Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].
Нобелеўская прэмія міру лічыцца найбольш спрэчнай сярод Нобелеўскіх прэмій і многія з лаўрэатаў падвяргаліся шырокай крытыцы[6][7]. У 1961 годзе Даг Хамаршэльд памёр за некалькі месяцаў да абвяшчэння сваёй перамогі, пасля чаго ў правілы былі ўнесены праўкі, каб пазбегнуць іншых пасмяротных узнагарод у будучыні[8]. У 1973 годзе Ле Дык Тхо адмовіўся ад прэміі, бо «быў не ў стане атрымаць узнагароду», спасылаючыся на сітуацыю ў В’етнаме, якая і стала прычынай яго перамогі[9]. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа тройчы атрымліваў прэміі ў 1917, 1944 і 1963 гадах, а Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў двойчы — у 1954 і 1981 гадах, але ніводная асоба не атрымлівала Нобелеўскую прэмію міру больш за адзін раз[9]. Лайнус Полінг атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і Нобелеўскую прэмію міру ў 1962 годзе[9]. З 1901 года Нобелеўская прэмія міру не прысуджалася 19 разоў, больш, чым любая іншая з Нобелеўскіх узнагарод: у 1914, 1915, 1916, 1918, 1923, 1924, 1928, 1932, 1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1948, 1955, 1956, 1966, 1967 і 1972 гадах. Па стане на 2021 год прэмію атрымлівалі 25 арганізацый і 109 асоб, з якіх 18 былі жанчынамі (больш, чым у любой з іншых Нобелеўскіх прэмій)[10]. У 2014 годзе пакістанская актывістка Малала Юсуфзай стала самай маладой з усіх лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій ва ўсіх катэгорыях, атрымаўшы ўзнагароду ў 17 гадоў, а самым узроставым быў лаўрэат 1995 года Джозеф Ротблат, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[9].
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • з 2021
1901—1910
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1901 | Жан Анры Дзюнан (1828—1910) |
За яго ролю ў стварэнні Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа[11]. | ||
| Фрэдэрык Пасі (1822—1912) |
За тое, што ён з’яўляецца адным з галоўных заснавальнікаў Міжпарламенцкага саюза, а таксама галоўным арганізатарам першага З’езда ўсеагульнага міру[11]. | |||
| 1902 | Элі Дзюкамен (1833—1906) |
За яго ролю першага ганаровага сакратара Міжнароднага бюро міру[12]. | ||
| Шарль Альбер Гоба (1843—1914) |
За яго ролю першага генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза[12]. | |||
| 1903 | Уільям Рэндал Крымер (1828—1908) |
За яго ролю «першага бацькі» Міжпарламенцкага саюза[13]. | ||
| 1904 | Інстытут міжнароднага права | За яго намаганні ў якасці неафіцыйнага органа сфармуляваць агульныя прынцыпы міжнароднага права[14]. | ||
| 1905 | Берта фон Зутнер (1843—1914) |
За напісанне «Складзіце сваю зброю» і ўнясенне ўкладу ў стварэнне прэміі[15]. | ||
| 1906 | Тэадор Рузвельт (1858—1919) |
За яго паспяховае пасярэдніцтва ў заканчэнні расійска-японскай вайны і за яго інтарэс да арбітражу, забяспечваючы Гаагскі арбітражны суд з самага першага паседжання[16]. | ||
| 1907 | Эрнеста Тэадора Манета (1833—1918) |
За яго працу ў якасці ключавога лідара італьянскага руху за мір[17]. | ||
| Луі Рэно (1843—1918) |
За яго працу ў якасці вядучага французскага міжнароднага юрыста і члена пастаяннай палаты арбітражнага суда ў Гаазе[17]. | |||
| 1908 | Клас Понтус Арнальдсан (1844—1916) |
За яго працу ў якасці заснавальніка Шведскай лігі міру і арбітражу[18]. | ||
| Фрэдрык Баер (1837—1922) |
За тое, што ён з’яўляецца правадыром міру ў Скандынавіі, сумяшчаючы працу ў Міжпарламенцкім саюзе і прэзідэнцтва ў Міжнародным бюро міру[18]. | |||
| 1909 | Агюст Беернарт (1829—1912) |
За тое, што ён быў прадстаўніком на дзвюх канферэнцыях Гаагі і з’яўляецца вядучай фігурай у Міжпарламенцкім саюзе[19]. | ||
| Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан (1852—1924) |
За камбінаваную дыпламатычную працу дзеля французска-германскага і французска-брытанскага паразумення і выдатную кар’еру ў міжнародным арбітражы[18]. | |||
| 1910 | Міжнароднае бюро міру | За дзеянні ў якасці злучнага звяна паміж таварыствамі розных краін свету[20]. |
1911—1920
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1911 | Тобіяс Асер (1838—1913) |
За ролю сузаснавальніка Інстытута міжнароднага права, ініцыятара Канферэнцый па міжнародным прыватным праве ў Гаазе і піянера ў галіне міжнародных прававых адносін[21]. | ||
| Альфрэд Герман Фрыд (1864—1921) |
За яго намаганні выкрыць і змагацца з тым, што ён лічыць галоўнай прычынай вайны, а менавіта з анархіяй у міжнародных адносінах[21]. | |||
| 1912 | Эліу Рут[заўв 1] (1845—1937) |
За паляпшэнне паразумення паміж краінамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і ініцыявання важных арбітражных пагадненняў паміж ЗША і іншымі краінамі[22]. | ||
| 1913 | Анры Лафантэн (1854—1943) |
За беспрэцэдэнтны ўклад у арганізацыю мірнага інтэрнацыяналізму[23]. | ||
| 1914 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1915 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1916 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1917 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | За намаганні па доглядзе параненых салдат і ваеннапалонных і іх сем’яў[24]. | ||
| 1918 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1919 | Томас Вудра Вільсан (1856—1924) |
За ролю заснавальніка Лігі Нацый[25]. | ||
| 1920 | Леон Буржуа (1851—1925) |
За яго даўні ўклад у справу міру і справядлівасці і яго значную ролю ў стварэнні Лігі Нацый[26]. | ||
1921—1930
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1921 | Карл Яльмар Брантынг (1860—1925) |
За іх пажыццёвы ўклад у справу міру і арганізаваны інтэрнацыяналізм[27]. | ||
| Крысціян Лангэ (1869—1938) |
||||
| 1922 | Фрыцьёф Нансен (1861—1930) |
За вядучую ролю ў рэпатрыяцыі ваеннапалонных, у міжнароднай дапамозе і ў якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый па справах бежанцаў[28]. | ||
| 1923 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1924 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1925 | Осцін Чэмберлен[заўв 1] (1863—1937) |
За сваю вырашальную ролю ў лакарнскіх перамовах[29]. | ||
| Чарлз Гейтс Даўэс[заўв 1] (1865—1951) |
За яго вырашальную ролю ў рэалізацыі Плана Даўэса[29]. | |||
| 1926 | Арыстыд Брыян (1862—1932) |
За іх вырашальную ролю ў дасягненні Лакарнскай дамовы[30]. | ||
| Густаў Штрэземан (1878—1929) |
||||
| 1927 | Фердынанд Эдуард Бюісон (1841—1932) |
За іх уклад у з’яўленне ў Францыі і Германіі грамадскай думкі, якая спрыяе мірнаму міжнароднаму супрацоўніцтву[31]. | ||
| Людвіг Квідэ (1858—1941) |
||||
| 1928 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1929 | Фрэнк Білінгс Келаг[заўв 1] (1856—1937) |
За яго вырашальную ролю ў дасягненні пакта Брыяна — Келага[32]. | ||
| 1930 | Натан Сёдэрблюм (1866—1931) |
За садзейнічанне хрысціянскаму адзінству і стварэнне «той новай душэўнай пазіцыі, якая неабходна, каб мір паміж народамі стаў рэальнасцю»[33]. | ||
1931—1940
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1931 | Джэйн Адамс (1860—1935) |
За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[34]. | ||
| Нікалас Мюрэй Батлер (1862—1947) |
||||
| 1932 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1933 | Ральф Норман Энджэл[заўв 1] (1873—1967) |
За тое, што выкрыў сваім пяром ілюзію вайны і пераканаўча заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва і міру[35]. | ||
| 1934 | Артур Хендэрсан (1863—1935) |
За нястомную барацьбу і адважныя намаганні на пасадзе старшыні Канферэнцыі па раззбраенні Лігі Нацый у 1931—1934 гадах[36]. | ||
| 1935 | Карл фон Асецкі[заўв 2] (1889—1938) |
За яго пякучую любоў да свабоды думкі і выказвання меркаванняў і яго каштоўны ўклад у справу міру[37]. | ||
| 1936 | Карлас Сааведра Ламас (1878—1959) |
За ролю бацькі Аргентынскага антываеннага пакта 1933 года, які ён таксама выкарыстаў як сродак пасярэдніцтва ў міры паміж Парагваем і Балівіяй у 1935 годзе[38]. | ||
| 1937 | Роберт Сэсіл (1864—1958) |
За яго нястомныя намаганні ў падтрымку Лігі Нацый, раззбраення і міру[39]. | ||
| 1938 | Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў | За тое, што яна працягвала працу Фрыцьёфа Нансена на карысць бежанцаў па ўсёй Еўропе[40]. | ||
| 1939 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1940 | Прэмія не прысуджалася | |||
1941—1950
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1941 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1942 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1943 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1944 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | За вялікую працу, якую ён выканаў падчас вайны ад імя чалавецтва[41]. | ||
| 1945 | Кордэл Хал (1871—1955) |
За яго нястомную працу па дасягненню міжнароднага паразумення і яго асноўную ролю ў стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[42]. | ||
| 1946 | Эмілі Грын Болч (1867—1961) |
За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[43]. | ||
| Джон Рэлей Мот (1865—1955) |
За яго ўклад у стварэнне мірнага рэлігійнага брацтва праз нацыянальныя межы[43]. | |||
| 1947 | Савет Сяброў на службе грамадству | За іх наватарскую працу ў міжнародным руху за мір і спачувальныя намаганні па аблягчэнні чалавечых пакут, спрыяючы тым самым братэрству паміж народамі[44]. | ||
| Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству | ||||
| 1948 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1949 | Джон Бойд Ор (1880—1971) |
За яго намаганні на працягу ўсяго жыцця перамагчы голад і нястачу, тым самым дапамагаючы ліквідаваць асноўную прычыну ваенных канфліктаў і войнаў[45]. | ||
| 1950 | Ральф Банч (1904—1971) |
За працу ў якасці пасрэдніка ў Палесціне ў 1948—1949 гадах[46]. | ||
1951—1960
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1951 | Ліён Жуо (1879—1954) |
За тое, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вайной праз прапаганду сацыяльнай справядлівасці і братэрства паміж людзьмі і народамі[47]. | ||
| 1952 | Альберт Швейцэр (1875—1965) |
За яго альтруізм, пашану да жыцця і нястомную гуманітарную працу, якая дапамагла зрабіць ідэю братэрства паміж людзьмі і народамі жывой[48]. | ||
| 1953 | Джордж Маршал (1880—1959) |
За прапанову і кантроль за планам эканамічнага аднаўлення Еўропы[49]. | ||
| 1954 | Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў | За свае намаганні па лячэнні ран вайны, аказваючы дапамогу і абарону бежанцам па ўсім свеце[50]. | ||
| 1955 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1956 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1957 | Лестэр Боўлс Пірсан (1897—1972) |
За яго важны ўклад у разгортванне аварыйных сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пасля Суэцкага крызісу[51]. | ||
| 1958 | Жорж Пір (1910—1969) |
За яго намаганні дапамагчы бежанцам пакінуць свае лагеры і вярнуцца да жыцця свабоды і годнасці[52]. | ||
| 1959 | Філіп Ноэль-Бэйкер (1889—1982) |
За яго даўні ўклад у справу раззбраення і міру[53]. | ||
| 1960 | Альберт Лутулі (1898—1967) |
(Нарадзіўся ў Паўднёвай Радэзіі) |
За негвалтоўную барацьбу з апартэідам[54]. | |
1961—1970
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1961 | Даг Хамаршэльд[заўв 3] (1905—1961) |
За развіццё ААН у эфектыўную і канструктыўную міжнародную арганізацыю, здольную ажывіць прынцыпы і мэты, выкладзеныя ў Статуце ААН[55]. | ||
| 1962 | Лайнус Полінг (1901—1994) |
За барацьбу з гонкай ядзерных узбраенняў паміж Усходам і Захадам[56]. | ||
| 1963 | Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | За прасоўванне прынцыпаў Жэнеўскай канвенцыі і супрацоўніцтва з ААН[57]. | ||
| Ліга таварыстваў Чырвонага Крыжа | ||||
| 1964 | Марцін Лютэр Кінг (1929—1968) |
За негвалтоўную барацьбу за грамадзянскія правы афра-амерыканскага насельніцтва[58]. | ||
| 1965 | Дзіцячы фонд ААН | За намаганні па ўмацаванні салідарнасці паміж народамі і скарачэнні розніцы паміж багатымі і беднымі дзяржавамі[59]. | ||
| 1966 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1967 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1968 | Рэнэ Касэн (1887—1976) |
За яго барацьбу па забеспячэнні правоў чалавека, прадугледжаных Дэкларацыяй ААН[60]. | ||
| 1969 | Міжнародная арганізацыя працы | За стварэнне міжнароднага заканадаўства, якое забяспечвае пэўныя нормы ўмоў працы ў кожнай краіне[61]. | ||
| 1970 | Норман Эрнэст Барлоўг (1914—2009) |
За ўнёсак у развязак харчовай праблемы, і асабліва за ажыццяўленне «зялёнай рэвалюцыі»[62]. | ||
1971—1980
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1971 | Вілі Брант (1913—1992) |
За адкрыццё шляху да змястоўнага дыялогу паміж Усходам і Захадам[63]. | ||
| 1972 | Прэмія не прысуджалася | |||
| 1973 | Генры Кісінджэр (1923―2023) |
(Нарадзіўся ў |
За сумесныя перамовы аб спыненні агню ў В’етнаме ў 1973 годзе[64]. | |
| Ле Дык Тхо[заўв 4] (1911—1990) |
||||
| 1974 | Шон Мак-Брайд (1904—1988) |
(Нарадзіўся ў |
За яго намаганні па забеспячэнні і развіцці правоў чалавека ва ўсім свеце[65]. | |
| Эйсаку Сато (1901—1975) |
За ўклад у стабілізацыю ўмоў у Ціхаакіянскім рэгіёне і за падпісанне Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі[65]. | |||
| 1975 | Андрэй Сахараў[заўв 5] (1921—1989) |
За барацьбу за правы чалавека ў Савецкім Саюзе, за раззбраенне і супрацоўніцтва паміж усімі народамі[66]. | ||
| 1976 | Бэці Уільямс (1943—2020) |
За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[67]. | ||
| Мэйрыд Карыган (нар. 1944) |
||||
| 1977 | Amnesty International (1961) |
За павагу ва ўсім свеце да правоў чалавека[68]. | ||
| 1978 | Анвар Садат (1918—1981) |
За сумесныя перамовы аб міры паміж Егіптам і Ізраілем у 1978 годзе[69]. | ||
| Менахем Бегін (1913—1992) |
(Нарадзіўся ў Брэсце, зараз | |||
| 1979 | Маці Тэрэза (1910—1997) |
(Нарадзілася ў Скоп’і, зараз |
За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[70]. | |
| 1980 | Адольфа Перэс Эсківель (нар. 1931) |
За тое, што ён быў крыніцай натхнення рэпрэсаваных, асабліва ў Лацінскай Амерыцы[71]. | ||
1981—1990
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1981 | Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў | За прасоўванне асноўных правоў бежанцаў[72]. | ||
| 1982 | Альва Мюрдаль (1902—1986) |
За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[73]. | ||
| Альфонса Гарсія Роблес (1911—1991) |
||||
| 1983 | Лех Валенса (нар. 1943) |
За негвалтоўную барацьбу за свабодныя прафсаюзы і правы чалавека ў Польшчы[74]. | ||
| 1984 | Дэсманд Туту (1931—2021) |
За ролю аб’яднаўчага дзеяча ў негвалтоўнай кампаніі па вырашэнні праблемы апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы[75]. | ||
| 1985 | Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны | За распаўсюджванне аўтарытэтнай інфармацыі і за кошт усведамлення катастрафічных наступстваў ядзернай вайны[76]. | ||
| 1986 | Элі Візель (1928—2016) |
(Нарадзіўся ў |
За тое, што ён быў пасланцам чалавецтва: яго пасланне — гэта мір, выкупленне і годнасць[77]. | |
| 1987 | Оскар Арыяс Санчэс (нар. 1940) |
За яго працу ў імя трывалага міру ў Цэнтральнай Амерыцы[78]. | ||
| 1988 | Міратворчыя сілы ААН | За прадухіленне ўзброеных сутыкненняў і стварэння ўмоў для перамоваў[79]. | ||
| 1989 | Далай-лама XIV (нар. 1935) |
(Нарадзіўся ў Тыбеце) |
За адстойванне мірных рашэнняў на аснове талерантнасці і ўзаемнай павагі з мэтай захавання гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа[80]. | |
| 1990 | Міхаіл Гарбачоў (1931—2022) |
За вядучую ролю, якую ён адыграў у радыкальных зменах у адносінах паміж Усходам і Захадам[81]. |
1991—2000
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 1991 | Аун Сан Су Чжы[заўв 6] (нар. 1945) |
За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека[82]. | ||
| 1992 | Рыгаберта Менчу (нар. 1959) |
За яе барацьбу за сацыяльную справядлівасць і этнакультурнае прымірэнне, заснаваную на павазе правоў карэннага насельніцтва[83]. | ||
| 1993 | Нельсан Мандэла (1918—2013) |
За іх працу па мірным спыненні рэжыму апартэіду і закладку асноў для новай дэмакратычнай Паўднёвай Афрыкі[84]. | ||
| Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1936—2021) |
||||
| 1994 | Ясір Арафат (1929—2004) |
(Нарадзіўся ў |
За іх намаганні па стварэнні міру на Блізкім Усходзе[85]. | |
| Іцхак Рабін (1922—1995) |
||||
| Шымон Перэс (1923—2016) |
(Нарадзіўся ў | |||
| 1995 | Джозеф Ротблат (1908—2005) |
(Нарадзіўся ў Варшаве, зараз |
За іх намаганні паменшыць ролю ядзернай зброі ў міжнароднай палітыцы і ў доўгатэрміновай перспектыве ліквідаваць такую зброю[86]. | |
| Пагуошскі рух навукоўцаў | ||||
| 1996 | Карлуш Белу (нар. 1948) |
За працу за справядлівае і мірнае вырашэнне канфлікту ва Усходнім Тыморы[87]. | ||
| Жазэ Рамуш-Орта (нар. 1949) |
||||
| 1997 | Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін | За іх працу па забароне і ліквідацыі супрацьпяхотных мін[88]. | ||
| Джодзі Уільямс (нар. 1950) |
||||
| 1998 | Джон Х’юм (1937—2020) |
За іх намаганні па пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[89]. | ||
| Дэвід Трымбл (1944―2022) |
||||
| 1999 | Урачы без межаў | У знак прызнання наватарскай гуманітарнай дзейнасці арганізацыі на некалькіх кантынентах[90]. | ||
| 2000 | Кім Дэ Джун (1925—2009) |
За працу над дэмакратыяй і правамі чалавека ў Паўднёвай Карэі і ва Усходняй Азіі ў цэлым, а таксама за мір і прымірэнне з Паўночнай Карэяй, у прыватнасці[91]. |
2001—2010
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 2001 | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый | За ўнёсак у стварэнне больш арганізаванага свету і ўмацаванне міру ва ўсім свеце[92]. | ||
| Кофі Анан (1938—2018) |
||||
| 2002 | Джэймс Эрл Картэр (1924—2024) |
За яго дзесяцігоддзі нястомных намаганняў па пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека і садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю[93]. | ||
| 2003 | Шырын Эбадзі (нар. 1947) |
За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей[94]. | ||
| 2004 | Вангары Маатаі (1940—2011) |
За яе ўклад ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір[95]. | ||
| 2005 | Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі | За іх намаганні па прадухіленні выкарыстання ядзернай энергіі ў ваенных мэтах і забеспячэнні выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах максімальна бяспечным спосабам[96]. | ||
| Махамед аль-Барадэі (нар. 1942) |
||||
| 2006 | Мухамад Юнус (нар. 1940) |
За намаганні па стварэнні асноў для сацыяльнага і эканамічнага развіцця[97]. | ||
| Grameen Bank | ||||
| 2007 | Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату | За вывучэнне наступстваў глабальных кліматычных змен, выкліканых чыннасцю чалавека, і выпрацаванне мер па іх магчымым прадухіленні[98]. | ||
| Альберт Гор (нар. 1948) |
||||
| 2008 | Марці Ахцісаары (1937–2023) |
За тыя важныя намаганні ў вырашэнні міжнародных канфліктаў, якія ён прыкладаў на некалькіх кантынентах цягам трох дзесяцігоддзяў[99]. | ||
| 2009 | Барак Абама (нар. 1961) |
За выбітныя намаганні па ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацы паміж народамі[100]. | ||
| 2010 | Лю Сяабо[заўв 7] (1955—2017) |
За працяглае негвалтоўнае змаганне за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі[101]. |
2011—2020
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 2011 | Элен Джонсан-Серліф (нар. 1938) |
За негвалтоўнае змаганне за правы і бяспеку жанчын і ўдзел у міратворчым працэсе[102]. | ||
| Лейма Гбові (нар. 1972) |
||||
| Тавакуль Карман (нар. 1979) |
||||
| 2012 | Еўрапейскі Саюз | За шэсць дзесяцігоддзяў абароны правоў чалавека ў Еўропе і доўгатэрміновую ролю ў з’яднанні кантынента[103]. | ||
| 2013 | Арганізацыя па забароне хімічнай зброі | Міжнародная | За шырокамаштабную працу па ліквідацыі хімічнай зброі[104]. | |
| 2014 | Кайлаш Сацьяртхі (нар. 1954) |
За змаганне супраць прыгняцення дзяцей і моладзі і за правы дзяцей на адукацыю[105]. | ||
| Малала Юсуфзай (нар. 1997) |
||||
| 2015 | Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе | За вырашальны ўнёсак у будаванне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе па выніках Язмінавай рэвалюцыі ў 2011 годзе[106]. | ||
| 2016 | Хуан Мануэль Сантас (нар. 1951) |
За рашучыя намаганні пакласці канец больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайне ў краіне[107]. | ||
| 2017 | Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі | Міжнародная | За намаганні па прыцягненні ўвагі да катастрафічных наступстваў ад кожнага выкарыстання ядзернай зброі і за спробы забараніць такія ўзбраенні з дапамогай пагадненняў[108]. | |
| 2018 | Дэніс Муквегэ (нар. 1955) |
За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах[109]. | ||
| Надзя Мурад (нар. 1993) |
||||
| 2019 | Абій Ахмед Алі (нар. 1976) |
За яго намаганні па дасягненню міру і міжнароднага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, за яго рашучую ініцыятыву па ўрэгуляванні памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй[110]. | ||
| 2020 | Сусветная харчовая праграма | Міжнародная | За намаганні ў змаганні з голадам, за ўнёсак у стварэнне ўмоў для дасягнення міру ў зонах канфліктаў і за вядучую ролю ў спробах перадухіліць выкарыстання голаду як сродку вайны і канфліктаў[111]. |
з 2021
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Партрэт | Імя | Краіна | Абгрунтаванне |
|---|---|---|---|---|
| 2021 | Марыя Рэса (нар. 1963) |
За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру[112]. | ||
| Дзмітрый Муратаў (нар. 1961) |
||||
| 2022 | Алесь Бяляцкі (нар. 1962) |
Лаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян. Яны прыклалі вялікія намаганні, каб задакументаваць ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай. Разам яны дэманструюць важнасць грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі.[113]. | ||
| Мемарыял |
||||
| Цэнтр грамадзянскіх свабод | ||||
| 2023 | Наргіз Махамадзі (нар. 1972) |
За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх[114]. | ||
| 2024 | Nihon Hidankyo | За намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведчанняў, што ядзерная зброя больш ніколі не павінна выкарыстоўвацца[115]. | ||
| 2025 | Марыя Карына Мачада (нар. 1967) |
За яе нястомную працу па абароне дэмакратычных правоў народа Венесуэлы і за яе барацьбу за дасягненне справядлівага і мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі[116]. |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Эліу Рут, Осцін Чэмберлен, Чарлз Гейтс Даўэс, Фрэнк Білінгс Келаг і Ральф Норман Энджэл атрымлівалі свае прэміі на год пазней, паколькі камітэт прымаў рашэнне, што ніводны кандыдат не адпавядае крытэрыям волі Нобеля ў год, у які яны пералічаны як атрымальнікі прэміі. Згодна з правіламі камітэт адкладаў прысуджэнне прэмій да наступнага года, але яны адзначаны як атрымальнікі прэміі за папярэдні год.
- ↑ Прэмія была прысуджана Карлу фон Асецкаму «завочна», бо ўрад Германіі адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
- ↑ Даг Хамаршэльд стаў лаўрэатам прэміі пасмяротна.
- ↑ Ле Дык Тхо адмовіўся прыняць прэмію.
- ↑ Прэмія была прысуджана Андрэю Сахараву «завочна», бо ўрад СССР адмовіў яму ў выдачы пашпарта.
- ↑ Прэмія была прысуджана Аун Сан Су Чжы «завочна», бо яна была зняволенай урадам Бірмы. Пасля яе вызвалення з-пад хатняга арышту і выбараў у Палату прадстаўнікоў М’янмы Су Чжы змагла асабіста атрымаць узнагароду 16 чэрвеня 2012 года.
- ↑ Прэмія была прысуджана Лю Сяабо «завочна», бо ён знаходзіўся ў зняволенні ў Кітаі.
Зноскі
- ↑ Excerpt from the Will of Alfred Nobel. Nobel Foundation. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Awarders. Nobel Foundation.
- ↑ The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Controversies and Criticisms. Nobelprize.org.
- ↑ The Nobel: Dynamite or damp squib?. BBC.
- ↑ The Nobel Peace Prize, 1901–2000. Nobelprize.org.
- ↑ а б в г Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org.
- ↑ Women Nobel Laureates. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1901 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1902 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1903 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1904 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1905 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1906 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1907 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б в Нобелеўская прэмія міру 1908 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1909 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1910 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1911 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1912 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1913 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1917 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1919 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1920 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1921 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1922 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1925 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1926 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1927 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1929 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1930 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1931 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1933 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1934 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1935 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1936 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1937 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1938 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1944 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1945 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1946 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1947 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1949 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1950 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1951 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1952 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1953 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1954 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1957 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1958 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1959 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1960 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1961 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1962 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1963 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1964 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1965 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1968 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1969 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1970 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1971 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1973 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ а б Нобелеўская прэмія міру 1974 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1975 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1976 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1977 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1978 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1979 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1980 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1981 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1982 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1983 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1984 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1985 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1986 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1987 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1988 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1989 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1990 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1991 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1992 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1993 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1994 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1995 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1996 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1997 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1998 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 1999 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2000 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2001 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2002 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2003 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2004 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2005 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2006 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2007 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2008 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2009 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2010 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2011 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2012 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2013 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2014 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2015 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2016 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2017 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2019 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2020 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2024 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
- ↑ Нобелеўская прэмія міру 2025 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Фонду Нобеля
- Нобелеўскія лаўрэаты на сайце Nobelprize.org
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |