Магілёўскі раён
Магілёўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Алег Іванавіч Чыкіда | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 % Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
43 166 чал.[1] (3-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 22,63 чал./км² (5-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,07 %, рускія — 5,02 %, украінцы — 1,03 %, іншыя — 0,88 %[1] |
||||
Плошча |
1 895,40[2] (3-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
167 м[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Магілёў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вендаражскі, Вішоўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Дабрасневіцкі, Дасовіцкі, Дашкаўскі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы), Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі), Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 года перайменаваны сельсаветы: Карабанаўскі — у Краснапольскі, Коцінскі — у Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-гі (Навасельскі 2-гі) — у Гуслішчанскі, Навасёлкаўскі 1-шы (Навасельскі 1-шы) — у Навасёлкаўскі (Навасельскі). 24 верасня 1926 года ўтвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет. У 1927 годзе ўтвораны Чарназёмаўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 2 сакавіка 1931 года да раёна далучаны Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Слабодкаўскі (Слабодскі), Таранаўскі, Шчэжарскі сельсаветы скасаванага Лупалаўскага раёна. 5 красавіка 1935 года Вішоўскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Рафалаўскі сельсаветы перададзены Бялыніцкаму раёну. 23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бракаўскі, Вялікабялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Гуслішчанскі, Дабрасневіцкі, Краснапольскі, Палыкавіцкі, Таранаўскі, Хонаўскі, Хрыпялёўскі, Чарназёмаўскі, Шчэжарскі сельсаветы, Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі, утвораны Дарскі, Мікалаеўскі і Семукацкі сельсаветы. 21 ліпеня 1956 года Дасовіцкі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 22 ліпеня 1960 года скасаваны Грабянёўскі, Дарскі, Махаўскі, Нядашаўскі, Семукацкі, Сялецкі, Хонаўскі сельсаветы, утвораны Бокатаўскі і Вяйнянскі сельсаветы, Мікалаеўскі сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі. 25 снежня 1964 года да раёна далучаны Сухарэўскі сельсавет Чавускага раёна. 15 студзеня 1965 года зноў утвораны Дарскі сельсавет. 4 чэрвеня 1965 года зноў утвораны Махаўскі і Семукацкі сельсаветы, Бокатаўскі сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 6 красавіка 1973 года Слабодкаўскі сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі, Хонаўскі сельсавет — у Заводскаслобадскі. 9 снежня 1975 года Машанацкі сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 21 чэрвеня 1983 года Дарскі сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі, 17 чэрвеня 2006 года Цішоўскі сельсавет — у Буйніцкі[4]. 23 снежня 2009 года скасаваны Брылеўскі сельсавет[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 год — 43 166 жыхароў[6] (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. жыхароў (43 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках.
- 2016 год — 40 234 жыхароў[7]
- 2017 год — 40 130 жыхароў[8]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна с Лазнёўкай, Дубравенка, Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.
Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.
Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтамагістраль на Мінск; аўтадарогі на Віцебск, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Слаўгарад, Чэрыкаў. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.
Культура, адукацыя, друк
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. [1]. Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Дашкаўскі парк
- Магілёўскі заасад у аграгарадку Буйнічы
- Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»
- Палыкавіцкая крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Свята-Пакроўская царква (канец 1850 гадоў), у аграгарадку Вейна
- Свята-Успенская царква (1903 г.) у вёсцы Галяні 1-я
- Касцёл Святога Мікалая (1750—1791), у аграгарадку Княжыцы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915, в. Княжыцы — 2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў
- Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909, в. Зацішша—1984), лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза
- Лідзія Васільеўна Аўсеенка (1914, в. Забор’е —), Герой Сацыялістычнай Працы
- Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923, в. Сенькава —), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі
- Іван Макаравіч Ільюшын (1903, Прокшанічы — 1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1923, в. Княжыцы —) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР
- Вадзім Андрэевіч Круталевіч(1922, в. Малое Хонава — 2006)), беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг
- Міхаіл Іванавіч Кучынскі (1911, в. Прысна 1 — 1995), лётчык, Герой Савецкага Саюза
- Павел Васілевіч Масленікаў (1914, в. Нізкая Вуліца — 1995), беларускі пейзажыст, народны мастак
- Пётр Яфімавіч Пракопаў (1909, в. Старая Мілееўка — 1980), беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства
- Цімафей Ерафеевіч Саладкоў (1915, в. Шчэжар — 1995), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры БССР
- Зоя Прохараўна Цітова (1919, в. Галынец 1 — 1995), акушэрка, Герой Сацыялістычнай Працы
- Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919, Палыкавічы 1 — 1981), Герой Савецкага Саюза
Старшыні Магілёўскага райвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- ? — 11 чэрвеня 2019 — Анатоль Іванавіч Дуцько
- з 11 чэрвеня 2019 года — Алег Іванавіч Чыкіда
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета Архівавана 22 снежня 2016.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Перепись населения — 2009. Могилевская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 6 ліпеня 2016. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўскі раён
- Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Магілёўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму Архівавана 5 студзеня 2011. (на рускай мове)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутасці на партале globustut.by (на рускай мове)
- Характарыстыка раёна(недаступная спасылка)