Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Дэмаграфія: памылка |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
{{значэнні|Спасылка=Боснія, значэнні}} |
{{значэнні|Спасылка=Боснія, значэнні}} |
||
[[Image:Map Bih entities (ru).png|thumb|250px|right]] |
[[Image:Map Bih entities (ru).png|thumb|250px|right]] |
||
'''Бо́снія і Герцагаві́на'''<ref>Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.</ref> ({{lang-bs|Bosna i Hercegovina}}, {{lang-hr|Bosna i Hercegovina}}, [[Лацінскі алфавіт|лац.]] {{lang-sr|Bosna i Hercegovina}}, [[кірыліца|кір.]] {{lang-sr|Босна и Херцеговина}}) — [[дзяржава]] ў цэнтральнай частцы [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. Складаецца з [[Федэрацыя Босніі і Герцагавіны|Федэрацыі Босніі і Герцагавіны]], [[Рэспубліка Сербская|Рэспублікі Сербскай]] і [[акруга Брчко|акругі Брчко]]. Назва краіны паходзіць ад назвы [[рака Босна|ракі Босна]] і {{lang-hu|herceg}} — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з [[Харватыя]]й, на ўсходзе з [[Сербія]]й, на паўночным усходзе з [[Чарнагорыя]]й. Мае выхад да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]]. |
'''Бо́снія і Герцагаві́на'''<ref>Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.</ref> ({{lang-bs|Bosna i Hercegovina}}, {{lang-hr|Bosna i Hercegovina}}, [[Лацінскі алфавіт|лац.]] {{lang-sr|Bosna i Hercegovina}}, [[кірыліца|кір.]] {{lang-sr|Босна и Херцеговина}}) — [[дзяржава]] ў цэнтральнай частцы [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. Складаецца з [[Федэрацыя Босніі і Герцагавіны|Федэрацыі Босніі і Герцагавіны]], [[Рэспубліка Сербская|Рэспублікі Сербскай]] і [[акруга Брчко|акругі Брчко]]. Назва краіны паходзіць ад назвы [[рака Босна|ракі Босна]] і {{lang-hu|herceg}} — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з [[Харватыя]]й, на ўсходзе з [[Сербія]]й, на паўночным усходзе з [[Чарнагорыя]]й. Мае выхад да [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]]. Большая частка насельніцтва краіны - [[Іслам|мусульмане]] славянскага паходжання. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
== Дэмаграфія == |
== Дэмаграфія == |
||
{{main|Дэмаграфія Босніі і Герцагавіны}} |
{{main|Дэмаграфія Босніі і Герцагавіны}} |
||
Поўных сучасных звестак пра колькасць і структуру насельніцтва краіны няма. Паводле неафіцыйных звестак, у БіГ цяпер жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўню. Афіцыйныя мовы — баснйцская, сербская і харвацкая. Па дадзеных перапісу |
Поўных сучасных звестак пра колькасць і структуру насельніцтва краіны няма. Паводле неафіцыйных звестак, у БіГ цяпер жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўню. Афіцыйныя мовы — баснйцская, сербская і харвацкая. Па дадзеных перапісу насельніцтва 50,7% жыхароў гэтай еўрапейскай дзяржавы - мусульмане, 30,75% - праваслаўныя, 15,19% - каталікі, 1,15 - іншыя і 1.1 - атэісты ці агностыкі<ref>http://www.popis2013.ba/popis2013/doc/Popis2013prvoIzdanje.pdf</ref>. |
||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
Версія ад 21:48, 30 ліпеня 2016
Бо́снія і Герцагаві́на[1] (басн.: Bosna i Hercegovina, харв.: Bosna i Hercegovina, лац. сербск.: Bosna i Hercegovina, кір. сербск.: Босна и Херцеговина) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора. Большая частка насельніцтва краіны - мусульмане славянскага паходжання.
Гісторыя
Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.
Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.
Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні пра выхад рэспублікі са складу Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана Дэйтанскае пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.
Геаграфія
Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (прыблізна 300 тыс. чалавек). Буйныя гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей — Босніі, што займае даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху больш на поўнач, у басейне ракі Нярэтвы.
У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нярэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.
Дзяржаўны лад і палітыка
Эканоміка
Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах у абарачэнні харвацкая куна.
Дэмаграфія
Поўных сучасных звестак пра колькасць і структуру насельніцтва краіны няма. Паводле неафіцыйных звестак, у БіГ цяпер жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўню. Афіцыйныя мовы — баснйцская, сербская і харвацкая. Па дадзеных перапісу насельніцтва 50,7% жыхароў гэтай еўрапейскай дзяржавы - мусульмане, 30,75% - праваслаўныя, 15,19% - каталікі, 1,15 - іншыя і 1.1 - атэісты ці агностыкі[2].
Архітэктура
Беларуска-баснійскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай усталяваныя 22 лістапада 1993 г. Па выніках 2013 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 10 мільёнаў долараў ЗША (рост больш, чым у 2,3 разы ў параўнанні з 2012 годам), асноўная доля гандлю прыпадае на беларускі экспарт (9,6 млн. долараў ЗША).
7 сакавіка 2014 г. у г.Сараева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя лісты Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэльку Комшычу.
Гл. таксама
Спасылкі
- Bosna i Hercegovina online. Informativno-turisticki portal (bs) (ням.) (англ.)
- Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (bs) (hr) (серб.) (англ.)
- Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Зноскі
- ↑ Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.
- ↑ http://www.popis2013.ba/popis2013/doc/Popis2013prvoIzdanje.pdf