Перайсці да зместу

Бітва на Чорным моры (Першая сусветная вайна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампанія на Чорным моры
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна на моры
рэйд турэцкіх крэйсераў на Наварасійск. 29 кастрычніка 1914 года.
рэйд турэцкіх крэйсераў на Наварасійск. 29 кастрычніка 1914 года.
Дата 29 кастрычніка 1914 — сакавік 1918
Месца Чорнае мора
Вынік Перамога Цэнтральных дзяржаў і падпісанне Брэсцкага дагавора, распад Расійскай імперыі у выніку Рускай рэвалюцыі.
Праціўнікі
Германская імперыя
Германскі імперскі флот

Асманская імперыя
ВМС Асманскай імперыі
Расія
Чарнаморскі флот
Камандуючыя
Германская імперыя контр-адмірал Вільгельм Сушон Расія адмірал А. А. Эбергард  (руск.)

Кампа́нія на Чо́рным мо́ры (1914—1918) — ваенныя дзеянні на марскім прасторы Чорнага мора флота Расійскай імперыі супраць асманскага флоту і ваенна-марскіх сіл Германскай імперыі ў гады Першай сусветнай вайны.

Да пачатку вайны Расійскі імператарскі флот меў значную перавагу ў сілах і сродках у акваторыі Чорнага мора. Хоць на лета 1914 года ні ў Расійскай, ні ў Асманскай імперыі не было сучасных дрэдноўтаў на Чорным моры, аднак літаральна ў першыя дні ваенных дзеянняў у Еўропе, адбыўся факт прарыву нямецкіх крэйсераў «Гёбен» і «Брэслау» да Чорнага мора. Нягледзячы на пераслед эскадрай брытанскага флота пад камандаваннем адмірала А. Мілна, нямецкім лінейнаму «Гебен» і лёгкаму «Брэслау» крэйсерам атрымалася прайсці скрозь Дарданэлы і дабрацца да Стамбула. Бяскроўная «бітва» брытанскіх і нямецкіх караблёў мела далёка ідучыя палітычныя і ваенныя наступствы для ўсяго Міжземнаморскага і Чарнаморскага рэгіёнаў і ходу вайны ў цэлым.

Расійскі флот у Чорным моры складаўся з брыгады лінейных караблёў, міннай дывізіі (крэйсер, эсмінцаў, тральшчыкаў), дывізіёна падводных лодак і партыі тралення. Галоўнай аператыўнай адзінкай флоту, як і ў Прыбалтыцы, была эскадра, у якую ўваходзілі лінкары, крэйсеры і эсмінцы. Састарэлыя караблі і навучальныя караблі былі 1-м і 2-м рэзервам. Флотам кіраваў адмірал А. А. Эбергард.

Склад сіл у Чорным моры [1]
Кастрычнік 1914 года Лінейныя караблі (дадрэдноўты) Лінейныя крэйсеры Крэйсеры Эсмінцы Мінаносцы ПЛ Мінныя загараджальнікі Кананерскія лодкі
Флот Расіі 5 - 2 17 12 4 2 3
Асманскі флот 3 1 3 10 12 2 2 -

29 кастрычніка 1914 года у Чорным моры пачаліся ваенныя дзеянні. Нямецка-асманскі флот бамбардзірваў прыбярэжныя расійскія гарады, а «Гёбен» і «Брэслау» атакавалі асноўную базу Чарнаморскага флоту — Севастопаль. Гэта бамбардзіраванне прывяло да абвяшчэння Расіяй вайны Стамбулу і, адпаведна, уступлення апошняга ў вайну на баку Цэнтральных дзяржаў.

5 лістапада 1914 года асноўныя сілы Імператарскага Чарнаморскага флоту нечакана сустрэліся з Гёбенам і Брэслау каля Ялты. Нягледзячы на спрыяльныя для расійскіх сіл абставіны, вырашальнага выніку дасягнуць не ўдалося — пасля абмену залпамі нямецкія караблі змаглі спакойна адступіць.

Група браняносцаў Чарнаморскага флоту Расіі. Першы — «Яўстафій».

Да пачатку 1916 года «Гёбен» і «Брэслау» панавалі над Чорным морам і стваралі пастаянны галаўны боль для расійскага флоту. Толькі ў пачатку 1916 года Чарнаморскі флот атрымаў першыя лінкары-дрэдноўты — «Імператрыца Марыя» і «Імператрыца Кацярына Вялікая», якія карэнным чынам змянілі баланс сіл на карысць Чарнаморскага флоту Расіі.

Увод у эксплуатацыю новых лінкараў дазволіў расійскаму флоту блакаду вугальнага рэгіёну Анатоліі (парты Зангулдак, Козлу, Эрэглі і Кілімлі), якія служылі ў якасці адзінай крыніцы мясцовага вугалю для Стамбула, асманскага флота і чыгунак Асманскай імперыі. Да кастрычніка 1916 года перавозка вугля з Зангулдака ў Стамбул практычна спынілася. Блакада прывяла да рэзкага скарачэння аперацый Асманскага флоту, у прыватнасці, туркі перасталі трапляць у вусце Басфора. З-за недахопу вугалю ў 1917 годзе «Гёбен» ніколі не выходзіў у мора.

Неўзабаве пасля бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе і разгульнай анархіі, якая ахапіла былую Расійскую імперыю, Чарнаморскі флот страціў баяздольнасць. Пасля заключэння Брэсцкага мірнага дагавора і наступлення Германіі галоўная ваенна-марская база ў Севастопалі апынулася пад кантролем Германіі.

Зноскі