Філіпіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
Радок 76: Радок 76:
{{Геастратэгічныя пункты сусветнага акіяна}}
{{Геастратэгічныя пункты сусветнага акіяна}}


[[Катэгорыя:Філіпіны| ]]



{{Link GA|es}}
{{Link GA|en}}
{{Ціхі акіян}}
{{Ціхі акіян}}

[[Катэгорыя:Філіпіны| ]]

Версія ад 15:42, 14 сакавіка 2015

Філіпіны
Republika ng Pilipinas
Republic of the Philippines
Герб Філіпін
Сцяг Філіпін Герб Філіпін
Дэвіз: «Maka-Diyos, Makatao, Makakalikasan, at Makabansa»
«За Бога, народ, прыроду і краіну»
Гімн: «Lupang Hinirang»
«Абраная Краіна»
Дата незалежнасці  12 чэрвеня 1898 года (ад Іспаніі)

4 ліпеня 1946 года (ад ЗША)

Афіцыйныя мовы Filipino[d][1][2] і англійская[3]
Сталіца Маніла
Найбуйнейшыя гарады Маніла (у складзе канурбацыі Метра-Маніла), Кесон-Сіці
Форма кіравання Унітарным прэзідэнцкая канстытуцыйная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Бенігна Акіна
Джэджамар Бінэй
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
70-я ў свеце
299 764 км²
0,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

103 775 002[4] чал. (12-я)
306 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,644[5] (сярэдні) (112-ы)
Валюта 1 філіпінскае песа = 100 сентава (сентыма) (PHP)
Інтэрнэт-дамен .ph
Код ISO (Alpha-2) PH
Код ISO (Alpha-3) PHL
Код МАК PHI
Тэлефонны код +63
Часавыя паясы +8

Філіпіны — астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у Ціхім акіяне паміж Інданезіяй і Тайванем.

Гісторыя

Філіпіны насялялі плямёны аўстралоіднай расы, у II-м тысячагоддзі да н.э. іх адцяснілі ў горныя раёны паўднёвамангалоідныя народы. У 1521 г. Філіпіны наведала іспанская экспедыцыя Ф.Магелана, які загінуў у сутычцы з жыхарамі вострава Мактан. У 1565 г. з прыбыцця флоту М.Л.Легаспі пачалося іспанскае заваяванне Філіпін. Да канца XVI ст. іспанцы падпарадкавалі большую частку краіны, акрамя ісламізаванага ў XIV — XV стст. насельніцтва, якое захавала напоўдні незалежнасць да XIX ст. У хуткім часе большасць філіпінцаў хрысціянізавана. На Філіпінах усталявалася сістэма кіравання на ўзор іспанскіх калоній у Амерыцы. З XVII ст. іспанцы ізалявалі краіну ад знешняга свету. Выхад з ізаляцыі ў пачатку XIX ст. спрыяў уздыму гаспадаркі Філіпін і мясцоваму культурна-асветніцкаму руху (галоўны яго прадстаўнік Х.Рысаль). У 1892 г. заснавана тайная патрыятычная арганізацыя Каціпунан (кіраўнік А.Баніфасіо), якая ўзначаліла нацыянальнае паўстанне 18961897 гг. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 г. на Філіпіны высадзіліся войскіЗША, 12 чэрвеня 1898 г. абвешчана незалежная Філіпінская Рэспубліка на чале з Э.Агінальда. У выніку амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 гг. Філіпіны сталі калоніяй ЗША. У 1916 г. утвораны Заканадаўчы сход Філіпін, а паводле закона і Канстытуцыі 1934 г. у 1935 г. утвраны аўтаномны ўрад на чале з прэзідэнтам М.Л.Кесанам. У 19411942 гг. Філіпіны акупіравалі японскія войскі. У 19421944 гг. на востраве Лусон узброеную барацьбу супраць акупацыйных войскаў вяла партызанская армія Хукбалахап. У канцы 1944 — пачатку 1945 гг. тут адбыліся жорсткія баі паміж амерыканскімі і японскімі войскамі. 4 ліпеня 1946 г. абвешчана незалежнасць Філіпін. У 1965 г. прэзідэнтам краіны абраны Ф.Маркас, які ў 1972 г. увёў надзвычайнае становішча (да 1981 г.) і замацаваў свае вялікія паўнамоцтвы. Дыктатура прэзідэнта і карупцыя сярод яго паплечнікаў прывялі да народных выступленняў у лютым 1986 г., рэжым Маркаса быў скінуты. Урад прэзідэнта К.Акіна правёў дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Але ён і ўрад прэзідэнта М.Рамаса (19921998) не здолелі рэфармаваць эканоміку Філіпін. Нягледзячы на мірнае пагадненне 1996 г. з мусульманскімі арганізацыямі, радыкальныя ісламісцкія групоўкі на поўдні Філіпін працягваюць узброеную барацьбу супраць урада.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б 7 // Constitution of the Philippines — 1987.
  2. а б http://ncca.gov.ph/subcommissions/subcommission-on-cultural-disseminationscd/language-and-translation/development-of-filipino-the-national-language-of-the-philippines/
  3. а б 7 // Constitution of the Philippines — 1987.
  4. East & Southeast Asia: Philippines
  5. Human Development Report 2011. United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана August 21, 2012.
  6. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia