Пратэсты ў Беларусі, 2017

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пратэсты ў Беларусі супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўладаў пачаліся 17 лютага 2017 года з «Марша абураных беларусаў» у Мінску, а затым перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны — Бабруйск, Баранавічы, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Маладзечна, Оршу, Пінск і інш. Удзельнікі акцый пратэсту патрабуюць адмены Дэкрэта № 3 і адстаўкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які быў ініцыятарам т.зв. «падатку на дармаедства». Большасць акцый прайшла пад назвай «Марш недармаедаў». Пасля 25 сакавіка, калі ў Мінску адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў, акцыі былі ўжо адносна нешматлікія, у вулічных пратэстах удзельнічалі ўжо пераважана палітычныя актывісты[1].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

2 красавіка 2015 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выдаў Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які ўстанавіў абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія ўвесь час пражываюць у краіне, і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў ці ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш як 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, выплаціць збор у памеры 20 базавых велічынь[2].

Падатковыя органы накіравалі каля 470 тысяч паведамленняў на выплату падатку на дармаедства[3]. 20 лютага 2017 года скончыўся апошні тэрмін выплаты збору. Збор выплацілі толькі каля 54 тыс. грамадзян (прыкладна 11,5 %). Пэўная колькасць грамадзян звярнулася ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору[4]. Для тых, што не выплаціў збор, або выплаціў яго несвоечасова прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку будзе складзены пратакол, які накіруюць на разгляд у суд, які прыме рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь, або аб адміністрацыйным арышце. У выпадку адміністрацыйнага арышту грамадзянін у абавязковым парадку будзе прыцягнуты да грамадска карысных прац, пасля адбыцця якіх сума збору лічыцца выплачанай. Адміністрацыйны арышт можа быць накладзены на тэрмін да 15 сутак[4].

Акрамя таго ў 2011 годзе Беларусь перажыла фінансавы крызіс[5][6][7]. Эканамічныя праблемы ў Рэспубліцы Беларусь, адсутнасць структурных рэформаў, а таксама шэраг іншых фактараў (сярод якіх і расійская інтэрвенцыя ва Украіну і далейшая дэвальвацыя расійскага рубля[8][9]) істотна паўплывалі і на курс беларускага рубля, прывялі да падзення пакупніцкай здольнасці насельніцтва, росту беспрацоўя і г.д.[6]. Таксама ў Беларусі і далей адбываюцца сістэмныя парушэнні правоў чалавека[10][11].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Агульная масавасць пратэстаў па гарадах

17 лютага — Марш абураных беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні «Марша абураных беларусаў» ад удзелу ў ім адмовіліся Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду». Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў здагадку, што акцыя стане чарговым «лятучым пікетам», гэта значыць, яна не збярэ вялікай колькасці ўдзельнікаў і не стане значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Таксама ён дадаў, што мэтазгодна сканцэнтраваць грамадскую ўвагу і арганізацыйныя высілкі на Дні Волі. Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў патлумачыў няўдзел тым, што, на яго думку, пакуль не вычарпаны мірныя і законныя шляхі адмены Дэкрэта № 3. Старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч адзначыў, што замест арганізацыі вулічнай акцыі, якая, на яго думку, наўрад ці магла стаць паспяховай, члены арганізацыі сканцэнтраваліся на аказанні юрыдычнай дапамогі тым, хто трапіў пад дэкрэт, але не выключыў свайго далучэння, калі на акцыю выйдуць шырокія колы беларусаў[12].

17 лютага 2017 года ў цэнтры Мінска адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць Дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», на які выйшла больш за 2000 чалавек. Арганізатарамі акцыі сталі апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя. Марш пачаўся а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На прыступках Палаца Рэспублікі з прамовамі выступілі арганізатары і некаторыя ўдзельнікі акцыі. Удзельнікі скандавалі «Не — дэкрэту № 3», «Жыве Беларусь», «Не бойцеся!». Мікалай Статкевіч заявіў, што Дэкрэт № 3 «гэта адкрыты здзек над грамадствам і над кожным з нас», і заклікаў прыняць рэзалюцыю, у якой высоўваюцца патрабаванні адмяніць Дэкрэт, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, адмяніць павышэнне пенсійнага ўзросту, вярнуць народу свабодныя і справядлівыя выбары. Удзельнікі мітынгу падтрымалі рэзалюцыю. Пасля гэтага Марш рушыў па праспекце Незалежнасці да будынка Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, які размяшаны па вуліцы Савецкай № 9, каля Дома ўрада[13].

Каля Міністэрства па падатках і зборах адбыўся кароткі мітынг, падчас якога на яго прыступках удзельнікі Маршу спалілі ў вядры свае «лісты шчасця» — паведамленні з патрабаваннем аплаціць збор. У 19:12 арганізатары аб'яўвілі, што «Марш абураных беларусаў» завершаны. Напрыканцы Мікалай Статкевіч запатрабаваў ад уладаў выканання ўсіх патрабаванняў мітынгоўцаў да 25 сакавіка. Інакш, паводле яго слоў, у Дзень Волі людзі зноў збяруцца і будуць патрабаваць адстаўкі цяперашняй улады[13].

Пасля «Марша абураных беларусаў» невядомыя ў цывільным напалі на актывістаў анархісцкага руху, якія накіроўваліся дамоў. У іх адабралі транспарант, аднак самім актывістам удалося пазбегнуць затрымання[13].

19 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Гомель[правіць | правіць зыходнік]

У нядзелю, 19 лютага 2017 года мітынг супраць Дэкрэта № 3 адбыўся і ў другім па памеры горадзе Беларусі. Сход пачаўся а 12 гадзіне на плошчы Паўстання, ад якой праз дзесяць хвілін вялікая калона па вуліцы Савецкай рушыла да плошчы Леніна[14]. На чале калоны ішлі прадстаўнікі палітычных і прафсаюзных рухаў[15]. Гучалі палітычныя лозунгі, лозунгі супраць падаткаў на «дармаедства». Калона расцягнулася на сотні метраў, аўтамабілі віталі ўдзельнікаў шэсця працяглымі гукавымі сігналамі. Удзельнікі акцыі скандавалі «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі»[14].

Па розных падліках, на плошчы Леніна знаходзілася ад адной да трох тысяч чалавек[15]. На мітынг у Гомелі, як і ў Мінску, выйшлі людзі розных узростаў і розных сацыяльных статусаў[14]. Мітынг супраць Дэкрэта № 3 стаў самай масавай вулічнай акцыяй пратэсту ў Гомелі з 1990-х гадоў, калі тут праходзілі шматлікія страйкі. Многія ўдзельнікі мітынгу адзначалі, што іх натхніў марш у Мінску[15].

Арганізатары акцыі пратэсту ў Гомелі заявілі, што, калі ўрад не адменіць дэкрэта, то на Дзень Волі 25 сакавіка будзе арганізавана ўсерэспубліканская акцыя пратэсту[14].

Магілёў[правіць | правіць зыходнік]

У Магілёве гарадскія ўлады забаранілі правядзенне «Марша недармаедаў» па пешаходнай вуліцы Ленінскай. Чыноўнікі аргументавалі тым, што арганізатары ў заяўцы на акцыю пратэсту месцам яе правядзення абралі не вызначаную гарвыканкамам пляцоўку для масавых мерапрыемстваў, якая размешчана ўдалечыні ад людных мясцін горада. У выніку было вырашана правесці 19 лютага па той жа вуліцы «Прагулку недармаедаў», у якой узялі ўдзел прынамсі паўтысячы чалавек, у т.л. старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Выступоўцы гаварылі пра антынародную і антыканстытуцыйную скіраванасць дэкрэта аб дармаедах, патрабавалі яго адмены і заклікалі аб'яднаноўвацца дзеля абароны сваіх правоў[16].

Пазней на заяўнікаў «Марша недармаедаў» — каардынатара-актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава і актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава — былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянавага шэсця[17].

Іншыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

У іншых абласных цэнтрах 19 лютага акцыі не былі падрыхтаваны. Пасля падзей у Гомелі людзі пачалі стыхійна збірацца а 14-й гадзіне ў цэнтрах Брэста, Гродна і Віцебска.

У Брэсце сабралося не больш за сто чалавек. Мерапрыемства працягвалася каля гадзіны. Удзельнікі пратэсту выйшлі на плошчу Леніна каля будынку абласнога выканаўчага камітэта без плакатаў і сцягоў. Аўтамабілісты ў знак салідарнасці сігналілі. Шэсце не адбылося, пасля выступу некалькіх удзельнікаў людзі разышліся[18].

У Гродне на акцыю выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Адначасова на Савецкай плошчы актывісты збіралі подпісы за адмену Дэкрэта № 3[19].

26 лютага[правіць | правіць зыходнік]

Віцебск[правіць | правіць зыходнік]

На мітынг у Віцебску людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі, сама акцыя праходзіла досыць стыхійна, малаарганізавана. Удзел у пратэсце ўзялі людзі розных пакаленняў і сацыяльных груп[20]. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсцем ад плошчы Перамогі да плошчы Леніна[20].

Удзельнікі мітынгу скандавалі «Жыве Беларусь!». Некалькі невядомых са схаванымі тварамі час ад часу выкрыквалі «Слава Расіі!», не атрымліваючы падтрымкі ад пратэстоўцаў[20].

Напрыканцы акцыі пратэсту член БХД Таццяна Севярынец заклікала правесці наступнае шэсце 25 сакавіка, на Дзень Волі[20]. Пасля заканчэння акцыі, каля 15:10 Севярынец была затрымана супрацоўнікамі міліцыі[21].

Іншыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

У Бабруйску ў акцыі пратэсту на плошчы Леніна ўзялі ўдзел больш за 400 чалавек[22]. Перад пратэстоўцамі выступіў ураджэнец горада і адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі[20].

У Баранавічах у акцыі пратэсту на плошчы Леніна ўзялі ўдзел больш за 300 чалавек[23]. Сярод удзельніках пераважалі людзі старэйшага ўзросту, у тым ліку бацькі, чые дзеці не могуць знайсці працу[20]. Падтрымаць пратэстоўцаў прыехаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька[23]. Машыны, якія праязджалі каля плошчы, сігналілі ў знак падтрымкі[20].

У Брэсце ў акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Шэсце прайшло ад плошчы Леніна да пешаходнай вуліцы Савецкай. Удзельнікі акцыі скандавалі «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!», таксама папулярным слоганам падчас пратэсту быў «Баста!»[20]. Машыны на вуліцы Леніна сігналілі ў знак падтрымкі[20].

5 сакавікаБрэст[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Брэсце

Напярэднані, 3 сакавіка 2017 года на выхадзе з пад'езда ўласнага дома была затрымана міліцыяй і змешчана ў псіхіятрычную лячэбніцу Наталля Папкова, актывістка «Маладой Беларусі» і адна з арганізатараў вулічных акцый пратэсту ў Брэсце. Паводле словаў самой затрыманай, ёй не патлумачылі прычыну затрымання, а таксама куды яе вязуць, па прыбыцці ж у лячэбніцу проста трымалі там без якога-небудзь лячэння[24].

Раніцай 5 сакавіка пад Івацэвічамі затрымалі машыну, у якой на акцыю пратэсту ехалі лідары Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, а таксама актывісты Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (БХД). Іх машыну забралі, Лябедзьку і Рымашэўскага прывезлі ў Бярозаўскае РУУС[25].

Падтрымаць пратэстоўцаў у прыехаў блогер Максім Філіповіч, адзін з актывістаў пратэстнага руху ў Гомелі[25].

Акцыя пратэсту ў Брэсце 5 сакавіка пачалася а 12 гадзіне на плошчы Леніна. Пратэстоўцы з плошчы рушылі да будынка Брэсцкага гарвыканкама, які размешчаны непадалёк. Старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук запрасіў людзей на гутарку ў актавую залу гарвыканкама, на што пагадзілася толькі невялікая колькасць пратэстоўцаў[25]. Большасць пратэстоўцаў засталася на вуліцы, скандуючы «На вуліцу!»[25].

Да мітынгу далучыліся анархісты з транспарантам «Чыноўнік — галоўны дармаед» (руск.: Чиновник главный тунеядец) і чорнымі сцягамі, якія і ўзялі на сябе функцыю лідараў пратэсты[25]. Удзельнікі акцыі пратэсту скандавалі «Жыве Беларусь!», «Баста!», «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі», а таксама «Нет зарплаты, есть налог — депутату в кошелек!» і «Настоящий дармоед — тот, кто выдумал декрет»[25]. Анархісты павялі шэсце праз цэнтр горада, па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. Па дарозе шэсце разраслося да некалькіх тысяч чалавек. Людзі з ганкаў крамаў падтрымлівалі дэманстрантаў апладысментамі[25].

Шэсце завяршылася каля ЦУМа на праспекце Машэрава[25]. Пры канцы актывісты заклікалі людзей 11 сакавіка падтрымаць аналагічны пратэст у Пінску[25].

Увечары 5 сакавіка міліцыя затрымала чатырох анархістаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту. Судовы працэс над імі прайшоў увечары 6 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Усе абвінавачаныя былі прызнаны вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах, трое былі асуджаны на 5 сутак арышту, адзін — на 4 сутак[26].

10 сакавікаМаладзечна[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Маладзечне

9 сакавіка 2017 года Аляксандр Лукашэнка фактычна прыпыніў збор падатку на дармаедства за 2015 год, але грамадскія дзеячы заявілі, што патрабуюць поўнай адмены дэкрэта. Многія выказвалі сумнеў, што пасля замарозкі на наступных акцыях пратэсту збярэцца дастатковая колькасць людзей, паколькі гэты шаг збавіў градус напружання ў грамадстве[27].

10 сакавіка акцыя пратэсту ў Маладзечне пачалася а 18 гадзіне[28] на Цэнтральнай плошчы[27]. Да пачатку акцыі з'явіліся паведамленні, што ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Міхала Клеафаса Агінскага студэнтаў закрылі ў аўдыторыях і не выпускаюць. На плошчы была ўключана гукаўзмацняльная апаратура, якая транслявала папярэджанне МНС пра небяспеку пажараў[27].

А 18 гадзіне на плошчы сабралося 300-400 чалавек, перад прысутнымі з пастамента помніка Леніну выступілі лідар БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які таксама заклікаў прыязджаць на «Марш недармаедаў» у Мінск 15 сакавіка. Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч заклікаў чыноўнікаў выйсці пагаварыць з народам, людзі пачалі скандаваць прозвішча старшыні райвыканкама «Яхнавец» і «Жыве Беларусь!». Таксама скандавалі «Слава Генадзю Карпенку», падтрымліваючы былога старшыню Маладзечанскага гарвыканкама (1991—1994), які правёў у горадзе значныя эканамічныя пераўтварэнні і карэнным чынам дэсаветызаваў гарадскую тапаніміку, а сённяшнім кіраўнікам — «Ганьба»[27]. Да людзей на плошчы выйшаў Старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, які прапанаваў дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у будынак выканкама, але пратэстоўцы адмовіліся і запатрабавалі, каб выключылі гукаўзмацняльнікі, праз якія ішло папярэджанне МНС пра пажары. Яхнавец сышоў, а апазіцыйныя лідары зачыталі тэкст рэзалюцыі з патрабаваннем адмяніць дэкрэт, які быў ухвалены пратэстоўцамі.

Людзі шэсцем прайшлі з Цэнтральнай плошчы па пешаходнай вуліцы Прытыцкага да падатковай інспекцыі[27]. Пратэстоўцы скандавалі «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь!» і «Уладу — народу!». Шэсце дайшло амаль да чыгуначнага вакзала, каля якога размешчана падатковая, аўтамабілісты сігналілі ў знак падтрымкі. Апазіцыйныя лідары прыляпілі на дзверы падатковай ліст з тэкстам рэзалюцыі, пасля чаго акцыя была скончана[27]. Паводле ацэнак, у гэтай акцыі пратэсту прынялі ўдзел да 1000 чалавек, што робіць яе найбуйнешай у гісторыі горада[27].

Пасля акцыі быў затрыманы 16 гадовы хлопец з арафаткай на твары, а таксама яшчэ пяць чалавек, якія ехалі ў таксі з мітынга[27].

Пасля былі затрыманыя таксама лідар АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сацыял-дэмакрат Алесь Абрамовіч, актывістка БХД Вольга Кавалькова і журналіст БелаПАН Сяргей Каралевіч. Анатоль Лябедзька трансляваў затрыманне ў сваім фэйсбуку. Нейкі час яго, Губарэвіча і Каралевіча суправаджалі людзі ў цывільным, пасля чаго накінуліся і сталі збіваць[27].

11 сакавіка ў Маладзечне прайшлі суды над затрыманымі напярэдадні актывістамі апазіцыі. Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі былі асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанцыяванага марша «Я не дармаед», актывістка Вольга Кавалькова атрымала 7 сутак арышту. Прысуд пазбавіў магчымасці лідараў апазіцыі ўдзельнічаць у наступных акцыях пратэсту, у тым ліку 15 і 25 сакавіка ў Мінску[29].

11 сакавікаПінск[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Пінску

У Пінску ў суботу 11 сакавіка акцыя пратэсту, якая анансавалася як «Палескі марш недармаедаў»[30], пачалася а 12 гадзіне на плошчы Леніна. Да пачатку акцыі ўваход у Пінскі райвыканкам і падыход да помніка Леніну былі агароджаны[31]. На плошчы сабралося больш за 400 чалавек[32]. Падчас акцыі асобы ў цывільным спрабавалі затрымаць блогера з Гомеля Максіма Філіповіча, але пратэстоўцы адбілі яго ў іх. Пасля заканчэння акцыі, каб абараніць ад затрымання Філіповіча, некалькі дзясяткаў чалавек суправаджалі яго да чыгуначнага вакзала[31][33].

12 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Бабруйску і Оршы

Бабруйск[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку акцыі ў Бабруйску была затрымана прафсаюзны лідар, актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Смірнова[34].

Акцыя пратэсту ў Бабруйску 12 сакавіка а 12 гадзіне на плошчы Перамогі[22]. У ёй узялі ўдзел больш за 800 чалавек. Большасць удзельнікаў складалі пенсіянеры. Людзі былі настроеныя радыкальна і агрэсіўна, выказваючы сваю незадаволенасць Дэкрэтам №3, паўсюдным беспрацоўем і малымі заробкамі. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», «Баста!», «Не дэкрэту нумар тры, Лукашэнка, ухадзі!»[34] і "Бабры не рабы!". У Бабруйску было шмат транспарантаў і плакатаў з лозунгамі «Дэкрэты і налогі — хутка працягнем ногі», «Баста», «Не дэкрэту №3», "Бабры не рабы!", «Мы не рабы», «Разам мы сіла» і да т.п[34].

Орша[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатаку акцыі ў Оршы з раніцы пачаліся ператрусы аршанскіх актывістаў. Былі праведзены вобшукі журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава па падазрэнні ў фальшываманетніцтве і сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча[35]. Быў затрыманы актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Грышанаў. Журналісты «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, TUT.BY, рэдактар інтэрнэт-выдання «Народныя навіны Віцебска» Сяргей Серабро і журналістка БелаПАН Дар'я Гурштын былі затрыманыя на чыгуначным вакзале[36] для праверкі дакументаў яшчэ перад пачаткам «Марша недармаедаў», але пазней адпушчаны[37]. Міліцыя дзяжурыла каля дамоў старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Ігнаценкі і члена Партыі БНФ Віталя Паўлава[35], у выніку чаго яны не змаглі трапіць на акцыю. У кватэры іншага актывіста, Ігара Казмерчака, з самай раніцы сядзіць міліцыянер[35]. У актывістаў міліцыя таксама забрала гукаўзмацняльную тэхніку[36].

«Марш недармаедаў» пачаўся а 13 гадзіне на Цэнтральнай плошчы, на якой сабралося каля 700 чалавек[36]. На плошчы гучна транслявалася музыка, што замінала прамядзенню акцыі[38]. Перад пратэстоўцамі выступілі Павел Севярынец, праваабаронца і член РГПА «БХК» Васіль Бераснеў, а таксама колішні лідар рабочага руху Віктар Андрэеў, які прапанаваў прыняць рэзалюцыю з патрабаваннем адмены Дэкрэта № 3 і занесці яе ў райвыканкам[36]. Пратэстоўцы шэсцем прайшлі па вуліцы Міру да вуліцы Астроўскага, на якой размешчаны будынак Аршанскага райвыканкама. Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі[36], які заявіў, што акцыя незаконная, але запрасіў прадстаўнікоў пратэсту ў залу. Пратэстоўцы адмовіліся ад прапановы і ўручылі чыноўніку рэзалюцыю. Выступоўцы абмяркоўвалі неабходнасць адмены кантрактаў, скасаванне падвышэння пенсійнага ўзросту, беспрацоўе, нізкія заробкі[36]. У канцы акцыі Севярынец заклікаў аршанцаў далучацца да акцый пратэсту 15 і 25 сакавіка ў Мінску: «Вырашацца ўсё будзе ў сталіцы. 15 і 25 сакавіка мы павінны праявіць салідарнасць»[39]. Акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў стала самай масавай у Оршы з 1991 года[34].

Пасля акцыі былі затрыманы сустаршыня БХД Павел Севярынец і кіроўца аўто, які яго вез, а таксама журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна[39][38]. Пазней за спробу ўзяць у будынку РУУС каментарый у затрыманага Паўла Севярынца ў жывым эфіры была затрымана група тэлеканала «Белсат», на аператара Аляксандра Баразенку складзены адміністрацыйны пратакол[38]. Акрамя таго былі затрыманы Васіль Бераснеў, які вёў мітынг, а таксама аршанскія актывісты Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў, Віктар Андрэеў, Яўген Анішчанка і горацкія актывісты Андрэй Юркоў і Валерый Кісялевіч[37].

Рагачоў[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Рагачове. Белсат

Па паўгадзіны да пачатку акцыі каля Рагачова ДАІ спыніла аўтамабіль з журналістамі «Белсат»[38].

Акцыя пратэсту ў Рагачове пачалася а 16 гадзіне. Хоць дата і час былі абвешчаны загадзя[28], арганізаванага мітынгу не было, усё адбывалася стыхійна. Спачатку адна група сабралася на плошчы перад Рагачоўскім райвыканкамам, другая — каля завода «Дыяпраектар». Пасля людзі ад «Дыяпраектара" накіраваліся на плошчу. Агулам у акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек, збольшага людзі сталага ўзросту. У Рагачове адсутнічалі апазіцыйныя лідары, акцыя прайшла без прамоваў і заклікаў. Людзі абменьваліся думкамі і абураліся адсутнасцю працы, малымі пенсіямі і Дэкрэтам № 3. Акцыя працягвалася больш за паўтары гадзіны[38].

Брэст[правіць | правіць зыходнік]

Каля 12:30 у Брэсце на плошчы Леніна на акцыю супраць Дэкрэта №3 стыхійна сабраліся каля 60 чалавек. Акцыя не была загадзя анансавана, але перад яе пачаткам у горадзе былі затрыманы актывіст Партыі БНФ з Кобрына Алесь Мех і блогер Сяргей Пятрухін, якія планавалі ўзяць у ёй удзел. Пасля пратэстоўцы прайшлі па вуліцы Савецкай, заклікаючы на акцыі пратэсту 25 сакавіка ў Мінску і 26 сакавіка ў Брэсце[40].

Паміж акцыямі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля масавых затрыманняў журналістаў апазіцыйны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Анісім накіравала звароты на адрас Міністра інфармацыі Ліліі Ананіч і Старшыні Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалы, у якіх падтрымала затрыманых, адзначыўшы, што журналісты дзейнічалі ў адпаведнасці са сваімі прафесійнымі абавязкамі і інфармавалі грамадскасць краіны і органы ўлады пра сітуацыю ў розных гарадах. Таксама ў зваротах гаварылася, што за затрыманнямі могуць стаяць людзі, якія не жадаюць дзейнічаць на карысць дзяржавы, а пераследуюць іншыя інтарэсы. У канцы яна звярнулася да Ананіч з просьбай прыняць адпаведныя меры для абароны пацярпелых журналістаў і зрабіць усё неабходнае, каб не дапусціць падобнага ў далейшым, а да Сукалы з просьбай даць адказ, на падставе якіх заканадаўчых актаў гэтыя журналісты былі асуджаны[41].

13 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля па абвінавачванні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага, завочна былі асуджаныя Віктар Рубцоў і відэаблогер Максім Філіповіч. Рубцоў атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту, Філіповіч — 13 сутак. Увечары таго ж дня каля 21.00 Філіповіча затрымалі ў вёсцы Каранёўка Гомельскага раёна. Да гэтага ён праз відэасувязь паведаміў, што каля яго хаты дзяжураць «ціхары». У затрыманні ўдзельнічалі супрацоўнікі АМАПа[42].

15 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

Арганізатарамі акцыі супраць падатку на «дармаедства» 15 сакавіка выступіла правацэнтрысцкая кааліцыя апазіцыі - Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных, «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампанія «Наш дом»[43]. Ад удзелу ў ёй адмовіўся Мікалай Статкевіч, які ўзяў на сябе адказнасць за шэсце 25 сакавіка, на Дзень Волі[44]. Правядзенне мітынгу ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор было санкцыявана Мінгарвыканкамам. Акцыя была прымеркавана да Дня Канстытуцыі, адразу дзевяць артыкулаў якой, паводле меркавання арганізатараў, парушае Дэкрэт аб дармаедстве[43].

Напярэдадні мітынгу была выказана ідэя змяніць маршут шэсця і пайсці ў цэнтр горада. Пасля гэтага міліцыя выклікала арганізатараў на гутарку і прыстрашыла адказаць сілай на несанкцыянаваны пратэст[43].

Перад пачаткам акцыі была перакрыта станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняліся аўтобусы[44]. Некалькі аўтазакаў знаходзіліся на вуліцы Акадэмічная, што насупраць месца збору[44].

Акцыя пратэсту пачалася ў 17:30 перад кінатэатрам "Кастрычнік". У ёй узялі ўдзел каля 3000 чалавек, у тым ліку Уладзімір Някляеў, лідары грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч[44]. Лідары АГП, БХД і «За Свабоду!» не змаглі ўзяць удзел, паколькі былі затрыманы пасля мітынгаў, якія напярэдадні прайшлі ў Маладзечне і Оршы[43]. На мітынгу прысутнічала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад АГП Ганна Канапацкая на мыліцах, якая распавяла, што запрашала і іншых дэпутатаў прыйсці на мітынг і пагутарыць з народам. На Маршы прысутнічалі і анархісты, які хавалі свае твары пад маскамі. Міліцыя патрабавала ад іх адкрыць твар або пакінуць месца, аднак яны засталіся, падтрымліваючы выступоўцаў лозунгамі і барабанамі[43].

Пратэстоўцы прынялі рэзалюцыю «Марша недармаедаў», у якой адзначаецца, што Дэкрэт №3 не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі, парушае правы чалавека, прадугледжвае сацыяльна несправядлівы збор і прымяненне прымусовай працы. Таксама яны запатрабавалі адмяніць дэкрэт і вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў да 25 сакавіка, прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых рабочых месцаў, адмяніць кантрактную сістэму, правесці сумленныя і свабодныя выбары[43].

А 18 гадзіне пачалося шэсце ад станцыі метро Акадэмія навук па праспекце Незалежнасці і далей па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Наперадзе калоны неслі вялізны чырвона-зялёны сцяг, таксама было шмат бела-чырвона-белых сцягоў. У хвасце неслі імправізаваную труну беларускай Канстытуцыі[44]. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, ухадзі!», «Свабоду! Працу!»[44]. Акцыя была скончана каля 19:15[43].

Увечар пасля «Марша» пачаліся затрыманні ўдзельнікаў пратэсту. Паводле звестак праваабаронцаў, у Мінску было затрымана больш за 50 чалавек[45].

Першая спроба забраць удзельнікаў акцыі (паводле словаў сведкаў, прадстаўнікоў анархісцкага руху) адбылася яшчэ на плошчы Бангалор, але іх «адбілі» мінакі. Яны з'ехалі на тралейбусе, але неўзабаве на праспекце Машэрава ўнутр салона ўварваліся ўсе тыя ж невядомыя — і правялі «зачыстку» з выкарыстаннем слязістага газу. Ад газу пацярпелі і звычайныя пасажыры. Каля дзясятка хлопцаў і пары дзяўчын павезлі на мікрааўтобусах без якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Сталічная міліцыя адмовілася даваць якія-небудзь каментарыі на гэту тэму[46].

16 сакавіка прайшлі суды над удзельнікамі "Марша недармаедаў", якія атрымалі ад 12 да 15 сутак арышту. Сведкамі выступілі супрацоўнікі АМАПа[46].

Гродна[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку акцыі каля Ліды быў затрыманы аўтамабіль Аляксея Янукевіча, які накіроўваўся на марш недармаедаў у Гродне[44].

У парку Жылібера сабралася каля 1.000 чалавек, пасля ўдзельнікі мітынгу выйшлі на плошчу да помніка Леніна, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама запрашала пратэстуючых на перамовы ў залу, разлічаную на 250 месцаў, аддачы яе прапанова не атрымала, мітынг на плошчы прадоўжыўся.[47]

Магілёў[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы Леніна сабралася ад 500 да 700 пратэстуючых, затым прайшло шэсце да плошчы Зорак. На сустрэчу да іх выйшаў дэпутат і навуковец Ігар Марзалюк, які актыўна выступаў перад прысутнымі, абараняючы дэкрэт № 3. Дэпутат быў асвістаны натоўпам, аднак працягваў размаўляць з людзьмі і паабяцаў, што 25 сакавіка ў дэкрэт унясуць змены: «Усю дурасць прыбяруць». Пасля мітынгу прайшлі затрыманні. Прыблізна 10 чал. былі з выкарыстаннем сілы затрыманыя, а пасля асуджаныя. Двое з іх, Зміцер Люнтаў і Алег Мяцеліца, арыштаваныя на 15 і 12 сутак адпаведна[48].

18 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Мазыр[правіць | правіць зыходнік]

За два дні да пратэсту міліцыя афіцыйна папярэдзіла мясцовага актывіста Рыгора Крывіцкага, які падаў заяўку на пікет 26 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам, каб ён не выходзіў на плошчу[49].

Да пачатку акцыі ДАІ спыніла машыны, у якіх на акцыю пратэсту ў Мазыры ехалі журналісты-фрылансеры[49].

18 сакавіка ў Мазыры, каб выказаць незадавальненне Дэкрэтам № 3, эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне, на акцыю пратэсту на плошчу Леніна, нягледзячы на дождж і мокры снег, стыхійна выйшла некалькі дзясяткаў чалавек. Да людзей падыйшоў намеснік начальніка РАУС, які папярэдзіў, што сход незаконны. На плошчу на некалькі хвілін прыйшоў Рыгор Крывіцкі, які расказаў пра сваё папярэджанне[49].

Адразу пасля акцыі быў адзін з удзельнікаў акцыі, суд над якім павінен быў адбыцца 20 сакавіка[50].

Барысаў[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні ў Барысаве былі затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі член БАЖ Алесь Абрамовіч і член АГП Іван Помазаў[51].

18 сакавіка ў жывым эфіры ў цэнтры горада былі затрыманы журналісты тэлеканала «Белсат» Вольга Чайчыц і Сяргей Кавалёў, якія прыбылі для асвятлення магчымай акцыі пратэсту. Пазней яны былі адпушчаны[52].

Іншыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Светлагорску[53], Кобрыне[54] і Лунінцы.

Запланаваныя акцыі ў Лідзе, Жодзіна, Асіповічах, Наваполацку, Рэчыце і Горках не адбыліся.

19 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

Слонім[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Трансляцыя з акцыі пратэсту ў Слоніме

19 сакавіка акцыя пратэсту супраць Дэкрэта №3 прайшла ў Слоніме. Яе арганізатар выступіла Слонімская кааліцыя дэмакратычных арганізацый, у якую ўваходзяць палітычныя партыі, рухі і ініцыятывы. Акцыі пратэсту папярэднічала масавае застрашванне людзей, на прадпрыемствах засцерагалі людзей ад удзелу ў ёй, пагражаючы выгнаць з працы[55].

Пратэстоўцыя выказвалі абурэнне тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», а іншыя прадпрыемствы скарачаюць супрацоўнікаў. На плошчы ўдзельнікаў акцыі пратэсту сустрэў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і іншыя чыноўнікі. Падчас рэзкай гутаркі яму прыгадалі запалохванне людзей перад акцыяй, на што старшыня райвыканкама папрасіў усіх, хто будзе мець на працы праблемы пасля акцыі, звяртацца асабіста да яго. Пратэстоўцы патрабавалі працы, на што Таргонскі адказаў, што гатовы да кампрамісу. Таксама ўдзельнікі акцыі выступілі за поўную адмену Дэкрэта № 3, скандуючы «Адмяніць! Адмяніць!». Пасля прыняцця рэзалюцыі акцыя была скончана. Таргонскі запрасіў усіх на прыём у райвыканкам па індывідуальных пытаннях[55].

Баранавічы[правіць | правіць зыходнік]

19 сакавіка на плошчы Леніна ў Баранавічах сабралася ад 50 да 70 чалавек.[56]

Падзеі перад Днём Волі[правіць | правіць зыходнік]

23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска павінны былі адбыцца суды над Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым за несанцыянаваны «Марш абураных беларусаў», які прайшоў 17 лютага ў сталіцы. Суд адклаў разгляд справы Статкевіча «да належнага паведамлення пра суд», а суд над Някляевым быў перанесены на наступны дзень — 24 сакавіка[57].

Увечары 23 сакавіка на канспіратыўнай кватэры быў затрыманы Мікалай Статкевіч, які раней узяў на сябе адказнасць за правядзенне акцыі пратэсту на Дзень Волі[58]. З 24 сакавіка ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Яму інкрымінавалі падрыхтоўку з 2011 года масавых беспарадкаў (у 20112015 ён знаходзіўся ў калоніі ўзмоцненага рэжыму). Звесткі пра месцазнаходжанне палітыка адсутнічалі да 27 сакавіка, калі ён быў адпушчаны на свабоду[59].

Раніцай 24 сакавіка ў сацсетцы «ВКонтакте» і месэнджары Viber ад імя Статкевіча было распаўсюджана паведамленне з заклікам не ісці на акцыю 25 сакавіка[60][61]. У той жа дзень былі ўзламаны акаўнты Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, і яе сына Юрася ў Facebook[62]. Увечары паведамленне пра адмену акцыі 25 сакавіка было таксама размешчана на сайце statkevich.org. Пазней у Facebook Марыны Адамовіч было размешчана паведамленне, што ўсе папярэднія заявы яе мужа не фэйк і што ён не прыме ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка ў Мінску. Многія адзначылі, што ў тэксце, апублікаваным на беларускай мове, адсутнічалі літары «ё» («сення» і «ен»), што нетыпова для Адамовіч[63].

25 сакавіка — Дзень Волі[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка да 14-й гадзіны мірныя акцыі, прысвечаныя Дню Волі, прайшлі ў Гродне, Брэсце, Гомелі, Віцебску.

Напярэдадні, 24 сакавіка гарадскія ўлады Мінска прапанавалі мінскім арганізатарам «Дня Волі» правесці свой збор і мітынг у мінскім парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор[64]. Аднак арганізатары мітынгу на гэта не згадзіліся і адклікалі сваю заяўку на мітынг[65]. Гарадскія ўлады папярэдзілі аб тым, што ўсе несанкцыянаваныя сходы людзей у горадзе прызнаюцца незаконнымі, адпаведна, іх удзельнікі падпадаюць пад дзеянне адміністрацыйнага кодэкса.

Нягледзячы на гэта, 25 сакавіка ў раёне 14.00 у Мінску ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі спрабавалі сабрацца каля будынка Акадэміі навук[66] і кінатэатра «Кастрычнік», але АМАП не даваў нават спыняцца, адпраўляючы ў аўтазакі тых, што не жадаюць пакідаць плошчу. Цягнікі метро не спыняліся на трох станцыях: «Плошча Я. Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», наземны транспарт таксама не спыняўся ў цэнтры, таму частка жадаючых прыняць удзел у акцыі сабралася на праспекце, у раёне БНТУ[67]. Затрыманні адбываліся на подступах да Акадэміі навук, у раёне плошчы Якуба Коласа, вуліцы Казлова, на праспекце Машэрава, у раёнах вуліц Сурганава, Кузьмы Чорнага, плошчы Калініна і інш.[68]

Узяцце мітынгуючых у «кальцо» на праспекце Незалежнасці

Тым не менш, некалькі тысяч чалавек сканцэнтраваліся ў раёне плошчы Якуба Коласа, а затым рушылі ў бок цэнтра[69]. У некалькіх месцах праспект Незалежнасці і бліжэйшыя вуліцы былі заблакаваныя аўтазакамі і АМАПам са шчытамі. Жорсткія масавыя затрыманні былі на ўсім працягу праспекта, а таксама на плошчы Я. Коласа. Канчатковая «зачыстка» адбылася каля 15.30, праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі, калі з калоны, якая рухалася да Кастрычніцкай плошчы, сталі выцягваць людзей. Таксама затрымлівалі тых, хто выходзіў з падземнага пераходу на плошчы Перамогі. Затрыманымі аказаліся і многія журналісты[70].

Паводле ацэнак праваабаронцаў, у час акцыі, прысвечанай Дню Волі, у Мінску было затрымана больш за 700 чалавек. Пасля 17.30 частку людзей выпусцілі з міліцыі, у адносінах да іншых быў прыменены адміністрацыйны арышт[71]. У афіцыйных беларускіх СМІ было адзначана, што мэты, якія былі высунуты арганізатарамі несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, не былі падтрыманы ў беларускім грамадстве, а асобныя ўдзельнікі акцыі наўмысна паводзілі сябе правакацыйна[72].

На наступны дзень, 26 сакавіка, каля 12 гадзін дня на Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек[73]. Людзі выйшлі на знак салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ўдзельнікамі Дня Волі. Да плошчы былі сцягнутыя аўтазакі і аўтобусы з АМАПам. Людзей затрымлівалі перад Палацам Рэспублікі і каля ўніверсама «Цэнтральны». Колькасць затрыманых склала некалькі дзясяткаў чалавек[74].

26 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка, пасля Дня Волі, па ўсей краіне павінны былі адбыцца акцыі супраць Дэкрэту №3. Але, на ўвазе жорсткага разгону мітынгу 25 сакавіка ў Мінску, народу выйшла мала і не ва ўсіх гарадах.

Спіс гарадоў, у якіх адбыліся мітынгі:

  • Мінск - 12.00 на Кастрычніцкай плошчы і каля яе сабралася каля 300 чалавек, затрыманыя не менш за 40 чалавек.
  • Орша - Цэнтральная плошча, больш за 100 чалавек
  • Пінск - каля 150 чалавек
  • Віцебск - больш за 100 чалавек
  • Магілёў - 50 чалавек
  • Гродна - 30 чалавек
  • Брэст - 30 чалавек, 14 затрыманыя
  • Бабруйск - 20 чалавек
  • Гомель - 2 чалавекі з плакатамі
  • Полацк - некалькі дзясяткаў чалавек, абышлося без затрыманьняў

9 красавікаБабруйск[правіць | правіць зыходнік]

Акцыю ў Бабруйску дазволілі мясцовыя ўлады.[75] Заяўку на мітынг падавала кіраўнік бабруйскага аб'яднання Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Галіна Смірнова.

Акцыя пачалася а 12:00 перад уваходам на стадыён фабрыкі «Славянка». Пратэстоўцы накіраваліся да плошчы Перамогі, дзе да іх выйшаў намеснік мэра горада, якому мітынгоўцы задавалі розныя пытанні. Акцыя скончылася а 13.30 і ў ёй удзельнічала каля 100 чалавек.[76]

26 красавіка - Чарнобыльскі шлях[правіць | правіць зыходнік]

Акцыя 26 красавіка была дазоволена Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.[77] Заяўнікамі ЧШ-2017 сталі прадстаўнікі «Зялёных», БНФ, руху «За свабоду», БХД і «Гавары праўду». Акрамя іх, у аргкамітэт увайшлі АГП і рух салідарнасці «Разам».

Дэжанстранты сабраліся каля кінатэатра "Кастрынік" а 18 гадзіне, але першапачаткова акцыя планавалася каля Опернага тэатру. Першапачаткова апазіцыя хацела прайсці шэсцем ад Опернага тэатра да плошчы Бангалор. Улады санкцыянавалі толькі традыцыйнае месца збору і ссунулі яе час на 14.00. Апазіцыя пагадзілася на новае месца збору, але назвала «здзекам» прызначэньне пачатку акцыі на працоўны час у будні дзень. У выніку Менгарвыканкам даў дабро на збор у 18.00.[78]

На акцыі прысутнічалі лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лідэры партый БНФ Аляксей Янукевіч і АГП Анатоль Лябедзька. Усяго да пачатку акцыі сабралася 250-300 чалавек. Міліцыя выбарачна надглядала заплечнікі.

У 18:20 калона пачала рух да плошчы Бангалор. Пасля шэсце аб'ядналася з мітынгучымі з партыі КХП-БНФ, якія праводзілі сваю акцыю ў Кіеўскім скверы і якія таксама атрымалі дазвол Мінгарвыканкама.[79] Мітынг скончыўся а 20 гадзіне. Яе ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, якая змяшчае патрабаванні спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і засваенне чарнобыльскіх зямель і прамысловая вытворчасць прадуктаў харчавання на іх, вярнуць праграмы сацыяльнай абароны ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.[80]

1 мая[правіць | правіць зыходнік]

13 красавіка прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў падалі ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных сумесны марш. У Аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў, а таксама Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб'яднаных левых «Справядлівы свет», Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя працоўных, Беларуская партыя жанчын «Надзея», рух «За Свабоду»[81]. Арганізатары меркавалі правесці шэсце ад Акадэміі навук да парку Бангалор і мітынг у парку. Мінскі гарвыканкам не дазволіў шэсце, даўшы згоду толькі на мітынг на Бангалоры. У адказ арганізатары адклікалі сваю заяўку, адмовіўшыся і ад мітынгу.

Беларускі нацыянальны кангрэс і яго лідар Мікалай Статкевіч, які быў напярэдадні акцыі арыштаваны і прысуджаны да 5 сутак арышту, заклікалі людзей прыйсці на несанкцыянаваную акцыю — маёўку на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску[82]. Дзесьці праз паўгадзіны ад пачатку несанкцыянаванага мітынгу яго ўдзельнікі рушылі шэсцем на плошчу Незалежнасці. Супрацоўнікі міліцыі ў мегафон папярэдзілі людзей аб несанкцыянаваным характару акцыі[83]. Каля 500 чалавек дайшлі да Чырвонага касцёлу, дзе Павел Севярынец абвясціў завяршэнне мірнай акцыі пратэсту[84]. Павел Севярынец пасля быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[85].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з масавымі пратэстамі ў гарадах Беларусі супраць падатку з «дармаедаў», Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі заклікала да адмены Дэкрэта № 3 і вызвалення ад займаных пасад чыноўнікаў мясцовых адміністрацый, у тым ліку намеснікаў па ідэалогіі, якія не выйшлі да людзей[86].

Рэакцыя ўлады[правіць | правіць зыходнік]

19 лютага ў вячэрняй нядзельнай праграме «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» асудзілі пратэсты. У сюжэце пад назвай «Марш супраць справядлівасці» былі згаданы акцыі пратэсту без тлумачэння акалічнасцей, як месца, колькасць удзельнікаў і г.д., таксама сцвяржалася неабходнасць сплачваць падаткі[87][88]:

" Дзяржава шмат не патрабуе — проста выйсці з ценю. Усяго 20 базавых за год. І не з беспрацоўных, як гэта цяпер спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А з вельмі працаздольных, актыўных, паспяховых людзей. "

У перадачы таксама прыгадвалі паездкі чыноўнікаў па рэгіёнах, да якіх людзі, якія «разумелі свой грамадзянскі абавязак плаціць падаткі», прыходзілі па тлумачэнні[88].

На іншым дзяржаўным тэлеканале — АНТ у сюжэце пра Дэкрэт № 3 распавядалася пра тое, што пратэсты выкліканы неразуменнем сэнсу збору[88]:

" Пагадзіцеся, было б дзіўна, калі б чалавек, які жыве ў адным доме з вамі, раптам адмовіўся плаціць за прыбіранне пад'езда або вываз смецця. Гэтаксама і ў краіне: ходзіш чыстымі вуліцамі, выклікаеш доктара або адводзіш дзяцей у школу — удзельнічай у фінансаванні. "

Звярталася ўвага на сімволіку пратэсту ў Мінску, так узняты кулак, які з'яўляецца інтэрнацыянальным прывітаннем, быў звязаны ў тэлесюжэце з сімволікай арганізацыі «Отпор!»(укр.) бел., якая датычная да падзеяў у Югаславіі, Украіне, Грузіі і арабскіх краінах[88].

28 лютага пратэсты, звязаныя з Дэкрэтам аб дармаедстве, упершыню пракаментаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца галоўным ініцыятарам збору[89]:

" Сёння некаторыя пад выглядам «дармаедства», яшчэ чагосьці спрабуюць гэту лодку разгайдаць і даказаць нам, што гэта не нашы землі, а нечыя. Таму для нас гэта вельмі актуальна. «Дармаеды» павінны ведаць, што іх проста спрабуюць сёння выкарыстоўваць у самых карыслівых мэтах, каб разбурыць тое, што ёсць, знішчыць тое, што мы адрадзілі, каб не даць нам замацавацца. І яны будуць выкарыстоўваць усё. "

Станам на 12 сакавіка ніводная раённая газета, якія выдаюцца ў гарадах, дзе ўжо адбыліся ці рыхтуюцца Маршы недармаедаў, не напісала пра пратэсты супраць Дэкрэта №3. Таксама адсутнічаюць звесткі пра іх на сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[90].

«Званок сябру»[правіць | правіць зыходнік]

6 сакавіка ў вячэрнім эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь-1» выйшаў спецыяльны рэпартаж пад назвай «Званок сябру» (руск.: Звонок другу), якога не было ў раскладзе перадач. У расследаванні зноў звярнуліся да сімволікі, якая выкарыстоўваецца часткай пратэстоўцаў — у прыватнасці, да ўзнятага кулака: «Усюды, дзе білі гэтым кулаком, прыйшла бяда». Адзначалася, што Югаславія, у якой быццам бы ўпершыню і быў выкарыстаны гэты сімвал падчас барацьбы супраць Слабадана Мілошавіча, больш не існуе. Насамрэч сербскі грамадскі рух «Отпор!»(укр.) бел., які грунтаваўся на прынцыпах негвалтоўнага супраціўлення і выкарыстоўваў у якасці сімвалу ўзняты кулак, з'яўвіўся толькі ў 1998 годзе, калі ў складзе Саюзнай Рэспублікі Югаславія заставаліся толькі Сербія і Чарнагорыя, пасля т.зв. Бульдозернай рэвалюцыі ў 2000 годзе, якая прывяла да адстаўкі Мілошавіча, Югаславія ў 2003 годзе была ператворана ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, які праіснаваў да 2006 года, калі з саюза паводле вынікаў рэферэндуму(руск.) бел. выйшла Чарнагорыя. Датычнасць да Косаўскай вайны і наступнай бамбардзіроўкі Югаславіі сіламі НАТА ў 1999, якую мелі на ўвазе стваральнікі рэпартажу, не падмацавана якімі-небудзь фактамі, у той жа час інтэрвенцыя НАТА ўзмацніла пазіцыі Мілошавіча, а місія «Адпору» апынулася на грані правалу[91]. На момант выхаду рэпартажу падчас акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб дармаедстве» ўзняты кулак выкарыстоўваўся толькі раз — «зуброўцамі» на «Маршы абураных беларусаў», які прайшоў у Мінску 17 лютага, у рэгіёнах людзі выходзілі пад бела-чырвона-белымі сцягамі альбо без сімволікі[92].

Рухавікамі пратэстаў былі названы Мікалай Статкевіч, які стварыў «фэйкавы» Беларускі нацыянальны кангрэс, Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Радзіна, Вінярскі і Афнагель. У эфіры прагучала праслушка тэлефоннай размовы Статкевіча са Змітром Бандарэнкам, у якой яны абмяркоўвалі выкарыстанне сацыяльных сетак, друк налепак, аплату праезда для 160 чалавек. У іншай размове ён гутарыў з украінскім бізнесменам Аляксандрам Сманцарам, які яшчэ ў 2010 годзе падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быццам бы раіў Статкевічу «заходзіць у Дом урада і націскаць кнопкі». Пры гэтым пасярод размовы Статкевіч раптоўна перайшоў з рускай мовы на беларускую[92].

Звяртаючы ўвагу на актыўны ўдзел у акцыях анархістаў, якія насамрэч з'яўляліся толькі на двух акцыях пратэсту — у Мінску і Брэсце, у рэпартажы паведамілі, што перад 3 ліпеня 2014 года ў Бабруйску быў затрыманы анархіст Сяргей Раманаў, які накіроўваўся ў Мінску на святкаванне Дня Незалежнасці са 155 грамамі трацілу ў заплечніку. Аднак раней ні пра якія затрыманні анархіста Раманава не паведамлялася[92].

Таксама вёўся расповед пра іншых анархістаў, удзельнікаў Еўрамайдана. У рэпартажы паведамілі, што беларуска ўдзельнічала ў падпале суда ва Украіне. Пасля — пра тое, што Статкевіч прыйшоў у мінскі суд падтрымаць абвінавачаных па «справе графіцістаў». Напрыканцы рэпартажу ўстаўлены той самы запіс з 2010 года, дзе бізнесмен Сманцар раіць «націскаць кнопкі». Далей цэнтр увагі быў ссунуты з пратэстаў супраць падатку на дармаедства на ўнутраныя праблемы Украіны[92].

Замарозка[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 2017 года на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, ён пойдзе ў залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць[93]. Лукашэнка падкрэсліў, што трэба навучыцца весці дыялог з людзьмі і даць людзям месцы, куды яны змогуць прыходзяць і выказваць уласнае меркаванне, а таксама паклікаць туды «начальніка», які будзе абавязаны туды прыйсці. Таксама, паводле яго слоў, Майдана ў Беларусі не будзе, бо для яго няма перадумоў, але заўсёды трэба працаваць на далёкіх подступах і, «як разынкі з булкі, павыкалупліваць правакатараў», якія павінны адказваць па ўсёй строгасці закона[94]:

" Вы ведаеце, што нашы «майданутыя» паехалі ў Кіеў шукаць там «майданутых» арганізатараў. Вы ж разумееце, што гэтыя людзі [якія ўдзельнічаюць у масавых акцыях] будуць гарматным мясам, масоўкай. Яны ж не з палітычнымі лозунгамі туды ідуць. А 300—400 чалавек на чале з нашымі адмарозкамі, якія ў Кіеў ездзілі, — яны будуць правакаваць. Яны знойдуць 10—20 прафесіяналаў, якія ў Кіеве адкрылі стральбу. А калі пральецца кроў, тады ўжо бяда. Таму працаваць трэба на папярэджанне. Я кажу гэта публічна. "

Пасля замарозкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна" станам на 13 сакавіка 2017 года за ўдзел у акцыях супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 і супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў затрымана больш за 70 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, грамадскія актывісты, журналісты і звычайныя пратэстоўцы. Адзначаецца, што ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый з 3 сакавіка[95].

12 сакавіка, пасля трох дзён пратэстаў у рэгіёнах, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выйшаў працяг сюжэту «Званок сябру». Гэты рэпартаж з большага паўтарыў ідэі папярэдняга. У новым сюжэце з'явіўся палітык Зянон Пазняк, які жыве з сярэдзіны 1990-х гадоў у эміграцыі, ён нібыта пачаў заклікаць людзей не ўдзельнічаць у маршах. Пазней у інтэрв'ю Радыё «Свабода» Пазняк патлумачыў, што відэа ўзята з сацыяльных сетак і ён заклікае ў ім да іншага, а менавіта быць асцярожнымі, не весціся на правакацыі і ўстрымацца ад радыкальных дзеянняў, каб не атрымалася як у 2010 годзе[96][97]. У гэты ж вечар арыгінальны сюжэт «Званка сябру» быў паўтораны на тэлеканале АНТ[96].

14 сакавіка 2017 года на пасяджэнні сакратарыята праўладнага Беларускага саюза журналістаў пры разглядзе пытання асвятлення ў СМІ тэмы дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» была прынята заява, у якой гаварылася, што «аналіз медыйнага поля ў кантэксце асвятлення дэкрэта паказаў, што фактычна асобныя прадстаўнікі медыйнай сферы адкрыта занялі бок так званай пазасістэмнай апазіцыі. Пры гэтым, прыкрываючыся прынцыпамі свабоды слова, сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстных акцый. У некаторых СМІ была скажоная галоўная ідэя дэкрэта — ухіленне сацыяльнага ўтрыманства». БСЖ звярнуў увагу на асаблівую актыўнасць асобных замежных інтэрнэт-рэсурсаў і замежных СМІ, якія не маюць акрэдытацыі ў Беларусі, але імкнуцца навязаць беларускаму грамадству свой пункт гледжання на грамадска-палітычныя і сацыяльныя працэсы ў краіне[98].

14 сакавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», а менавіта за распаўсюд інфармацыі, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. У лісце было прыведзена восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце, у тым ліку з рэзкімі выказваннямі на адрас уладаў і раскладам меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах[99].

Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна" станам на 17 сакавіка 2017 года колькасць затрыманых узрасла да больш як 190 чалавек[95].

21 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Магілёў Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Як бы ні было непапулярна: дэкрэт № 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна кажуць. Дэкрэт № 3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была, панакіроўвалі гэтыя „лісты шчасця“ каму трэба і каму не трэба, — прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы выверым усе спісы. Крайні тэрмін — 1 кастрычніка»[100].

Падчас гэтай жа паездкі Лукашэнка распавёў, што «літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баявікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй». Па яго словах лагера «баявікоў» знаходзіліся ва Украіне і «ў Літве ці ў Польшчы, не буду сцвярджаць, але дзесьці там»[101]. Глава МЗС Літвы Лінас Лінкявічус назваў гэтыя заявы «выссанымі з пальца небыліцамі»[102]. СБУ Украіны запатрабавала тлумачэнняў наконт заявы пра баевікоў з Украіны[103], а ў МЗС Украіны паведамілі, што гэтыя «выказванні не адпавядаюць рэчаіснасці, з'яўляюцца правакацыйнымі і шкодзяць развіццю добрасуседскіх адносін»[104].

22 сакавіка сталі паступаць паведамленні пра арышты былых удзельнікаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Белы легіён»[105][106], якая існавала ў 1990-х гадах[107]. Таксама арышту падвергліся некаторыя ўдзельнікі бабруйскага ваенна-спартыўнага клуба «Патрыёт»[108].

18 красавіка дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-4 Гродна» паказаў рэпартаж пад назвай «Маршем» в никуда», у якім асуджаюцца «Маршы недармаедаў», што адбыліся ў лютым — сакавіку. У відэа ананімны дыктар, сцвярджае, што на іх сабраліся тыя, каму «рабіць, па сутнасці, няма чаго, як толькі маршыраваць». Дыктар зрабіў выснову, што беларускія апазіцыйныя дзеячы, якія «добра ўладкавалі сваё жыццё», толькі «робяць выгляд, што змагаюцца за правы беларусаў»[109][110].

У гэты ж дзень, на сайце абласной газеты «Вечерний Могилев» быў апублікаваны артыкул «Какой нам нужен Декрет о тунеядстве?» ваеннага юрыста ў адстаўцы В. Кандрацьева, у якой ён прыйшоў да высновы, што знайсці ўправу на дармаедаў (у якасці прыкладу ў артыкуле згадваецца «біч Федзя») існуючымі сродкамі не атрымаецца. «Па-добраму, Федзю бы трэба расстраляць. Але, здаецца, сам ён нікога не забіў, каб караць яго па прынцыпе вока за вока», — напісаў Кандрацьеў. Аўтар спадзяецца, што будзе «яшчэ прыняты такі дэкрэт аб дармаедах, які накіруе гэты зброд у рэзервацыі і прымусіць іх працаваць там да пенсіі»[111][112].

Рэакцыя ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

  • Украіна 17 сакавіка 2017 у Кіеве каля беларускага пасольства прайшоў масавы і серыя адзіночных пікетаў у знак салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі пратэстнага руху[113].
МЗС Украіны, каментуючы «выказванні кіраўніцтва Беларусі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Украіны ўзброеных баевікоў», ацаніла іх як правакацыйныя і як такія, што «шкодзяць развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Беларуссю»[114]. Служба бяспекі Украіны таксама не пацвердзіла інфармацыю пра прарыў якіх-небудзь асоб або транспартных сродкаў праз беларуска-ўкраінскую граніцу[115].
  • Польшча МЗС Польшчы апублікавала заяву, у якой заклікала беларускія ўлады «паважаць правы чалавека і базавыя грамадзянскія правы», выказала занепакоенасць у сувязі з затрыманнямі актывістаў і журналістаў, а таксама ўпэўненасць у захаванні курсу на канструктыўны дыялог з ЕС, абапіраючыся на падпісанае паміж Польшчай і Беларуссю пагадненне аб добрасуседстве[116]. Апазіцыйная партыя «Новочэсна» (бел. «Сучасная») перадала паслу Беларусі адкрыты ліст, у якім асудзіла рэпрэсыі, заклікала вызваліць затрыманых і перадала словы салідарнасці беларускаму народу[117][118][119][120].
  • Еўрапейскі саюз Дэпутат Еўрапарламента, прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі ў Падкамітэце па пытаннях бяспекі і абароны Камітэта замежных спраў Еўрапейскага парламента Міхаэль Галер заявіў: «Падобна на тое, што паведамленні ў СМІ пра ўзброеныя правакацыі і тэрарыстычную дзейнасць маюць на мэце падрыхтаваць глебу для гвалтоўнага падаўлення грамадзянскай пратэсту з сацыяльнай і эканамічнай матывацыяй супраць урада Беларусі». Ён таксама заклікаў да вызвалення ўсіх затрыманых[121].
6.4.2017 Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю, у якой асудзіў «рэпрэсіі да і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка» ў Беларусі і назваў дзеянні беларускіх сілавікоў «непрапарцыйнымі і недарэчнымі». Еўрадэпутаты таксама заклікалі адмяніць дэкрэт аб дармаедстве і вызваліць усіх арыштаваных дэманстрантаў. Галасаванню па рэзалюцыі папярэднічалі дэбаты, у якіх гучалі заклікі вярнуць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Акрамя разгону Дня Волі, у рэзалюцыі крытыкуецца налёт АМАПа на офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна», затрыманні мінакоў, якія не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, крымінальная справа «Белага легіёну», прэвентыўныя затрыманні палітыкаў, праваабаронцаў і актывістаў, у тым ліку Мікалая Статкевіча, затрыманні журналістаў на акцыях пратэсту, ператрусы ў офісах «Белсата»[122].
  • Злучаныя Штаты Амерыкі Амбасада ЗША ў Мінску зрабіла заяву з нагоды супрацьдзеяння дэманстрацыям да Дня Волі. У ёй сказана, што Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасцю адзначаюць супрацьдзеянне ўладаў Беларусі правядзенню мірных акцый з нагоды Дня Волі, які адзначаецца штогод. Таксама заяўлялася, што маштабныя затрыманні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў ідуць насуперак дэмакратычным каштоўнасцям[123].
  • Расія Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі 30.3.2017, што Дэкрэт № 3 не прайшоў праверку грамадствам, а падыход да нарматыўнага акту такога ўзроўню павінен больш сур'ёзна прапрацоўвацца[124]. Паводле яго меркавання беларускія ўлады купіравалі правядзенне маршу пратэсту 25 сакавіка і не далі магчымасці здарыцца негатыву — «без хамства асаблівага, без грубасці, без газаў купіравалі»[125].

Ацэнкі экспертаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ацэнкі расійска-беларускага палітолага Кірыла Коктыша, выказанай 21 сакавіка 2017 г., з-за змены эканамічнай сітуацыі дэкрэт №3 зачапіў досыць вялікую колькасць людзей і пратэст быў левы, прайшоўшы ў першую чаргу па прамысловых цэнтрах, а правая беларуская апазіцыя, натуральна, паспрабавала асядлаць эканамічны пратэст. Афіцыйныя беларускія ўлады ўжо адрэагавалі – адмянілі дзеянне дэкрэта №3 на 2017 год. Эканамічныя лозунгі і патрабаванні правай беларускай апазіцыі засталіся тымі ж самымі, а запыт беларускага грамадства роўна супрацьлеглы. Усе пратэсты, якія прайшлі, на думку Коктыша, былі накіраваны як раз-такі супраць тых ліберальных рэформ, якія па факце ўжо былі ў Беларусі ажыццёўлены[126]. 21 сакавіка 2017 г. прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Дэкрэт № 3 не адмяняўся і не прыпыняў дзеяння, але выплата за 2017 г. будзе прыпынена і будуць да 1 кастрычніка 2017 г. вывераны ўсе спісы людзей, якія павінны выплаціць збор[127].

Беларускі публіцыст Віталь Цыганкоў адзначыў, што жорсткай рэакцый 25 сакавіка ўлада паказала, што пакуль можа спыніць нарастанне вулічных пратэстных акцыяў сваім брутальным адказам. Далейшыя акцыі (26 красавіка, 1 траўня) адбыліся пры мінімальнай колькасці ўдзельнікаў. Людзі, якія выходзілі на сацыяльныя маршы ў сакавіку, перасталі на іх выходзяць. Магчыма паўплывалі і страх, і нявер’е, што гэта нешта зменіць, а таксама — негатоўнасць да доўгай палітычнай барацьбы[128].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. svaboda.org
  2. Сергей Балай В декрет о тунеядцах внесли изменения. Кого освободили от уплаты налога (руск.)  (2017-01-12). Праверана 19 лютага 2017.
  3. В Беларуси истекает срок уплаты сбора на финансирование госрасходов (2017-02-20). Праверана 22 лютага 2017.
  4. 4,0 4,1 Сбор на финансирование госрасходов уплатили более 54 тыс. белорусов (2017-02-21). Праверана 22 лютага 2017.
  5. Moody's: Беларусі пагражае расійскі фінансавы крызіс 2008-2009 гадоў (бел.) . Праверана 17 сакавіка 2017.
  6. 6,0 6,1 Рэальнае беспрацоўе - 24 працэнты , Polskie Radio dla Zagranicy . Праверана 17 сакавіка 2017.
  7. Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі (бел.) , Наша Ніва . Праверана 17 сакавіка 2017.
  8. Эканаміст: З-за Украіны беларускі рубель можа паскорыць падзенне (бел.) . Праверана 17 сакавіка 2017.
  9. Людзі не вераць у беларускі рубель (бел.) . Праверана 17 сакавіка 2017.
  10. Amnesty International в Україні | Новини | Річна доповідь 2016/2017: Білорусь. Праверана 17 сакавіка 2017.
  11. Belarus (англ.) , Human Rights Watch (2017-01-12). Праверана 17 сакавіка 2017.
  12. Антон Трафімовіч «Акцыя не зьбярэ вялікай колькасьці ўдзельнікаў». Чаму БНФ, рух «За свабоду» і «Гавары праўду» не ідуць на «марш дармаедаў» (бел.)  (2017-02-17). Праверана 19 лютага 2017.
  13. 13,0 13,1 13,2 У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў (бел.)  (2017-02-17). Праверана 19 лютага 2017.
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Тысячы людзей выйшлі ў Гомелі на марш пратэсту: «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!» ФОТА, ВІДЭА (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  15. 15,0 15,1 15,2 Антон Трафімовіч У Гомлі прайшла самая масавая з 1990-х гадоў акцыя пратэсту (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  16. У Магілёве заклікалі ехаць на пратэст «дармаедаў» у Менск (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  17. АБ За магілёўскі Марш недармаедаў адкажуць двое апазыцыянэраў (бел.)  (2017-02-19). Праверана 28 лютага 2017.
  18. У Берасьці супраць «дэкрэту аб дармаедах» пратэставалі каля 100 чалавек (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  19. У Горадні дзясяткі чалавек пратэстуюць супраць Дэкрэту № 3 (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 20,4 20,5 20,6 20,7 20,8 Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Віцебску і Бабруйску ФОТА, ВІДЭА (бел.)  (2017-02-26). Праверана 26 лютага 2017.
  21. У Віцебску на выхадзе з крамы затрымалі Таццяну Севярынец, яна выступала на акцыі «дармаедаў» (бел.)  (2017-02-26). Праверана 26 лютага 2017.
  22. 22,0 22,1 Сотні абураных пратэставалі падчас мітынгу «недармаедаў» у Бабруйску (бел.)  (2017-02-26). Праверана 28 лютага 2017.
  23. 23,0 23,1 400 чалавек палымяна пратэставалі ў Баранавічах ФОТА, ВІДЭА (бел.)  (2017-02-26). Праверана 26 лютага 2017.
  24. Завадатарку Маршу дармаедаў у Брэсце адпусцілі з псіхдыспансера: «Мяне проста трымалі там і нікога не пускалі» (бел.)  (2017-03-06). Праверана 7 сакавіка 2017.
  25. 25,0 25,1 25,2 25,3 25,4 25,5 25,6 25,7 25,8 Некалькі тысяч людзей далучыліся да шэсця пратэсту ў Брэсце АНЛАЙН (бел.)  (2017-03-05). Праверана 7 сакавіка 2017.
  26. Вяртанне палітычных арыштаў: анархістаў, якія ачолілі «Марш недармаедаў», пасадзілі на суткі (бел.)  (2017-03-06). Праверана 7 сакавіка 2017.
  27. 27,0 27,1 27,2 27,3 27,4 27,5 27,6 27,7 27,8 Масавыя пратэсты ў Маладзечне: улады адказалі хапуном лідараў апазіцыі АНЛАЙН (бел.)  (2017-03-10). Праверана 12 сакавіка 2017.
  28. 28,0 28,1 Уладзімер Глод Яшчэ 9 вулічных акцыяў. Кампанія «Мы не дармаеды» агучыла графік (бел.)  (2017-02-17). Праверана 28 лютага 2017.
  29. Лебедько, Рымашевский и Губаревич получили по 15 суток за организацию "Марша нетунеядцев" (руск.)  (2017-03-11). Праверана 17 сакавіка 2017.
  30. У Пінску «дармаедаў» заклікаюць на плошчу 11 сакавіка (бел.)  (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  31. 31,0 31,1 «Б'юць і плакаць не даюць!» Некалькі соцень чалавек пратэставалі ў Пінску ФОТА, ВІДЭА (бел.)  (2017-03-11). Праверана 13 сакавіка 2017.
  32. В Пинске на «Марш нетунеядцев» собралось более 400 человек (руск.)  (2017-03-11). Праверана 16 сакавіка 2017.
  33. ФОТА ДНЯ: жыхары Пінска праводзяць на вакзал блогера Філіповіча, каб яго не затрымалі (бел.)  (2017-03-11). Праверана 13 сакавіка 2017.
  34. 34,0 34,1 34,2 34,3 Дэманстранты ў Оршы, Бабруйску і Рагачове патрабавалі працы і адстаўкі Лукашэнкі ВІДЭА, ФОТА (бел.)  (2017-03-12). Праверана 13 сакавіка 2017.
  35. 35,0 35,1 35,2 У аршанскіх актывістаў з раніцы ідзе ператрус (бел.)  (2017-03-12). Праверана 12 сакавіка 2017.
  36. 36,0 36,1 36,2 36,3 36,4 36,5 Блізу тысячы чалавек на «Маршы недармаедаў» у Воршы. Акцыя пачалася і скончылася затрыманьнямі ФОТА, ВІДЭА (бел.)  (2017-03-12). Праверана 12 сакавіка 2017.
  37. 37,0 37,1 Выступы за адмену дэкрэта №3 перараслі ў дэманстрацыі за адстаўку Лукашэнкі: 18 чалавек затрымана ў Оршы (бел.)  (2017-03-12). Праверана 16 сакавіка 2017.
  38. 38,0 38,1 38,2 38,3 38,4 «Маршы недармаедаў» у Бабруйску, Воршы і Рагачове. Жывыя трансьляцыі (бел.)  (2017-03-12). Праверана 13 сакавіка 2017.
  39. 39,0 39,1 У Воршы пасьля «Маршу недармаедаў» затрымалі Паўла Севярынца і незалежных журналістаў (бел.)  (2017-03-12). Праверана 12 сакавіка 2017.
  40. У Берасьці сабралася стыхійная акцыя «недармаедаў» (бел.)  (2017-03-12). Праверана 12 сакавіка 2017.
  41. Дэпутат Анісім звярнулася да Сукалы і Ананіч: Затрымліваць журналістаў могуць толькі ворагі нашай дзяржавы (бел.)  (2017-03-14). Праверана 14 сакавіка 2017.
  42. Блогеру-«дармаеду» Максіму Філіповічу спачатку прысудзілі 13 сутак завочна, і толькі потым яго затрымаў АМАП (бел.)  (2017-03-14). Праверана 14 сакавіка 2017.
  43. 43,0 43,1 43,2 43,3 43,4 43,5 43,6 В Минске прошел первый разрешенный "Марш нетунеядцев" (руск.)  (2017-03-15). Праверана 16 сакавіка 2017.
  44. 44,0 44,1 44,2 44,3 44,4 44,5 44,6 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску, пратэставалі таксама Гродна і Магілёў (бел.)  (2017-03-15). Праверана 16 сакавіка 2017.
  45. После "Маршей нетунеядцев" в Минске, Гродно и Могилеве прошли задержания (руск.)  (2017-03-15). Праверана 16 сакавіка 2017.
  46. 46,0 46,1 Суды над участниками "Маршей нетунеядцев": задержанные получают от 12 до 15 суток (руск.)  (2017-03-15). Праверана 16 сакавіка 2017.
  47. https://www.015.by/article/1553156
  48. Дэпутат Марзалюк запытаў начальніка Магілёўскай абласной міліцыі, чаму затрымалі ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў»
  49. 49,0 49,1 49,2 У Мазыры некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пратэставаць ля помніка Леніну (бел.)  (2017-03-18). Праверана 20 сакавіка 2017.
  50. У Мазыры судзяць беспрацоўнага за пратэст супраць дэкрэту № 3 (бел.)  (2017-03-20). Праверана 20 сакавіка 2017.
  51. У Барысаве прэвэнтыўна затрымалі сябра БАЖ Алеся Абрамовіча (бел.)  (2017-03-18). Праверана 20 сакавіка 2017.
  52. У Барысаве затрымалі і адпусьцілі карэспандэнтаў «Белсату» (бел.)  (2017-03-18). Праверана 20 сакавіка 2017.
  53. http://naviny.by/new/20170318/1489847328-na-miting-svobodnyh-belorusov-v-svetlogorske-sobralos-okolo-25-chelovek
  54. https://eurobelarus.info/news/society/2017/03/18/na-marsh-netuneyadtsev-v-mozyre-kobrine-i-svetlogorske.html
  55. 55,0 55,1 «Марш недармаедаў» у Слоніме сабраў некалькі соцень людзей АНЛАЙН, ВІДЭА (бел.)  (2017-03-19). Праверана 20 сакавіка 2017.
  56. http://www.belaruspartisan.org/politic/373919/
  57. Суд над Статкевичем отложен "до надлежащего уведомления Статкевича о суде" (руск.) . TUT.BY (2017-03-23). Праверана 27 сакавіка 2017.
  58. Статкевіча затрымалі на канспіратыўнай кватэры 23 сакавіка (бел.) . Наша Ніва (2017-03-27). Праверана 27 сакавіка 2017.
  59. Статкевіча адпусцілі з КДБ (бел.) . Наша Ніва (2017-03-27). Праверана 27 сакавіка 2017.
  60. В соцсетях от имени Статкевича распространяется призыв не идти на акцию 25 марта. Некляев: это фейк (руск.) . TUT.BY (2017-03-24). Праверана 27 сакавіка 2017.
  61. Ад імя Статкевіча ў «Вайберы» разаслана паведамленне з заклікам не прыходзіць на акцыю 25 сакавіка (бел.) . Новы Час (2017-03-24). Праверана 27 сакавіка 2017.
  62. Узламаны акаўнт Марыны Адамовіч (бел.) . Наша Ніва (2017-03-24). Праверана 27 сакавіка 2017.
  63. Взломаны «Фейсбук» Марины Адамович и сайт Николая Статкевича (руск.) . БелаПАН (2017-03-24). Праверана 27 сакавіка 2017.
  64. День Воли без Бангалор: в полдень возле площади была только милиция и журналисты госканалов
  65. День Воли без Бангалор: в полдень возле площади была только милиция и журналисты госканалов
  66. belta.by
  67. news.tut.by
  68. nn.by
  69. nn.by
  70. news.tut.by
  71. news.tut.by
  72. Несанкцыянаваная вулічная акцыя ў Мінску не знайшла падтрымкі ў грамадстве
  73. news.tut.by
  74. nn.by
  75. https://charter97.org/ru/news/2017/4/9/246312/
  76. https://charter97.org/ru/news/2017/4/9/246319/
  77. https://news.tut.by/economics/539859.html
  78. https://news.tut.by/economics/540641.html
  79. https://www.belnovosti.by/obshchestvo/mingorispolkom-razreshil-khp-bnf-provesti-v-minske-miting
  80. https://news.tut.by/economics/541000.html
  81. У Менгарвыканкам пададзена заяўка на Марш салідарнасьці 1 траўня
  82. Оппозиция отметила 1 Мая протестами: в Минске колонна прошла до площади Независимости
  83. Первомайская акция оппозиции в центре Минска. Онлайн-репортаж
  84. svaboda.org
  85. nn.by
  86. «Ліберальна-дэмакратычная партыя» Гайдукевіча заклікала да адстаўкі рэгіянальных чыноўнікаў і адмены Дэкрэту №3 (бел.) . Наша Ніва (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  87. БТ асудзіла пратэсты: «Дзяржава шмат не патрабуе. Усяго 20 базавых на год» (бел.) . Наша Ніва (2017-02-19). Праверана 19 лютага 2017.
  88. 88,0 88,1 88,2 88,3 БТ і АНТ пра «Маршы абураных беларусаў». Адной карцінкай (бел.) . Радыё Свабода (2017-02-20). Праверана 28 лютага 2017.
  89. Лукашэнка: гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы трэба праўдзіва адлюстраваць у новых падручніках (бел.) . БЕЛТА (2017-02-28). Праверана 28 лютага 2017.
  90. Как районные газеты (не) пишут про «Марши нетунеядцев» (руск.) . Хартыя’97 (2017-03-12). Праверана 12 сакавіка 2017.
  91. Синиша Шикман. Идеальная революция — без насилия к переменам. «Неприкосновенный запас» 2004, № 1(33)
  92. 92,0 92,1 92,2 92,3 Улады бачаць небяспеку ў анархістах і Статкевічу: пяць тэзісаў расследавання БТ пра «маршы недармаедаў» (бел.) . Наша Ніва (2017-03-06). Праверана 7 сакавіка 2017.
  93. АА, КМ, Алег Грузьдзіловіч Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году. Рэакцыі (бел.) . Радыё Свабода (2017-03-09). Праверана 9 сакавіка 2017.
  94. Лукашэнка выступіў з пагрозамі ў адрас арганізатараў пратэстаў (бел.) . Наша Ніва (2017-03-09). Праверана 9 сакавіка 2017.
  95. 95,0 95,1 Спіс затрыманых за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту (бел.) . Вясна (2017-03-13). Праверана 13 сакавіка 2017.
  96. 96,0 96,1 БТ показало продолжение фильма "Звонок другу". В нем Позняк отговаривает идти на митинги (руск.) . TUT.BY (2017-03-12). Праверана 17 сакавіка 2017.
  97. Пазьняк адказаў на рэпартаж БТ: «Ня верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы» (руск.) . Радыё «Свабода» (2017-03-13). Праверана 17 сакавіка 2017.
  98. Праўладны Саюз журналістаў абураны: журналісты сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстаў, а СМІ скажаюць галоўную ідэю дэкрэта (бел.) . Наша Ніва (2017-03-14). Праверана 14 сакавіка 2017.
  99. Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» — у той жа дзень, што і Тут.баю (бел.) . Наша Ніва (2017-03-21). Праверана 21 сакавіка 2017.
  100. Президент: декрет №3 я не отменял и даже не приостанавливал (руск.)  (2017-03-21). Праверана 25 сакавіка 2017.
  101. Лукашенко: В Беларуси задержали боевиков, готовивших провокацию с оружием (руск.)  (2017-03-21). Праверана 25 сакавіка 2017.
  102. Вильнюс: слова Лукашенко про лагеря боевиков в Литве — "высосанные из пальца небылицы" (руск.)  (2017-03-21). Праверана 25 сакавіка 2017.
  103. СБУ требует от Беларуси объяснить заявления Лукашенко о боевиках из Украины (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  104. МИД Украины о высказываниях белорусского президента: Беларусь не там ищет врагов (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  105. В Минске задержали одного из бывших лидеров "Белого легиона" Мирослава Лозовского (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  106. Спецслужбы задержали книготорговца Алеся Евдахо и бывшего активиста "Белого Легиона" Андрея Дундукова (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  107. Что такое "Белый легион" и почему о нем вспомнили сейчас? (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  108. Поступают сообщения о задержании выходцев из патриотических клубов (руск.)  (2017-03-22). Праверана 25 сакавіка 2017.
  109. Маршем в никуда
  110. Гарадзенскае ТВ паказала свой «радыеактыўны попел». Рэакцыі
  111. Какой нам нужен Декрет о тунеядстве?
  112. «Па-добраму, трэба расстраляць». Артыкул пра дармаедаў у «Вячэрнім Магілёве»
  113. У Кіеве праходзяць акцыі салідарнасці з беларусамі (бел.) . Праверана 17 сакавіка 2017.
  114. Коментар МЗС України щодо висловлювань керівництва Білорусі - Новини . Праверана 25 сакавіка 2017.
  115. СБУ не підтверджує "прорив" до Білорусі терористів з України - 22.03.2017 13:51 — Новини Укрінформ . Праверана 25 сакавіка 2017.
  116. Oświadczenie MSZ w sprawie sytuacji na Białorusi (польск.) . Праверана 25 сакавіка 2017.
  117. http://www.gazetaprawna.pl/artykuly/1031596,nowoczesna-apeluje-o-uwolnienie-zatrzymanych-i-zaprzestanie-represji-na-bialorusi.html
  118. https://warszawa.nowoczesna.org/nowoczesna-w-obronie-represjonowanych-na-bialorusi/
  119. http://radyjo.net/4/28/Artykul/300500
  120. http://belsat.eu/in-focus/eurapejskaya-reaktsyya-na-padzei-u-belarusi/
  121. Эўрадэпутат Галер: Вызваліце ўсіх 300 затрыманых (бел.) , Радыё Свабода . Праверана 25 сакавіка 2017.
  122. news.tut.by
  123. usembassy.gov
  124. nn.by
  125. nn.by
  126. Кирилл Коктыш: Власти Белоруссии не позволят правой оппозиции оседлать экономический протест
  127. Президент: декрет №3 я не отменял и даже не приостанавливал
  128. svaboda.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]