Рудзенск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Рудзенск)
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Рудзенск
Rudensk.jpg
Чыгуначная станцыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
2 714 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222850
Аўтамабільны код
5
Рудзенск на карце Беларусі ±
Рудзенск (Беларусь)
Рудзенск
Рудзенск (Мінская вобласць)
Рудзенск

Ру́дзенск[2] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 22 км ад Мар'інай Горкі, 41 км ад Мінска. Насельніцтва 2 714 чал. (2017)[1].

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Рудзенск успамінаецца ў XIX ст. як вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У XIX стагоддзі вёска, з пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі — станцыя з пасёлкам. Аднак на карце 1800 года на месцы сучаснага пасёлка існавала паселішча «Руденок», якое і магло быць сённяшнім Рудзенскам з глыбейшай гісторыяй.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёск абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 1938 года гарадскі пасёлак.

Пад час 2-й сусветнай вайны немцы акупіравалі Рудзенск 30 чэрвеня 1941. З 1941 па 1944 года Рудзенскі раён страціў 4,7 тыс. чал., Рудзенск — 560 чал.

29 чэрвеня 2010 г. Савет Міністраў на чале з С. Сідорскім прынялі пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб'ектаў» згодна якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка г. Мінска[3].

Яўрэі[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе у Рудзенску жыло 176 яўрэяў. У 1913 годзе яўрэям належала 9 крам (у т.л. усе 3 бакалейныя, абедзве галантарэйныя, адзіная піўная). У 1-й палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі з рускага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя службоўцы. Восенню 1915 года ў Рош-гашана ў Рудзенску адбыўся яшчэ адзін пагром, учынены салдатамі рускага войска. У 1922 годзе ў Рудзенску 41 чалавек падпісаў пратэст супраць пераследу на рабінаў і меламедаў. Летам 30 чэрвеня 1941 года Рудзенск занялі часці вермахта. Пасля акупацыі было створана гета. У кастрычніку 1941 года гета ліквідавана. У 1955 на магіле расстраляных яўрэяў пастаўлены абеліск.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1888 — 14 двароў
  • 1897 — 318 чал. (37 двароў, 167 жыхароў. Урочышча — 7 двор, 52 жыхароў і чыгуначнай станцыя, 4 двары, 44 жыхары).
  • пачатак XX ст. — 50 двароў, 204 жыхары. У маёнтку — 1 двор, 3 жыхары і чыгуначнай станцыя, 32 двары, 174 жыхары.
  • 1959 — 5761 жыхар
  • 2000 — 2,8 тыс. чал.
  • 1 студзеня2002 — 3,0 тыс. чал.
  • 2006 — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 — 2,8 тыс. чал.
  • 2011 — 2 748 чал.
  • 2016 — 2 725 чал.[4]
  • 2017 — 2 714 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасці (ЗАТ«Рудзенск»).

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры. У доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні «Крынічанька».

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца на могілках (разбурана ў савецкі час);
  • Царква прападобнай Ефрасінні Полацкай;
  • Помнік Леніну (1947). Дэмантаваны. Скульптура захоўваецца на тэрыторыі гаспадарчага двара былога саўгаса «Рудзенскі» (цяпер — гаспадарка належыць «Мінскметрабуд»[5];
  • Чыгуначная станцыя (пабудова пач. XX ст.);
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU, PDF). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 "О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов"
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748, [1] с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]