 кастрычніка: Уладзімір Паўлавіч Трафіменка (77) — беларускі дызайнер, спецыяліст у прамысловым дызайне і мастацтве.
- 17 кастрычніка: Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (73) — беларускі гісторык, дыпламат, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014)[87].
- 18 кастрычніка: Колін Паўэл (84) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, Дзяржаўны сакратар ЗША (2001—2005)[88].
- 18 кастрычніка: Антон Фурс (94) — ветэран беларускага супраціву.
- 20 кастрычніка: Барыс Барысавіч Цітовіч (73) — беларускі мастак[89].
- 20 кастрычніка: Віктар Іванавіч Яўграфаў (73) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, каскадзёр[90].
- 21 кастрычніка: Таццяна Майсееўна Ханіна (84) — беларускі архітэктар.
- 21 кастрычніка: Бернард Хайтынк (92) — нідэрландскі дырыжор.
- 22 кастрычніка: Юрый Станкевіч (72) — беларускі пісьменнік.
- 23 кастрычніка: Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка (79) — беларускі вучоны, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- 23 кастрычніка: Аляксандр Уладзіміравіч Рагожкін (72) — савецкі і расійскі рэжысёр і сцэнарыст[91].
- 24 кастрычніка: Сяргей Аляксеевіч Булыга (68) — беларускі пісьменнік і сцэнарыст[92].
- 25 кастрычніка: Аляксандр Коктыш (54) — беларускі журналіст.
- 26 кастрычніка: Вольга Мікалаеўна Ляўко (74) — беларускі археолаг.
- 26 кастрычніка: Ро Дэ У (88) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя[93].
- 27 кастрычніка: Уладзімір Іванавіч Сытчанка (70) — беларускі мастак.
- 30 кастрычніка: Ігар Леанідавіч Кірылаў (89) — савецкі і расійскі дыктар, народны артыст СССР (1988)[94].
Лістапад[правіць | правіць зыходнік]
- 1 лістапада: Віктар Іванавіч Какарэка (66) — беларускі нумізмат.
- 1 лістапада: Маіна Максімаўна Бабарыка (91) — беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса.
- 2 лістапада: Вальмен Мікалаевіч Аладаў (91) — беларускі архітэктар, заслужаны архітэктар БССР (1969)[95].
- 4 лістапада: Алег Анатольевіч Макушнікаў (61) — беларускі археолаг і гісторык.
- 7 лістапада: Дын Стокуэл (85) — амерыканскі акцёр.
- 11 лістапада: Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (85) — дзяржаўны прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (1989—1994), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1993).
- 11 лістапада: Яўген Іванавіч Чазаў (92) — савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- 15 лістапада: Віктар Максімавіч Чарнабаеў (91) — беларускі спявак (бас), народны артыст Беларускай ССР (1964)[96].
- 16 лістапада: Мікола Шабовіч (62) — беларускі паэт.
- 17 лістапада: Сяргей Філімонаў (62) — вядучы тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо»[97].
- 18 лістапада: Дзяніс Юр’евіч Коўба (42) — беларускі футбаліст і трэнер[98].
- 20 лістапада: Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (89) — беларускі архітэктар.
- 20 лістапада: Валерый Барысавіч Гаркалін (67) — расійскі акцёр.
- 21 лістапада: Ніна Іванаўна Русланава (75) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно[99].
- 23 лістапада: Чон Ду Хван (90) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэспублікі Карэя[100].
- 24 лістапада: Алег Арсеневіч Вараб’ёў (74) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).
- 27 лістапада: Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі (67) — беларускі паэт[101].
- 28 лістапада: Аляксандр Барысавіч Градскі (72) — савецкі і расійскі спявак, мультыінструменталіст, аўтар песень, паэт, кампазітар. Народны артыст Расіі[102]
Снежань[правіць | правіць зыходнік]
- 1 снежня: Яўген Уладзіміравіч Мядзько (71) — беларускі архітэктар.
- 3 снежня: Ламін Дзіяк (88) — сенегальскі і міжнародны спартыўны функцыянер, прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных федэрацый (1999—2015).
- 3 снежня: Ніна Мікалаеўна Ургант (92) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно.
- 5 снежня: Боб Доўл (98) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Палаты прадстаўнікоў (1961—1969), сенатар (1969—1996)[103].
- 6 снежня: Вольга Фаўстынаўна Ількіў (101) — украінская партызанка і афіцэр сувязі ва Украінскай паўстанчай арміі[104].
- 8 снежня: Фарыда Джафар кызы Мамедава (85) — азербайджанскі гісторык, доктар гістарычных навук[105].
- 9 снежня: Ліна Вертмюлер (93) — італьянскі рэжысёр і сцэнарыст.
- 11 снежня: Галіна Марцінаўна Самсова (84) — расійская артыстка балета.
- 11 снежня: Міхаіл Якаўлевіч Фінберг (74) — беларускі дырыжор, Народны артыст Беларусі (1994)[106].
- 12 снежня: Пётр Іванавіч Брыгадзін (72) — беларускі гісторык, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003)[107]
- 12 снежня: Пётр Фролавіч Дзмітрачкоў (84) — беларускі гісторык.
- 13 снежня: Сяргей Аляксандравіч Салаўёў (77) — расійскі рэжысёр і акцёр.
- 15 снежня: Марыя Васільеўна Саўко (67) — беларуская філолаг і педагог.
- 16 снежня: Васіль Сяргеевіч Мічурын (105) — удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войн, Герой Савецкага Саюза (1940).
- 21 снежня: Эдвард Антонавіч Жаўрыд (82) — беларускі анколаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР[108].
- 26 снежня: Дэсманд Туту (90) — англіканскі архіепіскап Кейптаўнскі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1984)[109].
- 26 снежня: Каралас Папульяс (92) — грэчаскі палітык, прэзідэнт Грэцыі (2005—2015)[110].
- 27 снежня: Віталь Міхайлавіч Быкаў (80) — беларускі акцёр тэатра і кіно[111].
- 30 снежня: Міхаіл Антонавіч Казінец (83) — беларускі дырыжор, мастацкі кіраўнік Беларускага нацыянальнага аркестра народных інструментаў імя І. Жыновіча, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1985—2005), народны артыст Беларусі (1987)[112].
- 31 снежня: Васіль Пятровіч Шаранговіч (82) — беларускі мастак, народны мастак Беларусі (1991)[113].
- 31 снежня: Бэці Уайт (99) — амерыканская актрыса.
Зноскі
- ↑ Памёр нейрахірург Арнольд Смеяновіч
- ↑ Пайшоў з жыцьця адзін з найстарэйшых сябраў БНФ Фэлікс Шкірманкоў
- ↑ Памёр экс-намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Міхаіл Сазонаў
- ↑ Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
- ↑ Памёр экс-намеснік генпракурора Віктар Конан — вёў справу «банды Марозава», быў пад санкцыямі Еўрасаюза
- ↑ Памёр былы рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэта Аркадзь Русецкі
- ↑ Памёр былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт. У яго быў каранавірус
- ↑ Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin , msn.com, Al Jazeera (January 13, 2021).
- ↑ Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout. .
- ↑ Мастацкі кіраўнік «Ералаша» Барыс Грачэўскі памёр ад каранавіруса
- ↑ Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
- ↑ Умер основатель «Белиты» Виктор Терещенко Архівавана 5 сакавіка 2021.
- ↑ Памёр прафесар Леанід Лыч
- ↑ Мастак Барыс Забораў памёр у Францыі, паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры
- ↑ Памерла актрыса Святлана Некіпелава
- ↑ Памёр славуты амерыканскі інтэрв’юер Лары Кінг
- ↑ Памёр акцёр Васіль Ланавы
- ↑ Бяспалая Марыя Аркадзьеўна Архівавана 4 сакавіка 2021.
- ↑ Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус
- ↑ Italian ambassador to DR Congo dies in attack on UN convoy(англ.), the Guardian (22 February 2021).
- ↑ Памёр дзіцячы пісьменнік Іван Муравейка
- ↑ Умер бывший посол Беларуси в Азербайджане. У него был COVID-19 Архівавана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Памёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі. Ён адмаўляў кавід і казаў, што краіна перамагла хваробу
- ↑ Памёр паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч
- ↑ Памёр «пясняр» Леанід Барткевіч
- ↑ Памёр легендарны Анатоль Клышка. Па яго «Буквары» вучыліся мільёны беларусаў
- ↑ Пайшоў з жыцця празаік, паэт, журналіст Іван Стадольнік
- ↑ Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка
- ↑ Ушёл из жизни Новиков Дмитрий Кузьмич
- ↑ Памёр гісторык Яўген Анішчанка
- ↑ Памёр вядомы беларускі лёгкаатлет Віктар Бельскі
- ↑ а б Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах
- ↑ У шклоўскай калоніі памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак
- ↑ Памёр Эдмінас Багдонас — былы амбасадар Літвы ў Беларусі
- ↑ Памёр мастак-авангардыст Аляксандар Салаўёў
- ↑ Скончался бывший министр культуры Войтович Е. К. Архівавана 3 чэрвеня 2021.
- ↑ Памёр легендарны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі
- ↑ Памёр рэжысёр Юрый Гарулёў
- ↑ Памёр пісьменнік Леанід Левановіч. Да апошняга часу ён жыў на лецішчы ў Вілейскім раёнеАрхівавана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ Профессор ПГУ и первостроитель Новополоцка Александр Гугнин умер от коронавируса. Что вспоминают о нем его ученики?
- ↑ Іоў Алег Вiльгельмавiч (1957—2021)
- ↑ Памяці Льва Гумілеўскага
- ↑ Памёр Уладзімір Мяньшоў
- ↑ Забілі прэзідэнта Гаіці
- ↑ Умер Мамнун Хусейн, бывший президент Пакистана
- ↑ Умер известный белорусский тренер по легкой атлетике Анатолий Бадуев Архівавана 15 ліпеня 2021.
- ↑ На 81-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі сківічны хірург
- ↑ Ушел из жизни народный артист Беларуси композитор Андрей Мдивани
- ↑ Памёр выбітны жодзінец, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. Яму было 63 гады(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ У Рыме адышоў у вечнасць найстарэйшы да гэтага часу кардынал — езуіт Альбэр Вануа
- ↑ У аўтакатастрофе ў Германіі загінуў беларускі штангіст
- ↑ Умер заслуженный артист России Анатолий Рудаков
- ↑ У Кіеве знойдзены мёртвым кіраўнік «Беларускага дома ў Украіне» Віталь Шышоў
- ↑ Шлапуноў Васілій Мікалаевіч
- ↑ Умерла старейшая петербургская актриса Галина Короткевич
- ↑ Скончался четвертый премьер-министр Украины Марчук
- ↑ Памерла вядомая беларуская пісьменніца Алена Васілевіч
- ↑ Памёр праваабаронца Сяргей Кавалёў — ён займаўся і беларускім пытаннем
- ↑ Памёр Сяргей Багласаў, які аднавіў Траецкае прадмесце і вярнуў Ратушу
- ↑ Разное. На 84-м году жизни умер бывший вице-президент НОК Беларуси Виктор Путьков
- ↑ Ушел из жизни выдающийся скрипач и педагог Игорь Ойстрах
- ↑ Décès de l’ancien Premier ministre Abdelhamid Brahimi à l'âge de 85 ans
- ↑ Памерла народная артыстка БССР Галіна Арлова
- ↑ Gunilla Bergström död — blev 79 år
- ↑ На 74-м годзе памёр беларускі паэт Алесь Разанаў
- ↑ Edmond H. Fischer, 101, Who Helped Discover How Cells Talk, Dies
- ↑ Памёр чэмпіён СССР па футболе ў складзе менскага «Дынама» Юрый Пудышаў
- ↑ Памёр былы прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Жак Роге
- ↑ Roman Malinowski nie żyje. Były marszałek Sejmu miał 86 lat.
- ↑ Памёр кампазітар Мікіс Тэадаракіс. Гэта ён прыдумаў легендарную музыку да танца сіртакі
- ↑ Памёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо
- ↑ У Расіі на вучэннях загінуў галоўны ратавальнік
- ↑ Умер Игорь Шкляревский
- ↑ Умер бывший президент Португалии Жоржи Сампайю
- ↑ Умер экс-командующий войсками на Северном Кавказе Казанцев
- ↑ Умер олимпийский чемпион Седых, мировой рекорд которого до сих пор не побит
- ↑ Ушёл из жизни автор скульптуры «Отдыхающий Геракл» в Евпатории
- ↑ Умер бывший президент Алжира Абдельазиз Бутефлика
- ↑ Умер Джимми Гривз. Лучшему бомбардиру чемпионата Англии был 81 год
- ↑ Пайшла з жыцця Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Валянціна Петрачкова
- ↑ Former Egyptian defense minister Mohamed Hussein Tantawi dies at 85
- ↑ Former Algerian president Abdelkader Bensalah dies at 80
- ↑ Памёр Сяргей Герасімец. Вось што ён казаў пра сітуацыю ў Беларусі
- ↑ Памёр журналіст і паэт Кастусь Севярынец, пад яго голас Віцебшчына абуджалася ў 1990-я
- ↑ Family, Iranian state media say Iran’s first president, Abolhassan Banisadr, dies in Paris from long illness at age 88
- ↑ Умер тренер по греко-римской борьбе Владимир Изопольский
- ↑ 17 кастрычніка 2021 гада сышоў з жыцця выдатны беларускі вучоны, дыпламат Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі Архівавана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл памёр ад каранавірусу
- ↑ Памёр заснавальнік музея Першай сусветнай у Заброддзі, на Вілейшчыне, мастак Барыс Цітовіч Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Умер сыгравший Мориарти в советском «Шерлоке Холмсе» актер Виктор Евграфов
- ↑ Памёр Аляксандр Рагожкін — аўтар «Нацыянальнага палявання»
- ↑ Умер Сергей Булыга
- ↑ Умер экс-президент Южной Кореи Ро Дэ У
- ↑ Памёр савецкі дыктар Ігар Кірылаў
- ↑ Архитектор-новатор, ученый, педагог. Ушел из жизни легендарный белорусский зодчий Вальмен Аладов Архівавана 3 лістапада 2021.
- ↑ Виктор Чернобаев (1930—2021)
- ↑ Пайшоў у іншы свет Сяргей Філімонаў , Народная Воля (17.11.2021 в 9:47). Праверана 17 лістапада 2021. Архівавана 17 лістапада 2021.
- ↑ Памёр былы гулец зборнай Беларусі па футболе Дзяніс Коўба
- ↑ Умерла актриса Нина Русланова
- ↑ Yonhap: умер бывший президент Республики Корея Чон Ду Хван
- ↑ Умер белорусский поэт Николай Метлицкий
- ↑ Памёр спявак і кампазітар Аляксандр Градскі , Белсат (28 лістапада 2021). Праверана 28 лістапада 2021.
- ↑ У ЗША памёр палітык-рэспубліканец Боб Доўл . charter97.org. Хартыя'97 (5 снежня 2021). Праверана 7 снежня 2021.
- ↑ У Львові померла 101-річна зв’язкова УПА Ольга Ільків
- ↑ Fəridə Məmmədova Salyanda dəfn olunacaq
- ↑ Не стала маэстра Міхаіла Фінберга — развітанне з артыстам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі
- ↑ Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін Архівавана 12 снежня 2021.
- ↑ Памяти Эдварда Антоновича Жаврида
- ↑ Умер лауреат Нобелевской премии мира
- ↑ Умер бывший президент Греции
- ↑ Памёр акцёр фільмаў «Бронзавая птушка» і «Корцік» Віталь Быкаў
- ↑ Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
- ↑ Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч