Горад Дуброўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Дуброўна
Dubroŭna Klaštar.JPG
Панарама горада
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
7 224 чалавекі[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2137
Паштовы індэкс
211040
Аўтамабільны код
2
Горад Дуброўна (Беларусь)
Горад Дуброўна
Горад Дуброўна (Віцебская вобласць)
Горад Дуброўна

Дубро́ўна (афіц. транс.: Dubroŭna) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дубровенскага раёна, на рацэ Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. У 107 км да паўднёвага ўсходу ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі ОршаСмаленск (Расія), аўтадарогамі злучаны з Оршай, Горкамі, Асінторфам. Насельніцтва 7 224 чал. (2016)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У аснове тапоніму «Дуброўна» паняцце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Датаванне першага ўспаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 годам у Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзмітрый Сямёнавіч запісаў княгіні Соф'і і яе дзецям. Аднак сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў дакуменце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаванне падзеі[3]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласць «Дубровенскі шлях». Расійскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласць спярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[3]. Пагатоў, дагэтуль тут ужо збудавалі замак.

Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэнні ўмацаванага паселішча[3] датуецца 1514 годам. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводстваў[4]. Пазней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх і іншых.

У 1535, 1536 і 1564 Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. У 1630 Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касцёл і кляштар бернардзінцаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) па працяглай аблозе ў чэрвенікастрычніку 1654 Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезлі мясцовых жыхароў у Смаленск[3]. У 1664 напярэдадні адступлення маскоўскія акупанты зноў вывезлі з мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасць мяшчан і сялян з жонкамі і дзецьмі.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 загоны казакаў і калмыкаў на чале з расійскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 Юрый Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзенне ў мястэчку кірмаша на дзень Святога Ільі. У 1750 тут заснавалі суконную мануфактуру.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дуброўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі; з 1777 у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва, пазней губерні. На 1780 год у мястэчку дзейнічалі чатыры царквы і адзін касцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[5]. У 1781 у Дуброўне пачала працаваць гадзіннікавая фабрыка, першая ў Расійскай імперыі. У 1785 пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бернардзінскага ў 1774) пачаў дзейнічаць калегіум. У 1788 Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынка, гасцінага двара, перабудовы царквы[6] Улетку 1789 выбітны садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагоддзя, В. Гульд аб'ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[6]. У 1809 Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касцёл.

На 1860 у Дуброўне быў 1001 дом (з іх мураваных — 3), дзейнічала 6 цэркваў (з іх 3 мураваныя), мураваныя касцёл і каталіцкая капліца, драўляная сінагога і 13 іўдзейскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Мелася вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных устаноў дзейнічалі казённае яўрэйскае вучылішча 1-га разраду і сельскае вучылішча пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Праз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 Дуброўна была цэнтрам воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уласнасць Любамірскіх. У 1870 у мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 у Дуброўне было 869 жылых дамоў, з якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пач. XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёна (у 19621965 уваходзіла ў склад Аршанскага раёна). У 1925 Дуброўна атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 лютага 2011 года адбылося афіцыйнае зацверджанне сцяга горада[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У Дуброўне дзейнічаюць цэрквы Святой Тройцы і Святога Мікалая, а таксама каталіцкая капліца. Вядзецца будаванне касцёла Маці Божай Фацімскай.

Мас-медыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца раённая газета «Дняпроўская праўда».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай дубровенскай керамікі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Орша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад горада — аўтамагістраль М1E30.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дуброўна — цэнтр традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 года ў месце праводзіцца рэгіянальны фестываль музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[14].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Дубровенка ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія з'яўляюцца помнікамі археалогіі.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл бернардзінцаў
  • Сінагога Высокая (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (XVIII ст.)
  • Палац Любамірскіх (XVIII ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997.
  4. Насевіч В. Дуброўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 608.
  5. Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
  6. 6,0 6,1 Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества — Москва: Академия Архитектуры, 1950. — С. 21, 116, 163, 169, 172. — 552 с.
  7. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(руск.) 
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 Насевіч В. Дуброўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 310.
  9. Дуброўна на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  10. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 449.
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 248.
  12. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  14. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  15. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]